2. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго‑н. Сучасны беларускі алфавіт агульнага паходжання з рускім і ўкраінскім. Усе яны ўзыходзяць да стараславянскай азбукі — «кірыліцы».Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гасці́нны, ‑ая, ‑ае.
Які любіць прымаць і частаваць гасцей. Як родных братоў, як самых шчырых сяброў, сустракае гасцінны беларускі народ пасланцоў сонечнай Малдавіі, цудоўных песняроў нашай савецкай рэчаіснасці.«Звязда».// Прыветны, сардэчны. Гасцінны дом. Гасцінная сустрэча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малада́йка ’маладзіца’ (Чуд.). Беларускі рэгіяналізм. Да малады́ (гл.). Параўн. таксама серб.-харв.мла̀дојка ’маладая дзяўчына’. Аб суфіксе ‑а́йка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145–146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЙКО́Ў (Мікалай Якаўлевіч) (22.2.1889, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія — пасля 1945),
бел. мовазнавец, педагог. З 1913 выкладаў у навуч. установах Мінска. У 1922—28 вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1930 беспадстаўна арыштаваны, вызвалены з акадэмічнай пасады. Аўтар артыкулаў па педагогіцы, бел. л-ры, лексікаграфічных прац. Выдаў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.
Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес.«Весці».//Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРОЛЬ (Абрам Іосіфавіч) (1.5.1913, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 3.2.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1932). У лірычных, выразных паводле колеру пейзажах апяваў прыгажосць бел. прыроды: «Канец зімы» (1955), «Іней» (1960), «Брэсцкая шаша» (1961), «Раніца» (1963), «Беларускі прастор» (1967), «Беларускі краявід» (1968), «Новы Мінск» (1969), «Зіма беларуская» (1971), «Зямля» (1972), «Лагойшчына» (1977), «Зямля калгасная. Браслаўшчына» (1981), «Край беларускі» (1982) і інш. Я.Купалу прысвечаны палотны «Я. Купала і Цётка (А.Пашкевіч) у Пецярбургу ў 1913 годзе» (1954), «Таполя Купалы» (1960), «Думы пра Радзіму» (1962), «Сустрэча. Ян Райніс у гасцях у Янкі Купалы ў 1926 г.», «Купалаўскі край» (абодва 1982). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Нараджэнне рэспублікі» (1968), «Ліпень 41-га» (1982), «Партызаны Міншчыны» (1984) і інш. Працаваў у галіне маст. афармлення экспазіцый музеяў рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́цык ’беларускі танец’ (Мядзв.); параўн. рус.смал.и́цыки ’назва адной з нядаўніх гульняў сярод сялян’. Утворана, відаць, ад яўр. уласнага імя Іцык, але семантычная матывацыя застаецца няяснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бесцэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не праходзіць цэнзуры. Жыццё і задачы рэвалюцыйнай барацьбы патрабавала больш дзейсных і эфектыўных сродкаў агітацыі, якія, мінаючы рагаткі царскай цэнзуры, даносілі б праўдзівае слова народных масам. Патрэбен быў вольны бесцэнзурны беларускі друк.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палеская серыя, гл.Беларускі комплекс
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Летапіс» (час.), гл. «Беларускі летапіс»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)