1.у знач.вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.
Р., як на стале.
Зімой у полі р. і бела.
2.ро́ўна з, прыназ. зТ. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.
Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.
3.часц. Дакладна, якраз.
Р. поўдзень.
Р. праз паўгадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ана́рхія, ‑і, ж.
Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. //Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці.//Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца.Шчарбатаў.
[Грэч. anarchia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’екты́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць эфектыўнага; рэальнае, незалежнае ад свядомасці існаванне чаго‑н. як самастойнага аб’екта. Аб’ектыўнасць навакольнага свету і яго заканамернасцей.
2. Адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні аб чым‑н., бесстароннасць. Аб’ектыўнасць адзнакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяспе́ка, ‑і, ДМ ‑пецы, ж.
Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму‑, чаму‑н. ніхто і нішто не пагражае. Міжнародная бяспека. □ Нялёгка прабрацца ў такую хатку. У ёй бабёр адчувае сябе ў поўнай бяспецы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашалёк, ‑лька, м.
Кішэнная, звычайна скураная сумачка для грошай. — Колькі з мяне? — спытаў Лемяшэвіч, дастаючы з кішэні кашалёк.Шамякін.//перан.Разм. Пра грошы, багацце.
•••
Пусты кашалёк — пра адсутнасць грошай.
Тугі (тоўсты) кашалёк — пра наяўнасць вялікіх грошай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысгармо́нія
(ад дыс- + гармонія)
1) адсутнасць або парушэнне музычнай гармоніі, немілагучнасць;
2) перан. разлад, разыходжанне чаго-н. з чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Заклівіна ’востраў пасярод ракі’ (Сл. паўн.-зах.). Улічваючы адсутнасць паралеляў у сумежных мовах (у тым ліку ў Нітшэ і Юркоўскага), верагодна параўнанне ў Сл. паўн.-зах. (2, 218) з літ.kliuvinỹs ’перашкода’, якое, аднак, не тлумачыць прэфікс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛТА́ЙСКІЯ МО́ВЫ,
макрасям’я моў, што аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (гл. адпаведныя арт.). Збліжаюцца агульнасцю рысаў: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў). Найб. сувязь алтайскай мовы у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.
Літ.:
Баскаков Н.А. Алтайская семья языков и её изучение. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБІНІ́ЗМ (ад лац. albus белы),
прыроджаная адсутнасць нармальнай для арганізма пігментнай афарбоўкі. Выяўляецца ў адсутнасці пігментацыі скуры, валасянога покрыва, радужнай абалонкі вачэй у жывёл і чалавека, у вышэйшых раслін — зялёнай афарбоўкі ўсёй расліны або яе частак. Арганізмы з прыкметамі альбінізму наз.альбіносамі. Альбінізм замацоўваецца ў спадчыну рэцэсіўным генам, які блакіруе ў гомазіготным стане сінтэз пігментаў (меланіну, хларафілу). У чалавека і жывёл частата ўзнікнення альбінізму — 1:20 000—40 000. Альбінізм трапляецца зрэдку сярод дзікіх жывёл, часцей сярод свойскіх і паддоследных (трусы, лабараторныя пацукі, мышы). Пашыраная форма альбінізму ў раслін — стракаталістасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСПІТАЛІ́ЗМ,
сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця, як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі. У дзіцячым узросце гаспіталізм накладвае негатыўны адбітак на ўсе сферы яго фарміравання як асобы, тармозіць інтэлектуальнае і эмацыянальнае развіццё, разбурае фіз. стан і г.д. Агульныя прыкметы гаспіталізму: страта ў вазе, вяласць, апатычнасць, павышаная санлівасць, мышачны гіпатонус, адыход ад кантактаў з людзьмі (адсутнасць зрокавага сачэння, паваротаў «на голас», «гулення» ў адказ на ласку дарослага), слабы плач і г.д. У крайніх формах гаспіталізму можа прывесці да сур’ёзных душэўных захворванняў (дзіцячы маразм і інш.), хранічнага інфіцыравання, а часам да смерці.