дастатко́ва, прысл.
1. У патрэбнай меры, досыць. Дастаткова вялікі аб’ём ведаў.
2. у знач. вык. Даволі, хопіць. Вады ў нас дастаткова. // У спалучэнні з інф. дзеясловаў «сказаць», «напомніць» і пад. абазначае: варта толькі. Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́хацца, ‑аецца; безас. незак., без дап. і чым.
Пра магчымасць дыхаць, умовы для дыхання. Лёгка дыхалася на ўлонні прыроды. Шахавец. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп’ёўскім паветрам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́жаць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак.
1. што. Доўга або ў нязручнай паставе лежачы, выклікаць зняменне, ацёк якой‑н. часткі цела. Адлежаць нагу.
2. без дап. Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі.
•••
Месца (вугла і пад.) не адлежыць — ляжаннем шкоды не зробіць (як дазвол прылегчы, паляжаць, паначаваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Адрабіць шыццём.
2. і без дап. Скончыць шыць.
3. Разм., каго. Адахвоціць, адбіць ахвоту наведваць каго‑н.; пазбавіцца ад каго‑н. Славік ламаў галаву, якім чынам адшыць Тараса і хоць на кароткі час застацца з .. [Мамай] з вока на вока. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аказіяналі́зм, ‑у і ‑а, м.
Спец.
1. ‑у. Ідэалістычны погляд у еўрапейскай філасофіі 17 ст., які адмаўляў натуральную сувязь душы і цела, узаемадзеянне псіхічных і фізічных з’яў без непасрэднага ўмяшання бога.
2. ‑а. Слова, пабудаванае па законах дадзенай мовы, але ўжытае адзін раз, для дадзенага выпадку.
[Лац. occasionalis — выпадковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.
Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца і засаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак., каго-чаго і без дап.
Адчуць сорам, няёмкасць перад кім‑н. або за каго‑, што‑н. Дуся пырснула смехам і чамусьці засаромелася — лоб і шчокі яе пакрыліся чырванню. Кулакоўскі. [Жанчыны] ўраз прыціхлі, засароміліся саміх сябе, сваёй нястрыманасці. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран. Аўрамчык. — Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень. Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., без дап. і (радзей) што.
Разм. Зразумець, разабрацца, сцяміць. Пятрок бы нож пачуў у сэрцы І скеміў зразу, ў чым тут справа. Колас. Я неяк не скеміў спачатку, куды Рыгор вядзе гаворку, але даходзіць яснасці і перапытваць у яго не пасмеў. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скме́ціць, скмечу, скмеціш, скмеціць; зак., каго-што або з дадан. сказам.
Абл. Прыкмеціць, заўважыць. Цётка Паўліна такі скмеціла, як перакідваліся позіркамі старшыня з Зосяю. Сабаленка. Пайсці на рыбу — значыць кінуць без нагляду лес, а нехта адразу скмеціць, што ляснік на Нёмане боўтаецца, і дасць волю сякеры. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)