лекавыя прэпараты гармонаў кары наднырачнікаў. У мед. практыцы выкарыстоўваюць натуральны гідракартызон, прэднізалон, дэксаметазон, трыамцыналон, сінафлан, флуметазону півалат. Глюкакартыкоіды ўздзейнічаюць на вугляводны, тлушчавы і бялковы абмен. Маюць процізапаленчае, проціалергічнае і дэсенсібілізуючае дзеянне; выкарыстоўваюцца пры калагенозах, рэўматызме, запаленчых хваробах скуры, алергіі, пры лячэнні вострых лейкозаў, шокавым стане, перасадцы органаў і тканак, пры вострай і хранічнай недастатковасці наднырачнікаў. Пры працяглым ужыванні глюкакартыкоідаў у арганізме развіваецца адмоўны азоцісты баланс, запавольваецца загойванне ран, язваў і інш.; у дзяцей затрымліваецца развіццё і спыняецца рост. Некаторыя глюкакартыкоіды і іх сінт. вытворныя маюць уласцівасці мінералакартыкоідаў, выклікаюць затрымку натрыю ў тканках, гіпакаліямію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЯ ВЫ́РАБАТКА,
штучная поласць у зямной кары, утвораная ў выніку горных работ. Адрозніваюць горныя вырабаткі разведачныя (для пошуку і разведкі карысных выкапняў) і эксплуатацыйныя (для распрацоўкі радовішчаў); падземныя і адкрытыя.
Падземныя бываюць вертыкальныя (шурфы, шахтавыя ствалы, гезенкі), гарызантальныя (штольні, штрэкі, квершлагі, орты), нахіленыя (брэмсбергі, скаты, нахілы, шурфы і інш.); ачышчальныя, дзе адбываецца выманне карысных выкапняў (лавы, камеры), і падрыхтоўчыя, у якіх рухаецца транспарт, устаноўлена вентыляцыйнае абсталяванне і інш. Да горнай вырабаткі адносяць і буравыя свідравіны. З адкрытых горных вырабатак найб. пашыраны капітальныя і разразныя траншэі, а таксама раскрыўныя і здабыўныя ўступы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛЬНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,
магматычныя метасаматычныя горныя пароды, якія залягаюць у выглядзе жыл, даек і інш. дробных цел, цесна звязаных з інтрузіўнымі масівамі. Утвараюцца пры застыванні магмы ў шчылінах зямной кары. Іх склад можа адпавядаць пародам буйных інтрузій (гл.Інтрузіўныя горныя пароды) або значна адрознівацца ў выніку працэсаў дыферэнцыяцыі магмы і ўзаемадзеяння яе з прылеглымі горнымі пародамі. Сярод Ж.г.п. вылучаюць меланакратавыя, абагачаныя цемнаколернымі мінераламі (керсантыт, спесартыт і інш.), і лейкакратавыя, складзеныя пераважна з светлаколерных мінералаў (апліт, пегматыт, плагіяклазіт і інш.). З Ж.г.п. звязаны радовішчы золата, свінцова-цынкавых руд, вальфраму, ртуці і інш. Трапляюцца ў крышт. фундаменце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́Нсапраўдны, салодкі,
або ядомы (Castanea), род кветкавых раслін сям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К. пасяўны (C. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адна- або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прам-сці. Ёсць дэкар. расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ДКА,
1) малое судна (вёславае, ветразевае або маторнае). Вядомая з неаліту. На Беларусі здаўна бытавалі Л., выдзеўбаныя са ствала дрэва (камяга, човен, дуб), з 2-й пал. 19 ст. дашчаныя з прамымі і разагнутымі бартамі. Спараныя Л. з дашчаным насцілам служылі паромам. Многія народы вырабляюць Л. з кары дрэў («веткі», «амарочкі» народаў Сібіры, «пірогі» лясных індзейцаў Паўн. Амерыкі і інш.), са скур марскіх жывёл («байдаркі» алеутаў, «каякі» эскімосаў). У наш час Л. пашыраны ў вяслярным спорце і турызме. Іх вырабляюць з лёгкіх метал. сплаваў, пластмас, гумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія вырошчваюць для атрымання лубяных валокнаў. Паходзяць з розных сям., растуць ва ўмераных, трапічных і субтрапічных зонах. Адна- і шматгадовыя культуры. На Беларусі культывуюць лён-даўгунец, каноплі. Валакно знаходзіцца ў кары сцябла ў абутылону, джуту, лёну-даўгунцу (гл. ў арт.Лён), канапель, кенафу, кендыру, краталярыі, рамі і інш., у лісці агавы (валакно сізаль), новазеландскага лёну, прадзільнага банана (валакно манільская пянька) і інш. Валокны — сыравіна для тэкст. прам-сці, алей насення прыдатны ў ежу і на тэхн. мэты, з кастрыцы робяць буд. пліты, паперу, тэрмаізаляцыйныя матэрыялы, выкарыстоўваюць на паліва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮТЭ́ЦЫЙ (лац. Lutetium),
Lu, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 71, ат. м. 174,967; адносіцца да лантаноідаў. Прыродны складаецца з 2 ізатопаў: 175Lu (97,4%) і радыеактыўнага 176Lu (перыяд паўраспаду 2,4 ∙ 1010 гадоў). У зямной кары 8 ∙ 10−5% па масе. Адкрыты франц. хімікам Ж.Урбенам у 1907, названы па лац. назве Парыжа (Lutecia).
Серабрыста-белы метал, tпл каля 1660 °C, шчыльн. 9849 кг/м³. У паветры пакрываецца ўстойлівай аксіднай плёнкай. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з мінер. к-тамі, пры награванні — з галагенамі, серай, вадародам і інш. неметаламі. Метал. атрымліваюць аднаўленнем трыфтарыду LuF3 кальцыем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ко́зуб ’карзіна’ (Мат. Гом.), ’кубачак (з кары асіны для ягад)’ (Сцяц.). Укр.козуб ’тс’, польск.kozub, чэш.kazub ’тс’, славац.kozub ’камін’. Рэканструкцыя паўночнаславянская рызыкоўная (параўн. Слаўскі, 3, 35). Лічыцца вытворным ад каза пры дапамозе суфікса ‑убъ (параўн. кастра: > каструб). Але славянскія мовы не ведаюць такога прадуктыўнага суфікса. Геаграфія слова хутчэй гаворыць аб яго неспрадвечным характары (параўн. ЕСУМ, 2, 501).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус.посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па‑, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл.svirelʼb (параўн. укр.свиріль, свирілка, славен.svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėl ’жалейка’, серб.-харв.свираљка, макед.ceupajKa, балг.свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інфлюа́цыя
(ад лац. influere = улівацца, пранікаць)
пранікненне паверхневых водаў праз трэшчыны і варонкі ў тоўшчу зямной кары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)