Пачуццё радасці пры няшчасці, няўдачы другіх. «Што, даражэнькі, даездзіўся?!» — сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы.Васілёнак.[Паходня] быў упэўнены цяпер, што за яго кандыдатуру прагаласуюць усе — хто шчыра, ад душы, хто са злараднасцю: балбатаць ты майстар, а вось парабі сам.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыяле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Верш з васьмі радкоў, дзе чацвёрты і сёмы паўтараюць першы радок, а восьмы — другі, пры гэтым увесь верш мае дзве рыфмы. [Максім Багдановіч] быў умелы майстар верша — і перад чытачом упершыню разгарнуліся беларускія папірусы пентаметраў і ярка зазвінелі не чутыя на гэтай мове беларускія тэрцыны, трыялеты, актавы...Клышка.
[Фр. triolet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mistrz
м.
1.майстар; настаўнік;
mistrz nad ~e — майстар над майстрамі;
2. чэмпіён;
mistrz świata — чэмпіён свету;
3. маэстра; мэтр; настаўнік;
4. магістр;
wielki mistrz zakonu — вялікі магістр ордэна (рыцарскага);
mistrz grzebienia — цырульнік;
mistrz pięści — баксёр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАЛЬШАКО́ВА (Зоя Францаўна) (25.12.1912, Вільня — 16.1.1996),
бел. спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Засл.майстар спорту СССР (1952), засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1955). Чэмпіёнка СССР па веласпорце ў каманднай гонцы на трэку (1947—48) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). З 1951 ст. трэнер па канькабежным спорце (адначасова ст. трэнер зборнай каманды Беларусі). Сярод выхаванцаў Э.Матусевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯНЬКО́Ў (Павел Пятровіч) (8.12.1879, г. Казань — 16.1.1949),
узбекскі жывапісец. Засл. дз. маст. Узбекістана (1939). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1901 — 06), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—32). Майстар пленэру з тонкім адчуваннем прыроды і нац. каларыту Сярэдняй Азіі. Сярод работ: «Старая Бухара» і «Дзяўчаты-хівінкі» (1931), «Ліст з фронту» (1945), «Дзяўчына з дутарам» (1947), «Зноў на радзіме» (1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧАК Афанасій, бел.майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел.маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял.Айч. вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРАНО́К (Таццяна Фёдараўна) (н. 1.7.1920, в. Неглюбка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.майстарнар.маст. ткацтва. Жыве і працуе ў в. Неглюбка. У тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва вырабляе ручнікі, аздобленыя геам. арнаментам (спалучэнне чырвонага і чорнага колераў на белым фоне), які шчыльнымі палосамі ўкрывае б.ч. паверхні вырабаў (гл.Неглюбскія ручнікі). Кіруе гуртком «Юныя ткачыхі» пры Неглюбскай сярэдняй школе (з 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНКО́Ў (Іван Аляксандравіч) (н. 10.4.1975, Мінск),
бел. спартсмен (спарт. гімнастыка). Засл.майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел. акадэмію фіз. выхавання і спорту (1997). Двухразовы абс. чэмпіён свету (1994, Брысбен, Аўстралія; 1997, Лазана, Швейцарыя). Двухразовы абс. чэмпіён Еўропы (1994, Прага; 1996, Капенгаген). Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету ў камандным заліку (1997); чэмпіён Еўропы (1994) і бронз. прызёр (1996) у камандным заліку, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы на асобных снарадах. Абс. чэмпіён Беларусі (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕЎ (Алег Мікалаевіч) (20.5.1936, Мінск — 23.8.1978),
бел. спартсмен (грэка-рым. барацьба, паўлёгкая вага). Засл.майстар спорту СССР (1958). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1971 трэнер ДСТ «Буравеснік» (Мінск). Чэмпіён Алімп. гульняў (1960, Рым), свету (1958, Будапешт; 1961, г. Іакагама, Японія), СССР (1956—60, 1962), Спартакіяды народаў СССР (1956, 1959) у асабістым першынстве. Чэмпіён СССР у камандным першынстве (1960). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́Ў (Леанід Лявонавіч) (н. 7.4.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен (вольная барацьба). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1969). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1975 трэнер спартклуба БВА. Чэмпіён Еўропы (1970, Берлін) у цяжкай вазе. Сярэбраны (1969, Мінск) і бронз. (1966, г. Новасібірск, Расія) прызёр чэмпіянатаў СССР. Чэмпіён Беларусі (1964—69) па вольнай барацьбе і ў 1969 — па самба. Шматразовы пераможца і прызёр на міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтвах.