ПАРАГВА́Й (Paraguay, на мове гуарані — крыніца мора),

рака ў Бразіліі і Парагваі, правы прыток р. Парана, на асобных участках служыць мяжой паміж Парагваем, Бразіліяй і Аргенцінай. Даўж. каля 2500 км, пл. басейна 1,2 млн. км². Вытокі ў паўн.-зах. ч. Бразільскага пласкагор’я, цячэ па глыбокай забалочанай упадзіне Пантанал і нізіннай ч. прыроднай вобласці Гран-Чака. Гал. прытокі: Пількамайо, Рыо-Бермеха (справа). Рэчышча пераважна звілістае, шмат пясчаных меляў і астравоў. Разводдзе ў маі—чэрвені. Сярэдні расход вады каля 4 тыс. м³/с. П. — гал. трансп. магістраль Парагвая. Суднаходная ад г. Карумба (Бразілія). На П. гарады Кансепсьён, Асунсьён (Парагвай).

т. 12, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРУЖА́НСКІ САБО́Р АЛЯКСА́НДРА НЕ́ЎСКАГА,

помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1866. Прамавугольная ў плане мураваная 3-нефавая 8-слуповая базіліка з паўавальнай 3-яруснай апсідай, вырашанай у 2-м і 3-м ярусах як ратонда і завершанай купалам. Гал. фасад вылучаны яруснай вежай-званіцай (у ніжнім ярусе — тамбур з 2 памяшканнямі абапал яго і хоры). Сцены дэкарыраваны пілястрамі, шырокімі прафіляванымі антаблементамі. Аконныя праёмы арачныя і круглыя. Парталы гал. і бакавых уваходаў падкрэслены плоскімі несапраўднымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Другі ярус ратонды аздоблены нішамі.

Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага.

т. 13, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэн

(рус. крен, ад гал. krengen = класці судна на бок)

1) нахіл судна або лятальнага апарата набок;

2) перан. паварот да іншых мэт, задач.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ле́ер

(гал. leer = пераносная лесвіца)

мар. агароджа (з тросаў, металічных труб) уздоўж бартоў, вакол люкаў на суднах, а таксама трос для мацавання некаторых парусоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дрэйфава́ць

(рус. дрейфовать, ад гал. drijven)

1) рухацца пад уздзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна);

2) манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

равенду́к, равенту́х

(англ ravenduck, ням. Rawentuch, ад гал. ruwendoek)

тоўстая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў, зараз выкарыстоўваецца ў абутковай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

флаг

(ням. Flagge, гал. vlag)

прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведнай формы і колеру, часта з гербам, эмблемай дзяржавы або арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фла́гман

(ням. Flaggmann, гал. vlagman)

1) камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам ці эскадрай);

2) карабель, на якім знаходзіцца камандуючы; самы буйны карабель флатыліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэ́зій

(н.-лац. caesium, ад лац. caesius = блакітны)

хімічны элемент, вельмі мяккі светлы метал з залаціста-жоўтым адценнем; выкарыстоўваецца гал. ч. у вытворчасці фотаэлементаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АМІ́ДА, Аміда-буцу, Аміда-нёрай,

адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запаветнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол Аміды склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)