прырода знаўчыя навукі, комплекс навук аб прыродзе. Вывучае сутнасць з’яў прыроды, найб. агульныя законы яе развіцця, шляхі выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці чалавека. Уключае навукі пра агульныя ўласцівасці і будову матэрыяльнага свету (фізіка, хімія), жывую прыроду (біялогія), касм. аб’екты (астраномія), геалогію, геафізіку, цыкл геагр. навук і інш. Развіваецца ў цеснай сувязі з развіццём грамадства. Як адлюстраванне прыроды ў чалавечай свядомасці П. прайшло шэраг этапаў, зазнала перыяды экстэнсіўнага і рэв. развіцця. У самаст. комплекс сістэм. даследаванняў вылучылася ў 2-й пал. 15 ст. Бесперапынна развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе пераўтварэння прыроды ў інтарэсах грамадства. Сярод метадаў, якімі карыстаецца П., вылучаюцца агульныя, прыдатныя да ўсяго П., асобныя — да аднаго з бакоў П. (эмпірычныя, тэарэтычныя, вытворча-практычныя) і прыватныя — метады асобных галін П.
расійскі фізік, стваральнік навуковай школы фізікаў-оптыкаў і адзін з арганізатараў сав. аптычнай прам-сці. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900) і з 1903 працаваў у ім (з 1916 праф.). З 1918 арганізатар і дырэктар, у 1932—38 заг. аддзела Дзярж. аптычнага ін-та. Навук. працы па фіз. і інструментальнай оптыцы, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Распрацаваў метад даследавання анамальнай дысперсіі святла («метад крукоў» Р.), выкарыстанне якога спрыяла ўстанаўленню важных заканамернасцей у атамных спектрах. Даказаў вызначальную ролю інтэрферэнцыі святла пры ўтварэнні відарысаў у мікраскопе. Выказаў ідэю выкарыстання інтэрферэнцыі ў даследаваннях фіз.з’яў.
Тв.:
Избр. труды. М.; Л., 1964.
Літ.:
Основатели советской физики. М., 1970;
Гуло Д.Д., Осиновский А.Н. Д.С.Рождественский. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэрсуб’екты́ўнасць
(ад інтэр- + суб’ектыўнасць)
тэрмін у некаторых суб’ектыўна-рэалістычных тэорыях для абазначэння феноменаў (з’яў), што не залежаць ад асобнага суб’екта, выходзяць за сферу яго індывідуальнай свядомасці, але не існуюць аб’ектыўна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абстра́кцыя
(лац. abstractio = адцягненне, аддаленне)
1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязяў прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы;
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінхраніза́цыя
(ад гр. synchronizo = існую адначасова)
1) прывядзенне да сінхранізму дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў, якія перыядычна змяняюцца;
2) наяўнасць на электраэнцэфалаграме аднолькавых па частаце біяэлектрычных патэнцыялаў (параўн.дэсінхранізацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае характэрныя асаблівасці, уласцівыя пэўнаму тыпу прадметаў, з’яў, людзей і пад. Тыповы паўднёвы горад. Тыповы беларускі арнамент. □ Герой аповесці [«Набліжэнне»] Левін — тыповы дробнабуржуазны інтэлігент. Яго светапогляд вельмі абмежаваны.Перкін.//Разм. Ярка выражаны. Тыповае верхаглядства.
2. Які часта сустракаецца, звычайны, характэрны для каго‑, чаго‑н. Тыповы выпадак. Тыповая памылка. □ Федароўскіх, Елаўскіх, Малых — тыповыя для Урала прозвішчы.Шынклер.Для Беларусі тыповым з’яўляецца залаты карась.«Беларусь».
3. У мастацтве — які аб’ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з’яў і асоб. У рамане Шамякін здолеў намаляваць тыповую карціну партызанскай барацьбы ў тыле ворага, барацьбы, якая пабыла шырокі размах і ўсенародны характар.Гіст. бел. сав. літ.Матывы адлёту журавоў, буслоў і гракоў — тыповыя для народнай творчасці, для беларускай паэзіі.Палітыка./узнач.наз.тыпо́вае, ‑ага, н.Аўтар нібы імкнецца толькі добрасумленна расказаць пра чалавека ўсё, што ведае, не спрабуючы вылучыць тыповае ў яго характары і адсеяць выпадковае і нехарактэрнае.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстра́кцыя
(лац. abstractio)
1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязей прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы;
2) адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
канцэ́пцыя
(лац. conceptio)
1) сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх-н.з’яў (напр. к. вучонага);
2) агульная думка, галоўная ідэя якога-н. твора, навуковай працы (напр. к. артыкула).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
субстра́т
(лац. substratum = аснова, падкладка)
1) філас. агульная аснова ўсіх працэсаў і з’яў;
2) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў (параўн.адстрат).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
1. Уключыць у склад каго‑, чаго‑н., у якую‑н. катэгорыю. Залічыць студэнтам. Залічыць на работу. □ — Можаш, Сцяпан Захаравіч, залічыць мяне ў брыгаду па зборцы машын, — сказаў Амяллян.Хадкевіч.// Адвесці да ліку пэўных асоб, прадметаў, з’яў. Залічыць у адстаючыя. Залічыць раман да лепшых твораў.
2. Прылічыць каму‑н., занесці на чый‑н. рахунак. Залічыць працадзень.