ласалья́нства

[ад ням. F. Lassale = прозвішча ням. сацыяліста (1825—1864)]

плынь у рабочым руху другой пал. 19 ст., якая адмаўляла класавую барацьбу і сацыялістычную рэвалюцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

латсія́нства

[ад гал. J. Lotsy = прозвішча гал. батаніка (1867—1931)]

антыдарвінаўская канцэпцыя эвалюцыі жывой прыроды, якая разглядае развіццё арганічнага свету як перакамбінацыю спрадвечна існуючых генаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́стэр

[н.-лац. listera, ад англ. M. Lister = прозвішча англ. урача (памёр у 1712 г.)]

расліна сям. архідных, якая расце ва ўмераным клімаце Паўн. паўшар’я.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маргані́зм

[ад англ. T. Morgan = прозвішча амер. біёлага (1866—1945)]

кірунак у генетыцы, паводле якога крыніцай зменнасці арганізмаў з’яўляюцца мутацыі генаў або змены іх становішча.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мельхіёр

(ням. Melchior < фр. maillechort, ад Maillot і Chorier = прозвішча фр. вынаходцаў)

сплаў медзі з нікелем серабрыстага колеру; выкарыстоўваецца для вырабу пасуды, манет і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мерсерыза́цыя

[ад англ. J. Mercer = прозвішча англ. хіміка (1791—1866)]

апрацоўка пражы або баваўнянай тканіны растворам едкага натру для надання ёй бляску, мяккасці і трываласці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бедэ́кер

[ням. K. Baedeker = прозвішча ням. кнігавыдаўца (1801—1859)]

назва даведнікаў па розных краінах для турыстаў на нямецкай і іншых мовах, якія выдаюцца ў Германіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

даўсані́т

[ад англ. G. Dowson = прозвішча канадскага геолага (1849—1901)]

аўтагенны нізкатэмпературны мінерал з групы двайных карбанатаў алюмінію з аднавалентнымі металамі, бясколерны, са шкляным бляскам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вальфа́ртавы

(н.-лац. wohlfahrtia, ад Volfart = прозвішча ням. урача);

в-а муха — насякомае сям. саркафагідаў, жывароднае, адкладвае лічынкі на раны чалавека і жывёл, выклікаючы вальфартыёз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гадалі́ній

[н.-лац. gadolinium, ад фін. J. Gadolin = прозвішча фін. хіміка і мінералога(1760—1852)]

хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру, які належыць да лантаноідаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)