2.у знач.выказнбезас. es passt, es ist ángenehm (гэтападыходзіць); es gehört sich, es schickt sich, es ist am Plátze;
калі́ гэ́та вам зру́чна wenn es Íhnen passt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дарава́цца, ‑руецца; зак. і незак.
1. Не залічыцца, не залічвацца ў віну. — Не, калега: трэба пазнаёміцца з пісаранкамі, бо калі не зойдзеце да іх, то гэта будзе такая крыўда, якая вам ніколі не даруецца ні ў гэтым жыцці, ні на тым свеце.Колас.
2.толькінезак.Зал.да дараваць (у 1, 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зброд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Разм., пагард. Бязладнае зборышча выпадковых людзей. Усякі зброд. □ Вам імпануе гэты зброд? — спытаў [Альшэўскі] у Марысі, паказваючы на дзядзькоў, што сядзелі непадалёк.Бажко.// Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. Панскі зброд. Фашысцкі зброд. □ І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыха́рства, ‑а, н.
1. Пражыванне на якім‑н. месцы. Гэта была вялікая радасць — мець сталае месца жыхарства, дзе можна абжыцца.Лупсякоў.
2.зб. Жыхары, насельніцтва. Адным ск вам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад адн[ой] формы жыцця да другой.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напраро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
1. Прадказаць. [Савіч:] — «Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам». Напрарочыў стары.Шамякін.Русыя косы і сінія вочы, што пажадаць вам і што напрарочыць?Дубоўка.
2. Прарочаннем наклікаць. Напрарочыць вымову. □ Ледзь толькі дождж перастаў, Галя сказала, капрызна надзімаючы вусны: — Ты напрарочыў дождж.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́пшаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць лепшым. [Дзед:] — Паедзеш сёння са мною на Рудаівец. Надвор’е, здаецца, надоўга палепшала.Даніленка.//безас. Стала, зрабілася лепш. Старой, відаць, палепшала, яна пра нешта пачала гаварыць з хлопцамі і ўсміхацца.Парахневіч.[Домна:] — Ідзіце, можа, чаю напіцеся з дарогі?.. А там я вам пасцель пасцялю, адаспіцеся. Заўтра можа на дварэ палепшае.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., пракаго-што і здадан.сказам.
Тое, што і помніць. — Не ведаю, як аддзякаваць вам, — казаў.. [Андрэй] у апошні вечар перад расставаннем Лідзе, — вы так багата зрабілі для мяне. Выратавалі ад смерці і памаглі пачаць жыццё па-другому, знайсці ў жыцці сваё месца. Я ўсё жыццё буду памятаваць вас.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пано́к, ‑нка, м.
1. Небагаты пан. [Буднік:] — Хопіць ужо вам важдацца з гэтымі хутарамі.. Ці ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць.Галавач.
2. Форма ласкальнага звароту да пана. — Панок, за што? — Міхал пытае: — Што за прычына ёсць такая? Ці я па службе правініўся? Ці на мяне пан угнявіўся?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачы́м, прысл.
Разм.
1.пытальнае. Колькі каштуе? Па якой цане? — Вам нічога Вольга не казала? — звярнуўся дзядзька да Марыны Сцяпанаўны. — Пачым яна тварог прадала?Корбан.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў даданым дапаўняльным сказе; адпавядае словам: «за якую цану», «колькі каштуе». Ён спытаў, пачым кілаграм сліў.
•••
Ведаць, пачым фунт ліхагл. ведаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэсты́ж, ‑у, м.
Кніжн. Аўтарытэт, перавага, якім карыстаецца хто‑, што‑н. Падняць прэстыж. Прэстыж сацыялістычнага лагера. □ — Мне здаецца, таварыш Рыбакоў, — афіцыяльным тонам, каб падтрымаць свой прэстыж, сказаў маёр, — вам трэба давесці гэтую справу да канца.Асіпенка.Няхай у крытыцы Паходні ёсць і доля праўды, але ж трэба думаць аб прэстыжы эмтээс і ўсяго раёна.Хадкевіч.
[Фр. prestige.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)