удзельнік паўстання 1830—31. Сын В.Гячэвіча. Валодаў маёнткамі Вязынь і Ізабелін у Вілейскім пав. Служыў у Мінскай казённай палаце. З 1826 маршалак шляхты Вілейскага пав. У крас. 1831 узначаліў павятовы паўстанцкі камітэт, які на кароткі тэрмін устанавіў кантроль над паветам. Пасля заняцця Вілейкі казакамі хаваўся ў сваякоў, потым арыштаваны і зняволены ў крэпасць. У вер. 1832 вызвалены пад нагляд паліцыі, але ў хуткім часе высланы ў Варонеж. Вярнуўся на радзіму ў 1837.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ (Рыгор Пятровіч) (26.4.1829, с. Данілаўка Харкаўскай вобл., Украіна — 18.12.1890),
рускі і ўкр. пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1850). У 1869—90 рэдактар газ. «Правительственный вестник». Аўтар раманаў пра барацьбу сялян супраць прыгону «Беглыя ў Наваросіі» (1862), «Воля» («Беглыя вярнуліся», 1863, падпсеўд. А.Скаўронскі). З канца 1870-х г. пісаў гіст. раманы: «Міровіч» (1879), «Княжна Тараканава» (1883), «Спаленая Масква» (1886), у якіх праўдзіва адлюстраваў побыт эпохі, стварыў займальныя сюжэты, што прынесла творам папулярнасць.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1940). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Мінскую аб’яднаную ваен. школу (1927), ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У пач.Вял.Айч. вайны на Зах. фронце, 21-я і 13-я арміі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў Магілёва абароне 1941, войскі 28-й арміі — у Сталінградскай бітве, вызвалялі Данбас. Да 1953 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБРЫ́ДНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
хімічны ракетны рухавік, паліва якога мае кампаненты рознага агрэгатнага стану. Цвёрды кампанент (паліва або акісляльнік) размяшчаецца ў камеры згарання, у якую падаецца вадкі (або газападобны) кампанент (акісляльнік або паліва). Па канструкцыі і параметрах — прамежкавы паміж вадкаснымі і цвердапаліўнымі ракетнымі рухавікамі.
Першы ў свеце гібрыдна ракетны рухавік канструкцыі М.К.Ціханравава створаны ў СССР (1933). Паліва (пастападобны раствор каніфолі ў бензіне) размяшчалася ў кальцавым зазоры паміж корпусам і цэнтр. трубкай з адтулінамі. Акісляльнік (вадкі кісларод) падаваўся пад ціскам уласнай пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́НАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 48 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,35 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 13,4 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад лесам, на З і Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй дно глеістае. Зарастае слаба. На Пд выцякае ручай у воз. Грыбна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́РКА ВЫ́БУХАМ,
злучэнне матэрыялаў у цвёрдым стане ў выніку інтэнсіўнай пластычнай дэфармацыі кантактных слаёў, выкліканай высакаскорасным саўдараннем загатовак пад уздзеяннем энергіі выбуху. Як выбуховае рэчыва найчасцей выкарыстоўваюцца аманіты. Зварку вядуць на пляцоўках, у басейнах, метал. камерах. Ёй злучаюць элементы канструкцый, атрымліваюць біметалічныя і шматслойныя лісты, трубы. Выкарыстоўваецца ў хім. і трансп. машынабудаванні, электроннай і радыёпрамысловасці, буд-ве і інш. На Беларусі вывучаецца з 1962 у НДІ парашковай металургіі, ін-це зваркі і пакрыццяў НВА парашковай металургіі дастасавальна да атрымання кампазіцыйных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Мікалай Кузьміч) (15.12.1917, в. Гапонавічы Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сызранскае танк. вучылішча (1942). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Варонежскім франтах. Вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Кіеўскай вобл. Танкавая рота пад камандаваннем лейтэнанта К. 26 вер. фарсіравала Дняпро каля в. Зарубінцы; 28—29 вер. каля в.Вял. Букрын адбіла 6 контратак, падбіла 6 танкаў і самаходных гармат, знішчыла 2 мінамётныя батарэі, 50 станковых кулямётаў ворага. Загінуў у баі. На радзіме помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВА́РЫЯ (ад лац. calva чэрап),
у католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы святое месца, куды збіраліся натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Пачалі засноўвацца як апорныя пункты каталіцызму ў 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцах б. язычніцкіх капішчаў. Найстарэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. У цэнтры К. звычайна ставілі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. К. былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і інш. паветах. У Мінску пад гэтай назвай захаваліся могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕ́ЙШЧЫКІ, пікінёры,
пешыя і конныя воіны ў арміях краін Зах. Еўропы, Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—18 ст., асн. зброяй якіх было доўгае (3—4 м) кап’ё (піка). Дзейнічалі пад прыкрыццем стралкоў і артылерыі, пасля залпу якіх самкнутым строем атакоўвалі праціўніка і наносілі яму паражэнне ў блізкім (рукапашным) баі. З увядзеннем штыка ў пач. 18 ст. паступова зніклі ў рэгулярных арміях. У час паўстанняў 1794, 1830—31 і 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве як К. дзейнічалі сяляне-касінеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у міжрэччы рэк Маціца і Бярэжа, за 14 км на Пд ад г. Міёры. Пл. 1,37 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,5 м, даўж. берагавой лініі 4,7 км. Пл. вадазбору 4,6 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя, на ПнЗпад лесам. Берагі пясчаныя, на З забалочаныя, дзе да поймы прымыкае вярховае балота шыр. да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўн. і паўд. берагоў пясчанае. Зарастае.