1. Пераламаўшы ў некалькіх месцах, падзяліць на часткі, на кавалкі. У гэтай бойцы .. [певень] разламаў ляшчоткі. Амаль зрошчаная нага зноў матлялася.Пальчэўскі.А разломіш напалам, .. [печаная бульба], як пірог, — хрусткая, белая, так і просіцца ў рот.Гамолка.
2. Разбурыць, разваліць. [Максім:] — Учора ўвечары перабраўся ў хату, а сёння разбурыў зямлянку... Ведаеце, з радасцю ... сам разламаў.Шамякін.Неяк напрадвесні Цялутка разламала загарадку, выбегла, падбрыкваючы, на двор.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассы́пісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка рассыпаецца на крупінкі, крошкі. Рассыпістая бульба. □ Не прайшло і некалькі хвілін, як на зялёным сукне пісьмовага стала ўжо стаяла вялікая белая міска, поўная гарачай рассыпістай [грэцкай] кашы.Барашка.[Снег] рассыпісты і, здаецца, зусім не падобны на той, што гурбамі асеў вакол на палях, на чорных ялінах, што стаяць ля самай чыгункі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бе́лка1 ’вавёрка’ (БРС, Шат.). Рус.бе́лка, укр.бі́лка. Ст.-рус. формы былі бѣла, бѣла вѣверица ’белая белка’. Гэта даводзіць, што бѣлъка — утварэнне ад bělъ ’белы’. Першапачаткова назва адносілася, відаць, толькі да рэдкіх і вельмі каштоўных белых белак. Гл. Сабалеўскі, РФВ, 67, 214 і наст.; Фасмер, ZfslPh, 1, 152; Фасмер, 1, 148; Бернекер, 56; Шанскі, 1, Б, 86.
Бе́лка2 ’нягразкае балота, якое зарасло травой’ (Яшкін). Як і бель (гл.), вытворнае ад bělъ ’белы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц.piston, якое з італ.pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац.pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх.пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск.piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯРБА́ (Salix),
род кветкавых раслін сям. вярбовых. Каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Утвараюць шматлікія міжвідавыя гібрыды. На Беларусі 16 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. З дзікарослых найб. пашыраныя: вярба белая, або белалоз (Salix alba); казіная, або брэднік (Salix caprea); пяцітычынкавая, або вербалоз (Salix pentandra); пурпуровая, або жаўталоз (Salix purpurea); вастралістая, або ракіта, шэлюга, чырвоная вярба (Salix acutifolia); ломкая (Salix fragilis); трохтычынкавая, або белатал (Salix triandra); попельная (Salix cinerea); вушастая (Salix aurita); размарыналістая (Salix rosmarinifolia); кошыкавая, або прутападобная, руская (Salix viminalis); Старка, або прысадзістая (Salix starkeana). Растуць па берагах рэк, сажалак, у мяшаных лясах, на забалочаных лугах і балотах, на дзюнах і каля дарог. Некат. віды вытрымліваюць працяглае затапленне. Дрэвавыя віды часам утвараюць вярбовыя лясы, куставыя — зараснікі (вербалозы, вербнякі). Да рэдкіх відаў належаць вярба шарсцістапарасткавая (вядома каля 20 месцаў росту) і чарнічная, якая занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У зялёным буд-ве выкарыстоўваюцца пераважна інтрадукаваныя вярба Шверына (Salix schwerini) і Зібальда (Salix sieboldii). Куставыя віды вярбы называюць таксама лазой, лазняком.
Лістападныя двухдомныя насякомаапыляльныя дрэвы, кусты і кусцікі. Лісце суцэльнае, чаргаванае, рэдка — супраціўнае. Кветкі аднаполыя, дробныя, без калякветніка, з нектарнікамі, у прамастойных ці павіслых мужчынскіх і жаночых каташках. Цвітуць ранняй вясной да распускання лісця. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне з доўгаваласістай лятучкай. Лек. (прэпараты з кары — вяжучы, гарачкапаніжальны, кроваспыняльны сродак), тэхн. (некат. хуткарослыя віды ідуць на стварэнне т.зв. «энергетычных плантацый»), дубільныя і меданосныя расліны. Выкарыстоўваюцца для азелянення і ў дэкар. садоўніцтве. Размнажаюць вярбу чаранкамі і каламі. Маладыя парасткі ідуць на пляценне кошыкаў, мэблі, агароджы; драўніна — на розныя вырабы; галінкі, лісце, пупышкі — на корм хатнім і дзікім жывёлам; кара — каштоўны дубільнік, выкарыстоўваецца на выраб. лек. прэпарату саліцыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Cum lupus addiscit psalmos, desiderat agnos
Нават калі воўк вывучыў псалом, ён усё роўна прагне ягнят.
Даже если волк выучит псалом, он всё равно жаждет ягнят.
бел. Хто нарадзіўся ваўком, той лісою не стане.
рус. Кривое веретено не исправится. С чем кто родился, с тем и останется. Чёрная ряса не спасёт, а белая в грех не введёт. Нет за кожей, не пришьёшь к коже. Как чёрта ни крести, а он всё равно кричит: пусти!
фр. Les loups peuvent perdre leurs dents mais non leur nature (Волки могут терять свои зубы, но не свою природу).
англ. The wolf may lose his teeth, but never his nature (Волк может потерять зубы, но не свою натуру).
нем. Ein Wolf im Schafspelz (Волк в овечьей шкуре).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
white
[hwaɪt]1.
n.
1) бе́лы ко́лер
2) бель f., бе́льле n., белізна́, бе́ласьць f.
3) бе́лая фа́рба, бялі́ла n.
4) бе́лая во́пратка
5) бе́лыя пля́мы ў дру́ку
6) бе́лы чалаве́к (бе́лае ра́сы)
2.
adj.
1) бе́лы
2) бяля́вы, белава́ты
3) бле́дны
to turn white with fear — зьбяле́ць ад стра́ху
4) серабры́сты, сівы́
white hair — сівы́я валасы́
5) сьне́жны
a white winter — сьне́жная зіма́
6) беззага́нны; чы́сты; няві́нны
7) бе́лы (у паліты́чным сэ́нсе)
•
- bleed white
- white meat
- white wines
- whites of the eyes
- white of an egg
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАРСУ́К (Meles meles),
млекакормячая жывёла сямейства куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў лясах, стэпах, паўпустынях, на сухіх глебах, з глыбокім заляганнем грунтавых водаў, непадалёку ад вады. На Беларусі ў мінулым шматлікі, за выключэннем асобных раёнаў Палесся. Зараз у многіх раёнах рэдкі або зусім знік (занесены ў Чырв. кнігу).
Даўж. цела 60—90 см, хваста 16—25 см, маса ўлетку 10—12 кг, восенню 20—30 кг. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Афарбоўка буравата-шэрая. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы чорныя палосы. Спосаб жыцця начны Усёедны. Нараджае да 6 дзіцянят. Жыве ў норах. У паўн. частцы арэала зімой спіць, у паўд. — актыўны ўвесь год. Прамысловы. Футра малакаштоўнае, тлушч выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ЦЫЯ (Acacia),
род раслін сям. бабовых. 750—800 відаў, пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў, большасць расце ў Аўстраліі (выява акацыі — нац. эмблема), дзе яны, як і ў Афрыцы, істотны элемент саванны. У бат. садах і парках Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа ў 19 ст. акліматызавана каля 10 відаў. Найб. вядомыя: акацыя серабрыстая (acacia dealbata), якую вырошчваюць як дэкар. расліну (т.зв.мімоза); акацыя белая, або псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) з роду рабінія; акацыя жоўтая, або караганнік дрэвападобны (Caragana arborescens) з роду карагана. На Беларусі як дэкар. расліны вырошчваюць апошнія 2 віды.
Пераважна вечназялёныя дрэвы, кусты, зрэдку травы. Кветкі жоўтыя або белыя, дробныя. Плод — боб. З шэрагу відаў атрымліваюць дубільныя рэчывы і гуміарабік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГО́РСКАЯ ПАРО́ДАкозаў,
старажытная воўнавая парода. Выведзена ў сярэднявеччы ў Турцыі, у правінцыі Ангора (Анкара). З 19 ст. гадуюць у ЗША, краінах Афрыкі і Аўстраліі, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, часткова ў Казахстане. Выкарыстоўваюць для паляпшэння грубашэрсных парод козаў. З яе ўдзелам выведзена савецкая воўнавая парода.
Жывая маса дарослых казлоў 50—55, матак 32—36 кг. Воўна 44—46-й якасці, Даўж. 25 см і больш, аднародная, паўтонкая, белая, з моцным люстраным бляскам. Гадавы настрыг воўны з казлоў 5—7 кг, з матак 2,2—4 кг. Выхад чыстай воўны 65—75%. З ангорскай воўны вырабляюць драпіраваныя тканіны, плюш, дываны, трыкат. вырабы; са шкур — футры. Удой за лактацыю 70—100 кг, тлустасць малака 4,2—4,4%. Пладавітасць 100—110%.