індаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская група народаў.

•••

Індаеўрапейскія мовы гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індзейца, індзейцаў, належыць ім. Індзейская абшчына. Індзейскія плямёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Індыі, індыйцаў, належыць ім. Індыйская літаратура. Індыйскія землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інквізі́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інквізітара, інквізітараў, уласцівы ім. Інквізітарскі суд. Інквізітарскія метады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інсулі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інсуліну і яго выкарыстання. Інсулінавы рэжым. Інсулінавая тэрапія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрвенцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэрвенцыі, звязаны з ёй. Інтэрвенцыянісцкая прапаганда. Інтэрвенцыянісцкія паходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаве́рскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да іншаверцаў, належыць ім. Іншаверская царква. Іншаверскія могілкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ірландыі, ірландцаў, належыць ім. Ірландская мова. Ірландскія сагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́скраўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзейнасці бальшавіцкай газеты «Іскра». Іскраўскі напрамак. Іскраўскія групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іспа́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іспаніі, іспанцаў, належыць ім. Іспанскі танец. Іспанская мова.