Ву́галка ’грэбля праз балота’ (Жд., 2). Няясна. Магчыма, ад ву́гал ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуцо́вае дрэ́ва ’дрэва, якому робяць прышчэпліванне’ (Жд., 1). Няясна, магчыма, з *авацо́вае дрэва < польск. drzewo owocowe ’фруктовае дрэва’ (Лабко, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сгабрусь ’хоць бы што’ (Бяльк.). Няясна. Мусіць, з лысы Габрусь. Параўн. выразі да й не лы́сы ’які бестурботна паводзіць сябе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намелькава́цца ’наканаваць’: Як яму намелкуецца на енку з раджэння, так і будзя (карм., Мат. Гом.). Няясна, магчыма, дэфармаванае памяркуецца, гл. меркаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намонацца ’натаміцца, намарыцца’ (Сцяшк. Сл., ТС), намонькацца ’тс’ (ТС). Няясна, магчыма экспрэсіўнае ўтварэнне ад польск. męka ’мука’ ці да мяць, мну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падві́лка ’павека’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Мабыць, з *падвійка (гл. вейкі) з вядомым у дыялектах пераходам и > л, напрыклад, ляха: яха ’рэха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карва́ць1 ’ложак’ (Бяльк.), з краваць (гл.).

Карва́ць2 ’яловыя палкі, якія перашкаджаюць мядзведзю дабрацца да калоды з пчоламі’ (Рам.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маржэ́ніны ’ягады ажыны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, названы ягады паводле падабенства (кропачкі) з божай кароўкай, параўн. літ. maružė ’Coccinella septempunetata’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)