Разм. Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел. Згарэла хата. Як бы яе і не было. Курыць яшчэ дым белаваты. А пад тым дымам — попел, тло.Колас.Штосьці вёскі не пазнаць! — Дзе ж пазнаеш? Тло, пажарышча!Дзяргай.
•••
Да тла — усё, поўнасцю, дашчэнту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз’е́зд, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. уз’ехаць (у 1 знач.).
2.‑а. Месца, шлях, па якім уз’язджаюць на што‑н., куды‑н. Некалькі шкляных будак стаялі на ў’ездзе на мост.Лынькоў.На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Капаючы, узрыхліць верхні пласт зямлі. Ускапаць агарод. □ Хлопчык выбраў адну такую палянку, старанна ўскапаў зямлю і папрасі маці дапамагчы пасеяць насенне.Мяжэвіч.// Узрыць. За рэчкай — лужок, увесь у [калдобінах], так яго ўскапалі лычамі свінні з саўгаснай фермы, дзе Даша працуе свінаркай.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́цішча, ‑а, н.
Разм. Месца, дзе раней стаяла хата. Лёгка адшукаць яшчэ Родную руіну — На зарослым хацішчы Расцвіла шыпшына.Вітка.Бераг зарос крапівою па пояс, крапіва буяла і над каменнем якогасьці хацішча.Лось.А неўзабаве на старым хацішчы ўжо стаялі вось гэтыя тры вянцы новага зруба...Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. А на палянах — там, дзе бор, Пад салаўіны свіст і цокат Ад вечара да позніх зор Зямля і ноч ляжыць упокат.Матэвушаў.Далёка плыве чоткі цокат капыт.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарцёжны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для чарчэння. Чарцёжны стол. Чарцёжная лінейка. □ Юрку трэба было яшчэ купіць гатавальню, чарцёжную дошку, лагарыфмічную лінейку.Карпаў.
2.узнач.наз.чарцёжная, ‑ай, ж. Памяшканне, спецыяльна абсталяванае для чарчэння; майстэрня, дзе робяць чарцяжы. Хлопцы праводзілі ў чарцёжнай па дванаццаць гадзін.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабулды́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1.што. Кінуць што‑н. у ваду або выплеснуць ваду куды‑н. Шабулдыхнуць камень у ваду. □ Шабулдыхнуў [ражку] з вадою на галаву. Тады не было калі мыцца, а ў гэтай мясцовасці і не было дзе.Сташэўскі.
2. Тое, што і шабулдыхнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шала́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Пласкадонная несамаходная баржа, якая служыць для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў. Выгружаць зямлю з шаланды.
2. На Чорным моры — парусная пласкадонная рыбацкая лодка. Рыбацкія шаланды. □ На новую шаланду рыбакі З уловам невад выбіраюць.Корбан.
[Фр. chaland.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эльдара́да, нескл., н.
Краіна казачных багаццяў і цудаў. Погляд з горада ў вёску ўзнікае тут [у паэме «Новая зямля»] зусім не як плач па тым, што адыходзіць, і не дзеля малявання эльдарада ці ідылій, якіх у вёсцы на самай справе не было.Лойка.//перан. Месца, дзе ў дастатку знаходзіцца што‑н.
[Ад ісп. el dorado — залатая краіна, якую шукалі іспанцы пры заваяванні Паўднёвай Амерыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усталява́цца
1. (надзейнаўмацавацца) sich heráusbilden; sich éinbürgern (прапогляды, традыцыіі г. д.);
усталява́ўся звы́чай der Brauch hat sich éingebürgert;