Паразі́ць ’забіць, нанесці ўдар якой-н. зборнай; перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць; выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад.’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. порази́ть < рази́ть < раз (гл.). Дыял. порожа́ць ’кусаць, жаліць (пра змей)’ (ТС), відавочна, украінізм, параўн. пора́зити ’параніць; укусіць (пра змяю)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Набу́бнець ’набухнуць’ (браг., З нар. сл.), набубніцца ’набрыняць (пра пупышкі)’ (в.-дзв., Нар. сл.), набубеніцца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.), укр. набубніш ’набухнуць (пра зерне), надуць (жывот)’, балг. набъбна ’набухнуць, распухнуць’, макед. набабне ’тс’, в.-луж. nabubnić ’набухнуць, уздуцце’. Ад бу́бнець, прасл. bębbnąii ’пухнуць, набухаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чут: і по́чуту няма ’нічога не чуваць пра каго-, што-небудзь’, ’слых пра каго-небудзь’, ’чутка, вестка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат.), почу́тка ’чутка’ (ТС), по́чат ’дух’ (дзярж., Сл. ПЗБ), ’след, знак’ (Сцяшк. Сл.). Утвораны ад пачу́ць (гл.), якое з *po‑čuti, як по́гляд, по́зірк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квічэ́ць ’пішчаць, крычаць (пра свінню)’ (Нар. сл., Др.-Падб., Клім.). Гл. квік, квічаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кракта́ць ’выдаваць ціхія адрывістыя гукі, падобныя да крэ‑крэ (пра жаб)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паба́біцца ’зморшчыцца (пра скуру)’ (Сл. ПЗБ). Укр. поба́бсти ’зрабіцца жанчынападобным; зморшчыцца’. Гл. бабець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мыгы́каць, мыгыкаты ’крычаць (пра бакаса)’ (малар., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічнае кугікаць ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашчот ’наконт, пра’ (Бяльк., зэльв., Жыв. сл.). Запазычана з рус. насчет ’наконт, адносна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)