ПЕРСПЕКТЫ́ВА (франц. perspective ад лац. perspicio ясна бачу) у геаметрыі, метад адлюстравання аб’ёмных цел на плоскасці (ці інш. паверхні), які ўлічвае іх прасторавую структуру і аддаленасць іх асобных частак ад назіральніка. Адрозніваюць П.: лінейную — на плоскасці, панарамную — на ўнутр. паверхні цыліндра, ку́пальную — на ўнутр. паверхні сферы і інш. Аснова П. — цэнтр. праекцыя (гл.Праекцыя).
Для атрымання перспектыўнага відарыса прадмета з выбранага пункта прасторы (цэнтра П., у якім знаходзіцца назіральнік) праводзяць прамяні праз кожны бачны пункт дадзенага прадмета. На шляху прамянёў ставяць паверхню; на перасячэнні прамянёў з паверхняй атрымліваюць відарыс прадмета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ ТОК,
ток, які спажываецца з эл. сеткі электрарухавіком у момант пуску. Можа ў шмат разоў пераўзыходзіць намінальны ток рухавіка, таму патрабуе абмежавання.
У асінхронных рухавікоў з фазным ротарам для абмежавання сілы П.т. ў ланцуг ротара паслядоўна ўключаюць пераменны токаабмежавальны рэзістар (пускавы рэастат). Сілу П.т. магутных сінхронных і асінхронных рухавікоў часам абмяжоўваюць рэактарамі электрычнымі (у выглядзе шпуль індуктыўнасці). Абмежаванне П.т. неабходна і для змяншэння пускавога моманту паводле ўмоў мех. трываласці валоў і інш.частак механізмаў або для дасягнення больш плаўнага пуску рухавіка ва ўмовах вытв. працэсу. Для розных мэт і ўмоў існуе разнастайная пускарэгулявальная апаратура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн.частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш.навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл.Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.
3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёрш1, ярша, м.
1. Дробная прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі. Адны дурныя пячкурыкі ды дробныя калючыя яршы чапляюцца на кручок.Якімовіч.
2. Шчотка для мыцця бутэлек, чысткі лямпавага шкла, частак механізмаў і пад.
ёрш2, ярша, м.
Разм. Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нтэз, ‑у, м.
1. Метад навуковага даследавання, які выходзіць з вывучэння прадмета, з’явы ў цэлым, у адзінстве і ўзаемасувязі яго частак; проціл. аналіз. //Кніжн. Злучэнне, абагульненне. Не паралельна, а ў арганічным сінтэзе паказваюцца ў творах істотныя працэсы народнага жыцця.Дзюбайла.
2. Атрыманне складаных рэчываў з больш простых. Сінтэз бялкоў. Сінтэз каўчуку.
[Ад грэч. sýnthesis — злучэнне, спалучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырох...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які складаецца з чатырох частак, раздзелаў, аддзелаў і пад., напрыклад: чатырохкласны, чатырохпакаёвы, чатырохтомны, чатырохпавярховы; 2) які мае чатыры аднолькавыя прадметы, прыкметы, уласцівасці і пад., напрыклад: чатырохвугольны, чатырохматорны, чатырохстопны; 3) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія‑н. адзінкі, напрыклад: чатырохбальны, чатырохметровы, чатырохрублёвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцяры́к, ‑церыка, м.
1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.
2.Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.
3. Запрэжка ў шэсць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біна́рны
(лац. binarius = двайны)
які складаецца з дзвюх частак, з двух кампанентаў (напр. б-ыя сплавы, б-ная сістэма злічэння).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
стрэ́тчынг
(англ. stretching = расцягванне)
комплекс фізічных практыкаванняў для расцягвання пэўных частак цела, пры якім чаргуюцца напружанне і расслабленне розных мышцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)