у беларусаў карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую потым квасілі ў бочках), мяса для каўбас, здобнага цеста і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), колатага папалам; ёмістасць выдзёўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 ст. паступова выцесніліся металічнымі Н. Невялікія Н. для ачысткі зерня наз. апалушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІ́ЧЫЯ САБА́КІ,
група парод свойскіх сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання. Каля 100 парод. Сфарміраваліся ў працэсе шматвяковага выкарыстання ў розных геагр. зонах і ўмовах мясцовасці ў спалучэнні з натуральным, а потым штучным адборам і спец. дрэсіроўкай. Паводле выкарыстання, паляўнічых якасцей і экстэр’еру вылучаюць 6 асн. груп П.с.: выжлы, ганчакі, лайкі, норныя сабакі, спаніэлі і харты.
Літ.:
Слимак К., Духай Й. Охотничьи собаки: Пер. со словац. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУПЕ́Я (франц. porte-épée ад porter насіць + épée шпага),
частка воінскага рыштунку ў выглядзе вузкіх рамянёў рознай даўжыні, якія носяць ваеннаслужачыя цераз плячо і каля бядра. Верхняя (плечавая) П. была прызначана для падтрымкі паяснога рамня, падвешанай на ім халоднай (шашка, шабля), потым агнястрэльнай (пісталет, рэвальвер) зброі, біклагі і інш. Ніжняя (паясная) П. служыць для прышпільвання пісталетнай кабуры, шашкі (шаблі, корціка) і інш.Гл. таксама Рыштунак ваенны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́НУЛА (новалац. planula ад лац. planus плоскі),
адна з лічынкавых стадый развіцця кішачнаполасцевых. Развіваецца з яйца. Плавае ў тоўшчы вады, потым прымацоўваецца да субстрату (дно і інш.) і пераходзіць у наступную стадыю развіцця — паліп.
Цела авальнае, падоўжанае або чэрвепадобнае; складаецца з 2 слаёў. Вонкавы (эпітэліяльны) слой — эктадэрма — мае жгуцікавыя клеткі, сярод якіх размешчаны эпітэліяльна-мускульныя, нерв. і жыгучыя клеткі. Унутр. слой — энтадэрма — утварае замкнутую поласць кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТЫ́РСКІ (Лявон Восіпавіч) (1901, Мінск — 7.5.1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. З 1911 працаваў на гуце, з 1916 слесар чыг. майстэрняў у Мелітопалі (Украіна). З 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. У час акупацыі Беларусі польск. войскамі на падп. рабоце ў Мінску. Вясной 1920 у партыз. атрадзе, які дзейнічаў у ваколіцах Мінска. Схоплены карнікамі і расстраляны ў Камароўскім лесе каля Мінска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ВІ,
рака ў Індыі і Пакістане, левы прыток р. Чынаб (бас.р. Інд). Даўж. 725 км. Вытокі ў паўд.-ўсх. адгор’ях хр. Пір-Панджал. У вярхоўях цячэ ў глыбокай даліне, потым прарываецца цераз хр. Дхааладхар і да вусця цячэ па Пенджабе. Паводкі ў час летніх мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ад Р. адыходзяць шматлікія ірыгацыйныя каналы, сцёк зарэгуляваны плацінамі. На Р. — г. Лахор (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭІНТРАДУ́КЦЫЯ (ад рэ... + інтрадукцыя),
другасная інтрадукцыя раслін або жывёл у месцы, дзе пэўны від раней існаваў, а потым знік па якіх-н. прычынах, у т. л. ў выніку дзейнасці чалавека. Паняцце, блізкае да рэакліматызацыі.
Р. дзікарослых раслін адрозніваецца ад першаснай інтрадукцыі тым, што зыходны матэрыял звычайна ўжо выкарыстоўваўся ў адборы і асвойваўся ў культуры. Рэінтрадукаваныя расліны маюць вышэйшую жыццяздольнасць у параўнанні з абранымі непасрэдна з прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННІКАВА ЗЯМЛЯ́,
гіпатэтычны востраў у Паўн. Ледавітым ак. на Пн ад Новасібірскіх а-воў. Упершыню пра яго паведаміў рус. прамысловец і даследчык Я.Саннікаў у 1811, потым у 1886 і 1893 — Э.Толь. Пасля доўгіх пошукаў, у 1-й пал. 20 ст. ўстаноўлена, што С.З. не існуе. Верагодна, яна была разбурана морам і знікла як шэраг інш. астравоў, складзеных гал.ч. з выкапнёвага лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬДЖУ́КІ,
галіна плямён цюркаў-агузаў (туркменаў; першапачаткова жылі на Сырдар’і), названая так ад імя іх правадыра Сельджука (10 — пач. 11 ст.), а таксама адна з назваў створанай ім мусульманскай дынастыі Сельджукідаў. У 1030-я г. атрымалі на васальных умовах ад дзяржавы Газневідаў землі ў Харасане, а потым паўсталі супраць Газневідаў і перамаглі іх пры Дандэнакане (1040). У выніку далейшых заваёў у 11 ст. створана Сельджукская дзяржава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЛАЎ (Кузьма Раманавіч) (14.5.1902, в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 31.12.1957),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. школу ВЦВК (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1919 у Чырв. арміі і войсках НКУС. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У пач.Вял.Айч. вайны нач. пагранвойск Мурманскай акругі, камандзір дывізіі войск НКУС, з кастр. 1941 да 1953 камендант Масквы, потым выкладчык у ВНУ.