пано́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад панасіць (у 2, 3 знач.).

2. у знач. прым. Пацёрты ад нашэння; не новы. Паношаны капялюш. □ Шэры, парадкам паношаны гарнітур сядзеў на.. [Калеўскім] мешкавата. Хадкевіч. На другі дзень на работу ў гарком Мірэцкі прыйшоў у паляўнічых ботах, у паношанай вайсковай форме. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́скат, ‑у, М ‑наце, м.

Шум, які атрымліваецца ад удару чым‑н. па вадкасці або ад удару вадкасці аб што‑н. Потым з кійком пачаў хадзіць да мора, падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы плюскат хваль. Хомчанка. Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен і пад’ехаў Манг. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і сустракаць. Спяшаюся. І ля варот страчае З усмешкаю прыветлівай яна [рыбачка]. Танк. Хочацца сёння самому пабачыць, Як беларусы страчаюць дзень новы. Прыходзька. Усмешка была адкрытая, радасная, якая бывае ў маці, што пасля доўгай разлукі страчае любімае сваё дзіця. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАГІЛЁЎСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 1606—10,

выступленні рамеснікаў і гар. беднаты Магілёва супраць магістрата. Прычынай выступлення 1606 сталі злоўжыванні ўладай і хабарніцтва магістрата, непасільныя падаткі і грашовыя паборы. Яго ўзначаліла група рамеснікаў пад кіраўніцтвам старасты цэха саладоўнікаў Стахора Мітковіча. 20 і 22.6.1606 некалькі соцень гараджан запатрабавалі спыніць злоўжыванні асобных членаў гар. рады, а 25.6.1606 выступілі супраць усяго магістрата і войта. 15 ліп. яны скінулі раду і абралі новы склад магістрата. Паводле скаргі скінутай рады ў войтаўскі суд войт Я.​Валовіч 11.9.1606 адхіліў новы склад рады і прызначыў новыя выбары. Аднак рашэнне войта не было выканана. Жыгімонт III у лісце да гараджан вызначыў, што канфлікт павінен быць вырашаны ў каралеўскім судзе. 22.8.1608 у канцылярыі ВКЛ пры ўдзеле канцлера Л.​Сапегі паміж упаўнаважанымі абодвух складаў магістрата была падпісана дамова, згодна з якой новая рада, за выключэннем бурмістра Ходкі Багдановіча, прыгаворанага каралеўскім дэкрэтам да смяротнага пакарання, павінна была «дабыць свой тэрмін» і перадаць уладу ранейшаму складу рады, што і было зроблена. Аднак барацьба ў горадзе працягвалася. У 1610 да судовай адказнасці былі прыцягнуты арганізатары новага выступлення, якія ўзначалілі напад на ратушу: 5 чал. былі пакараны смерцю, астатнія — турэмным зняволеннем, выгнаннем з горада і канфіскацыяй маёмасці.

В.​І.​Мялешка.

т. 9, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ШЧЫН (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 10.2.1933, г. Казань, Расія),

рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1958). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Драматург» (1993, з А.​Казанцавым). Друкуецца з 1952. Аўтар п’ес «Валянцін і Валянціна» (1971, экранізавана ў 1985), «Стары Новы год» (1973), «Рамонт» (паст. 1975), «Муж і жонка ноймуць пакой», «Эшалон» (абедзве 1975), «Спяшайцеся рабіць дабро» (паст. 1979), «Дружына» (1987), прысвечаных складаным псіхал. і маральным калізіям сучаснага жыцця, антымілітарысцкай п’есы «Рэпетыцыя «Лісістраты» (1989), аповесцей «Рака» (1973), «Успамін» (1977), «Шура і Прасвірняк» (1982), зб-каў аповесцей і апавяд. «У маленькім горадзе» (1956), «Якіх-небудзь дваццаць мінут» (1965), «З раніцы да ночы» (1968), літ.-крытычных артыкулаў і інш. У т-рах Беларусі паст. яго п’есы «Муж і жонка ноймуць пакой» (1976; Дзярж. рус. драм. т-р), «Стары Новы год» (1974), «Эшалон» (1976; абедзве Бел. т-р імя Я.​Купалы), «Уся надзея» (1986), «Успаміны» С.​Міціна паводле Р. (1988; абедзве Бел. т-р юнага гледача).

Тв.:

Избранное: Повести и рассказы. М., 1988;

Спешите делать добро: Пьесы. М., 1984;

На сером в яблоках коне: Рассказы и повести. М., 1988;

Иван Бунин. М., 2000.

т. 13, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

быва́лый

1. (былой, бывший прежде) разг. ко́лішні, міну́лы; (привычный — ещё) не но́вы, звыча́йны;

быва́лые го́ды ко́лішнія (міну́лыя) гады́;

э́то де́ло быва́лое гэ́та спра́ва звыча́йная;

2. (сведущий, опытный) разг. быва́лы чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Варча́к 1 ’ворчык’ (Гарэц., Бяльк.), таксама во́рчык. Рус. о́рчик, во́рчык, во́рчак, укр. во́рчик. Запазычанне з польск. orczyk ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. ortschît ’тс’ (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, Cizí sl., 265; Фасмер, 3, 155). У бел. мове (як і ў рус. дыял. во́рчак) новы суф. ‑ак (адсюль і націск ‑а́к!).

Варча́к 2 ’прыпражны конь’ (БРС, Нас.). Перанос назвы (з варча́к ’ворчык’). А ці не можна паставіць пытанне пра паходжанне ад слав. *orь ’конь’ (параўн. укр. вір, во́рик)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hive​2 [haɪv] v.

1. раі́цца;

hive honey запаса́ць мёд;

hive wisdom набіра́цца ро́зуму

2. жыць ра́зам/гу́ртам/зго́дна

hive off [ˌhaɪvˈɒf] phr. v.

1. зрабі́ць но́вы пчалі́ны рой

2. аддзяля́ць, раздзяля́ць (фірму, прадпрыемства і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

launch​2 [lɔ:ntʃ] v.

1. спуска́ць (на ваду карабель), запуска́ць (ракету, спадарожнік)

2. пачына́ць, распачына́ць (запланаваную дзейнасць, кампанію, атаку);

The police have launched an enquiry. Паліцыя пачала расследаванне.

3. выпуска́ць у про́даж (новы прадукт, выраб, кнігу)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Луі Даніэл) (4.7.1900, г. Новы Арлеан — 6.7.1971),

амерыканскі трубач і спявак. Арганізатар і ўдзельнік першых негрыцянскіх джаз-бандаў у Новым Арлеане. У 1947 засн. секстэт «Усе зоркі Луі Армстранга», гастраліраваў з ім і як саліст-трубач у краінах Амерыкі, Еўропы, Афрыкі. Стварыў уласны стыль выканання, для якога характэрны імправізацыйная свабода, разнастайнасць тэмбравых фарбаў і рытмаформул. Аўтар блюзаў і джазавых песень.

Літ.:

Коллиер Дж.Л. Луи Армстронг: Америк. гений: Пер. с англ. М., 1987.

Л.Армстранг.

т. 1, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)