Лю́шчына ’непатрэбная рэч, прадмет’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад прасл. асновы lusk‑/luzg‑ ’лушпайкі, лупіна’. Да лушчыць (гл.). Пачатковае лʼ‑, як у серб.-харв. љу̀скати ці балг. люште ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляга́к ’вялікі камень’ (ст.-дар., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Няясная матывацыя зычнай ‑г‑ (а не ‑ж‑, як у ляжак). Магчыма, у выніку намінацыі ⁺лягавы камень > лягак (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выліва́шка ’шуфлік, чарпак з кароткай ручкай для вылівання вады з лодкі’ (З нар. сл., полац.). Да выліваць пры дапамозе складанага суф. ‑ашка. Параўн. таксама польск. wylewka, чэш. vylivka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́чай, на́чэй, на́чэ ’інакш, іначай’ (Кліх, Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ; кап., Жыв. сл.; лельч., Нар. лекс.). З іна́чай ’тс’ (Карскі, 1, 392; ESSJ SG, 2, 435), гл. інакш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сьма: ндсьма насіць ’насіць бесперастанку’ (пух., З нар. сл.). Прыслоўе «інтэнсіўнага дзеяння» ад насіць, аналагічнае да бегма бегчы, лежма ляжаць і пад. (адносна апошніх гл. Карскі 2–3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макатоўша (груб.) ’галава’ (петрык. Мат. Гом.), маз. макото́ўша (З нар. сл.) — пераноснае з макацёр(т) (гл.) ’вялікая пасудзіна, у якой церлі (таўклі) мак’. Да мак (гл.) і таўчы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрыя́ць, макрая́дзь ’слата, непагадзь, макрэча’ (Др.-Падб., мядз., Нар. словатв., Крыў., Дзіс.) < макрыя́дзь; краснап. макрае́ддзе ’тс’ (Лемц. дыс.). Аформлена паводле макра́дзь (гл.), аднак застаецца няясным ‑ы‑. Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́шанькі, малёшанькі ’невялічкі, дробны’ (Нар. Гом.). Рус. паўн., пск. малёшенький ’тс’, ст.-рус. малешенький ’вельмі маленькі’, ’дробны (пра дождж)’, ст.-серб.-харв. ма̏лашан ’маленькі’. Утворана ад ⁺малехны < малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́р ’спосаб дзеяння, лад, узор’ (ТСБМ, Яруш.), ’характар’ (паўн.-усх., КЭС). З польск. manier ’спосаб’, якое з ням. Manier < франц. manière ’тс’ < нар.-лац. manuāria ’спрытнасць рук’ < manus ’рука’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)