СТЭНАГРА́ФІЯ (ад стэна... + ...графія),
спосаб хуткага запісу вуснай мовы з дапамогай спец. сістэмы знакаў, скарачэння слоў і іх спалучэнняў; скарапіснае пісьмо. Хуткасць стэнаграфічнага пісьма перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.
С вядома са стараж. часоў (Стараж. Грэцыя — 4 ст. да н.э., Стараж. Рым — 1 ст. да н.э.). У С. адрозніваюць курсіўныя (графічныя) і геаметральныя сістэмы (склаліся ў Англіі; тэрмін «С.» ўвёў у 1602 Дж.Уіліс у кн. «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія»), Знакі курсіўных сістэм складаюцца з элементаў звычайнага пісьма, якія злучаюцца валасяной лініяй, а геаметральных сістэм (для моў з адносна кароткімі словамі) — з геам. фігур і іх частак у спалучэнні з прамой рознага нахілу, злучэнне непасрэднае, без валасяной лініі. Сістэмы С. адрозніваюцца і прыёмамі скарачэння. У марфал. (каранёвай) сістэме С. прытрымліваюцца арфаграфіі звычайнага пісьма, словы скарачаюць пач. літарамі. У фанет. (слыхавой) сістэме пры скарачэнні выкідваюць невыразныя гукі. У Расіі ў 1933 на аснове параўнання 7 лепшых сістэм С. прынята адзіная дзярж. сістэма С., у аснове якой сістэма М.М.Сакалова. Яна была прынята і ва ўсіх рэспубліках СССР (для рус. мовы). З некат. ўдакладненнямі яна выкарыстоўваецца ў наш час. Існуе і запіс на стэнаграфічных машынах.
А.Я.Міхневіч.
т. 15, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брыга́да
(фр. brigade, ад іт. brigata = таварыства)
1) вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў) або палкоў;
2) тактычнае злучэнне некалькіх аднатыпных ваенных караблёў пад камандаваннем аднаго флагмана 2;
3) група работнікаў, якая сумесна выконвае вытворчае заданне (напр. будаўнічая б., паляводчая б).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камісу́ра
(лац. commissura)
з’яднанне, злучэнне, спайка ў анатоміі чалавека і жывёл (напр. з’яднанне губ у кутках рота).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ёдафо́рм
(фр. iodoforme)
лячэбны прэпарат, арганічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага парашку; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізабута́н
(ад іза- + бутан)
арганічнае злучэнне, якое адрозніваецца ад бутану толькі змяшчэннем вугалю і вадароду ў часцінцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метакры́лавы
(ад мета- + акрылавы);
м-ая кіслата — арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца ў вытворчасці палімераў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
барнео́л
(ад малайск. Borneo = назва вострава Малайскага архіпелага)
арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, з якога атрымліваюць камфару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бензанафто́л
(ад бензол + нафтол)
арганічнае злучэнне, белы крышталічны парашок; выкарыстоўваецца як дэзінфіцыруючы прэпарат пры захворванні органаў стрававання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антыдэтана́тар
(ад анты- + дэтанатар)
хімічнае злучэнне, якое дабаўляецца ў бензін, каб папярэдзіць дэтанацыю ў рухавіках унутранага згарання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бромацэто́н
(ад бром + ацэтон)
арганічнае злучэнне, сумесь ацэтону з бромам, бясколерная вадкасць з слёзатачывымі і атрутнымі ўласцівасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)