КІ́РВЕЛЬ (Чэслаў Станіслававіч) (н. 9.3.1945, в. Мякішы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у Камсамольскім-на-Амуры політэхн. ін-це. З 1980 у Гродзенскім ун-це (з 1981 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы утапічнай свядомасці, ролі суб’ектыўнага фактару ў гісторыі і інш. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ («Асновы філасофіі», 1994, «Гісторыя філасофіі», 1997, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖУ́РА (Леў Міхайлавіч) (н. 1.7.1934, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Чл.-кар.Міжнар.АН Еўразіі (1997). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959), БПІ (1967). З 1970 у фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. З 1983 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1996 праф.). Навук. працы па тэхналогіі апрацоўкі дэталей машын у магн. полі.
Распрацаваў тэарэт.асновы эфектыўных працэсаў магн.-абразіўнай апрацоўкі і эл.-магн. наплаўкі.
Тв.:
Обработка деталей машин в магнитном поле. Мн., 1995 (разам з Б.П.Чамісавым);
Технологические основы обработки изделий в магнитном поле. Мн., 1997 (у сааўт.);
Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя Ф.Энгельса.
Існаваў у 1920—21 у Віцебску. Засн. на базе парт. школы (з 1918). Рыхтаваў парт. і сав. работнікаў. Тэрмін навучання 6 месяцаў. Слухачы праходзілі агульнаадук. курс, пасля чаго вучыліся ў адной са спец. секцый (адм., культ.-асв., эканам.), у праграму кожнай з іх уключаўся спец. курс агітработы сярод насельніцтва. Пры ун-це працавалі валасныя цыклы, слухачамі якіх былі пераважна сяляне. Для іх выкладаліся тэарэт. курс (асновы палітэканоміі, гісторыі рэвалюцыі, гісторыі Камуніст. партыі і III Інтэрнацыянала), курсы сав.буд.-ва і практычнай работы. Першыя выпускнікі К.у. былі накіраваны на парт., сав. і агітацыйна-прапагандысцкую работу. У 1921 рэарганізаваны ў губ. саўпартшколу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ТКАЯ (Таццяна Пятроўна) (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1997). Скончыла БДУ (1973). З 1973 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц.рэліг. філасофіі і філас.-рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.
Тв.:
Религиозная философия в Белоруссии начала XX в. Мн., 1983;
Старообрядчество в Беларуси. Мн., 1992 (разам з Е.С.Пракошынай, Г.А.Чуднікавай);
В поисках новой рациональности: Религ. философия в России конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНАІДЭ́І (Crinoidea),
клас марскіх беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых. Вядомы з ардовіку да карбону. Каля 5 тыс. выкапнёвых відаў. Былі пашыраны ўсюды. Найб. распаўсюджанасць у сярэднім палеазоі. На Беларусі асабліва шматлікімі і разнастайнымі былі ў ардовіку. Амаль поўнасцю вымерлі да канца палеазою. У пачатку мезазою з’явілася новая група — марскія лілеі.
Цела ў выглядзе чашачкі, ад якой падымаліся пёрыстыя, разгалінаваныя промні. Каля асновы чашачкі іх 5, вышэй — 10 і больш, да 200. У сцябліністых К. чашачкі змяшчаліся на сцёблах (даўж. да 21 м), якія мацаваліся на грунце. У бессцябліністых К. былі шматлікія рухомыя адросткі. Мелі вапняковы шкілет з пласцінак розных форм і памераў.
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.
Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук.асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.
Тв.:
Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.П.Батурам, Л.Ю.Шыліным);
Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разам з А.П.Курулёвым, М.П.Батурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЛЕ́ЦКІ (Мікалай Паўлавіч) (каля 1613, Кіеў — пасля 1680),
украінскі муз. тэарэтык, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаве і Вільні, з канца 1670-х г. працаваў у Маскве. Аўтар трактата «Граматыка мусікійская», дзе найб. поўна выкладзены кампазіцыйныя асновыпартэсных спеваў, вытлумачаны выразныя магчымасці музыкі ў духу тэорыі афектаў (гл.Афектаў тэорыя). Вядома некалькі рэдакцый гэтага трактата на розных мовах — польскай (1675, Вільня, не захаваўся), царк.-слав. (1677, Смаленск), рус. (1679, 1681, 1979, Масква; 1910, С.-Пецярбург), укр. (1723, Пецярбург; 1970, Кіеў). Гэта фундаментальная праца некалькі дзесяцігоддзяў была асноўнай пры вывучэнні тэорыі музыкі і кампазіцыі. Пад уплывам творчасці Д. склалася кампазітарская школа шматгалосых царк. спеваў. Яму належаць шматгалосыя хар. кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫЦЦЁ БЕЛАРУ́СА»,
газета рэв.-дэмакр. кірунку. Орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася 19.8—12.11.1925 у Вільні 3 разы на тыдзень на бел. мове. Асвятляла эканам. і асв. праблемы, задачы, пытанні стратэгіі і тактыкі вызв. руху ў Зах. Беларусі. Змяшчала матэрыялы пра ўнутр. і знешнюю палітыку Польшчы, аналізавала сац.асновы, эканам. стан і перспектывы развіцця краіны. Узнімала пытанні правоў чалавека ў Зах. Беларусі і Польшчы, змагалася за асвету на роднай мове. Інфармавала пра падзеі культ. жыцця ў БССР, культурна-грамадскі бел. рух у Латвіі, Літве, Чэхаславакіі, Амерыцы. Публікавала маст. творы вядомых і пачынаючых літаратараў. Выйшла 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваны. Забаронена польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРО́ДСКІ (Сяргей Сцяпанавіч) (17.12.1911, г. Нясвіж, Мінскай вобл. — 7.1.1980),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі і цепла- і масаабмену. Чл.-кар.АНБССР (1966), д-ртэхн.н. (1960), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1939). З 1946 навук. супрацоўнік Энергасектара, потым Ін-та энергетыкі АНБССР, з 1957 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АНБССР. Навук. працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэф. цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы выкарыстання дысперсных матэрыялаў і інш.
Літ.:
Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном (кипящем) слое. М.;Л., 1963; Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЦЭ́ПІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 16.2.1917, с. Сцежкі Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1967), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1940). З 1949 у Ін-це фізікі металаў АНСССР, з 1970 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (у 1980—87 дырэктар). Навук. працы па нелінейнай магнітадынаміцы і магнітастатыцы, шматпараметравых метадах неразбуральнага кантролю. Распрацаваў асновымагн. і віхравай дэфектаскапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Метод высших гармоник в неразрушающем контроле. Мн., 1980;
Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. Мн., 1988 (разам з У.Р.Горбашам).