сукупнасць перыферычных і цэнтральных нерв. утварэнняў, якія ўспрымаюць і аналізуюць інфармацыю аб уздзеянні на арганізм раздражняльнікаў. Перыферычныя аддзелы С.с. — рэцэптары — размешчаны на паверхні цела (у скуры, слізістых абалонках), у глыбіні (напр., механарэцэптары сардэчна-сасудзістай сістэмы), уваходзяць у склад сенсорных органаў (напр., вока, вуха). Сігналы ад рэцэптараў па сенсорных (аферэнтных) нервах паступаюць у ц. н. с., дзе інфармацыя перапрацоўваецца. Участкі кары вял. паўшар’яў, куды пераважна паступаюць аферэнтныя імпульсы, з’яўляюцца праекцыяй рэцэптарных палёў у кары і ўяўляюць коркавыя аддзелы С.с. (напр., зрокавая зона знаходзіцца пераважна ў патылічнай вобласці кары, слыхавыя — у скроневай). У выніку ўзгодненай работы розных С.с. у вял. паўшар’ях фарміруецца праграма паводзін і ацэнка выкананага дзеяння.
Літ.:
Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984;
Крылова АЛ. Физиология сенсорных систем. М., 1986.
1. Дзеўбучы, зрабіць паглыбленне, адтуліну або вырабіць якую‑н. рэч. Разам з дзедам выдзеўблі яшчэ тры калоды, усцяглі на сосны.Мележ.
2. Вышчыпаць, выдраць што‑н. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыла́зіць, ‑зіць; ‑зім, ‑зіце, ‑зяць; зак.
Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дзеці павылазілі з рова. Валасы павылазілі. □ Загрымелі крэслы, і ўсе павылазілі з-за стала.Колас.На той раскарчованай зямлі напэўна павылазілі бярозкі і хвойкі.Чорны.
•••
Вочы павылазілігл.вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rhyme1[raɪm]n.
1. ры́фма
2. рыфмава́ны верш;
nursery rhymes дзіця́чыя ве́ршы
♦
there’s no rhyme or reason гэ́та не ма́е нія́кага сэ́нсу;
without rhyme or reason ≅ ні к сялу́ ні к го́раду; ні да во́ка ні да бо́ка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чо́ртаў, ‑ава.
1. Які мае адносіны да чорта, належыць яму. — Вось чортава стварэнне!.. Мусіць, я сапраўды баязлівец, калі нават вароны спалохаўся, — падумаў Валодзя.Ваданосаў.Пекла ўсё ўшчэнт разбіта, знікла чортава ўся світа.Дубоўка.
2.Разм. Вельмі дрэнны, непрыемны; пракляты. Няўжо .. [Барыс] не разумее, што Усевалад мог бы век не бачыць гэтага чортавага пітва, абы толькі якую хвіліну пабыць з Галінак?Скрыган.
3.Разм. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць вялікую колькасць, ужываецца для іх узмацнення. Да чортавай гібелі. Чортава процьма.
•••
Чортава акногл. акно.
Чортава вокагл.вока.
Чортава душагл. душа.
Чортаў сынгл. сын.
Чортаў тузінгл. тузін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Не скрыты, не сакрэтны; адкрыты. Адсідка ў крэпасці вяла за сабою паліцэйскі нагляд: яўны або патайны.Лужанін.Пасля ўсяго Гані стала зразумела адно: калі ў бойцы вораг быў яўны, адкрыты, узброены, яго бачылі твар у твар, то зараз, у мірную пару, яго цяжка распазнаць, нават з вока на вока.Грамовіч.І ні разу ён [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх — яўных і ўяўных — хапала тады.Ваданосаў.
2. Зусім відавочны, зразумелы ўсім. Конь выказаў яўныя намеры кінуцца ўперад.Лынькоў.Ад гэтага вее ўжо не чым іншым, як яўным жаданнем некаму спадабацца.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)