Тык 1 — аддзеяслоўная часціца, перадае раптоўнае або нечаканае дзеянне (мсцісл., Нар. лекс., Нас.). Ад тыкаць (гл.).

Тык 2 — злучнік або часціца: тык багдайбы мяне (В. Дунін-Марцінкевіч), укр. дыял. тик ‘тс’. Паводле Копечнага (Этимология–1967, 27; ESSJ SG, 2, 77), вынік дэсанарызацыі дык (гл. ды).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палане́нне н.

1. (дзеянне) Gefángennehmen n -s;

2. (палон) Gefángenschaft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

раскрыжава́нне н.

1. рэл. (дзеянне) Kréuzigung f -, -en;

2. гл. скрыжаванне

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

атэста́цыя ж.

1. (дзеянне) Attestíerung f -;

2. (водгук) Attestatión f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

калакві́нт

(гр. kolokynthe = гарбуз)

павойная травяністая расліна сям. гарбузовых, пашыраная ў Міжземнамор’і, жоўтыя ядомыя плады якой маюць слабіцельнае дзеянне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геліята́ксіс

(ад гелія- + таксісы)

рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне сонечнага святла; разнавіднасць фотатаксісу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праксіяло́гія

(гр. praksis = справа, дзеянне + -логія)

галіна сацыялагічных даследаванняў, якая вывучае ўмовы і метады эфектыўнай і рацыянальнай чалавечай дзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэактапла́сты

(ад рэ- + лац. actus = дзеянне + -пласт)

пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў трацяць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі (параўн. тэрмапласты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотата́ксіс

(ад фота- + таксіс)

рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне святла (гл. таксама геліятаксіс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАВО́ДЗІНЫ,

сістэма дзеянняў жывых істот у працэсе іх узаемаадносін паміж сабой і з навакольным асяроддзем. Уласцівы асобным індывідам і іх сукупнасцям (П. біял. віду, сац. групы). Асн. адзінкай аналізу П. з’яўляецца дзеянне — працэс, абумоўлены матывамі і накіраваны на рэалізацыю мэты. Важную ролю адыгрываюць таксама заахвочвальныя фактары — патрэбнасць, інтарэсы, погляды, перакананні, ідэалы, імкненні, каштоўнасныя арыентацыі і ўстаноўкі. П. чалавека вызначаюцца заахвочваннямі, што ўзнікаюць пад уплывам жыццёвых умоў (гал. ч. сацыяльных), прыроджанымі імкненнямі. Адрозніваюць віды П.: усвядомленыя і неўсвядомленыя, рацыянальныя і эмацыянальныя, якія знаходзяцца ў складанай узаемасувязі. П. чалавека вывучае псіхалогія. У сацыялогіі і сац. псіхалогіі паняцце П. выкарыстоўваецца для характарыстыкі самавыражэння індывіда ў сац. акружэнні. Біхевіярызм разглядае П. як сістэму рухальных рэакцый у адказ на знешні стымул. Неабіхевіярызм паміж стымуламі і рэакцыяй уключае т.зв. «прамежкавыя пераменныя» ў выглядзе заахвочванняў, мэт, установак і інш. элементаў свядомасці. Фрэйдызм звяртае ўвагу на залежнасць П. ад бессвядомай прыхільнасці; гештальтпсіхалогія — ад цэласных вобразаў успрымання. Гл. таксама Выхаванне, Дэвіянтныя паводзіны, Дзеянне сацыяльнае, Нормы, Сацыялізацыя.

Літ.:

Бобнева М.И. Социальные нормы и регуляция поведения. М., 1978;

Мисюк Н.С. Структура и коррекция поведения человека. Мн., 1980;

Рубинштейн С.Л. Основы общей психологии. [2 изд.] СПб. и др., 1999;

Чирков В.И. Самодетерминация и внутренняя мотивация поведения человека // Вопр. психологии. 1996. № 3.

В.​Дз.​Марозаў.

т. 11, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)