азербайджанскі спявак (лірычны тэнар). Нар.арт.СССР (1959). Герой Сац. Працы (1980). З 1944 саліст Бакінскай філармоніі, у 1953—60 — Азерб.т-ра оперы і балета. Заснавальнік (1966) і кіраўнік Азерб.т-ра песні. Сярод партый Балаш («Севіль» Ф.Амірава), Аскер («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава; здымаўся ў аднайм. кінафільме). Дзярж. прэмія СССР 1946; Дзярж. прэмія Азербайджана 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НАЎ (Іван Мікалаевіч) (29.8.1916, г.п. Тацынскі Растоўскай вобл., Расія — 9.2.1982),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Са жн. 1942 у тыле ворага, арганізоўваў дыверсійна-разведвальную работу ў Брэсцкай вобл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Да 1977 у Сав. Арміі, ген.-маёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БРУСЁЎ (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 1.1.1922, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1945). З ліст. 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Польшчы, Чэхаславакіі. Старшы сяржант Габрусёў вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля г. Вышгарад (Украіна): пераправіўся з групай разведчыкаў цераз раку, пасля гібелі камандзіра ўзначаліў узвод, які адбіў 10 контратак праціўніка, утрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання. Да 1964 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ШКІН (Барыс Лаўрэнцьевіч) (12.8.1919, г. Шахты, Расія — 15.6.1944),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Усесаюзны ін-т фізкультуры (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, у 1942 выконваў спец. заданне ў тыле ворага, з мая 1943 камандзір спец. атрада НКДБ «Дапамога» (пазней уваходзіў у партыз. атрад «Артур»). Загінуў у час прарыву варожай блакады ў раёне воз. Палік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДЫ́ШКА (Аляксандр Іванавіч) (1.7.1911, г. Верхнедняпроўск, Украіна — 5.2.1944),
Герой Сав. Саюза (1940). Беларус. Скончыў Адэскае артыл. вучылішча (1933). У Чырв. Арміі з 1929. Вызначыўся ў сав.-фінл. вайну 1939—40: артыл. дывізіён на чале з капітанам Д. у баях на Карэльскім перашыйку нанёс праціўніку значныя страты ў баявой тэхніцы і жывой сіле. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны Масквы, вызвалення Калінінскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей. Загінуў у баі за г. Гарадок Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДО́ВІЧ (Мікалай Пятровіч) (15.8.1919, в. Карбачоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 29.6.1993),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Туркестанскае кулямётнае вучылішча (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Давідовіч вызначыўся ў 1943 на Варонежскім фронце: у вер. ўдзельнічаў у захопе плацдарма на правым беразе Дняпра ў раёне с. Новыя Пятроўцы Вышгарадскага р-на Кіеўскай вобл.; застаўшыся жывым адзін, некалькі гадзін адбіваў атакі праціўніка. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎБЕ́ШКІН (Пётр Лукіч) (8.10.1912, в. Паўлавічы Віцебскага р-на — 3.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі фін.-эканам. тэхнікум (1934), Сумскае артыл.ваен. вучылішча (1937). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Капітан Д. вызначыўся 22.9.1943 у баях каля г. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна): мінамётны дывізіён на чале з Д. фарсіраваў Дняпро, на захопленым плацдарме адбіў 8 контратак праціўніка. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАХ (Анатоль Аляксандравіч) (1917, Мінск — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах. і Варонежскім франтах. Сяржант Волах у жн. 1943 з групай разведчыкаў знішчыў у раёне г. Зянькоў Палтаўскай вобл. аўтамашыну з афіцэрамі, здабыў важныя дакументы. У вер. 1943 пры вызваленні г. Лебядзін Сумскай вобл. на браневіку сярод першых уварваўся ў горад і вёў бой з ворагам. Загінуў у разведцы на шляху да Дняпра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРФУ́НКІН (Рыгор Саламонавіч) (6.8.1920, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 22.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык танк. брыгады радавы Гарфункін вызначыўся ў 1943 у баі за Дняпро ў Кіеўскай вобл.: група разведчыкаў, у складзе якой пераправіўся цераз раку, выявіла сістэму абароны і агнявыя пункты ў размяшчэнні праціўніка; вяртаючыся, Гарфункін прыкрыў пераправу разведчыкаў; загінуў, пераплываючы Дняпро.