прылада для бесперапыннага аўтам. запісу ваганняў адноснай вільготнасці паветра. Найб. пашыраны гігрограф на аснове валасянога гігрометра (яго адчувальным элементам служаць абястлушчаныя чалавечыя валасы або арган. плёнка). Паказчыкі вільготнасці запісваюцца на разлінаванай стужцы, надзетай на барабан, які прыводзіцца ў рух гадзіннікавым механізмам. У залежнасці ад часу, за які абарачаецца барабан, гігрографы бываюць сутачныя і тыднёвыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАБЛЕМЕ́НТ (франц. entablement),
верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх.ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адлюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. Антаблемент — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (ад ням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл.вытв-сць сплаву, + алюміній), дзюраль, дзюралюміній,
назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял уавіяц. і трансп. машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЦЕРКА,
герой бел.нар. казак. Разумны і спрытны бядняк, які ў любых сітуацыях знаходзіць выйсце, можа перахітрыць і паноў. Казкі з героямі, падобнымі да Н. (сюжэтны тып АТ * 847 «Залатое стрэмечка»), ёсць урус., літ. і польск. фальклоры. На асновебел. казак пра дасціпнага і знаходлівага бедняка В.Вольскі напісаў прасякнутую яркім нац. гумарам камедыю «Несцерка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛЕНГА́ЦЫЯ,
вызначэнне напрамку на які-н. аб’ект праз вуглавыя каардынаты. Адрозніваюць пасіўную П. на аснове натуральнай кантрастнасці аб’екта на навакольным фоне і актыўную П., калі аб’ект апрамяняецца эл.-магн. ці акустычнымі хвалямі. Праводзіцца з дапамогай аптычных (пры аптычнай лакацыі), радыётэхн. (пры радыёлакацыі), акустычных (пры гукавой лакацыі) ці інш. метадаў. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вызначэннем пеленга (працэс пеленгавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАДУ́ЎНАЯ МАШЫ́НА,
машына, якая энергіяй сціснутага паветра падае фармовачную або стрыжнёвую сумесь уапоку ці стрыжнёвую скрыню. Выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці для вырабу ліцейных форм і стрыжняў. На аснове П.м. створаны аўтам. фармовачныя лініі. Пры вырабе стрыжняў выкарыстоўваюцца пераважна пескастрэльныя машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУЧНІКІ́»,
бел. сцэнічны жаночы танец, блізкі да карагода. Муз. памер 3/4. Тэмп умераны. Створаны балетмайстрам Л.Алексютовіч на традыц. бытавой аснове пад мелодыю папулярнай аднайм. песні М.Пятрэнкі (часам суправаджаецца хар. выкананнем; рытміка песні некалькі зменена). Імітуецца вышыванне ручнікоў з паступовым пераходам да плаўнага лірычнага карагода з ручнікамі. Уваходзіць у рэпертуар шматлікіх самадз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЭКАНО́МІКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1992 уг. Баранавічы як каледж, філіял Бел. ін-та правазнаўства. З 1996 тэхнікум. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): эканоміка і кіраванне; правазнаўства. Мае камп’ютэрны парк, базу навуч. практыкі з лабараторыяй інфарм. тэхналогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́так1, ηόόακ, потах ’прыстасаванне для навівання нітак’ (Уладз., Таргі., Сл. Брэс.; палес., З нар. сл.), ’уток’ (бяроз., Шатал.), ’ручная машына для навівання цэвак’ (маст., Шатал.), укр.поток ’прыстасаванне для намотвання нітак на шпульку’, польск.polak ’тс’, славац.polak ’калаўрот’. Старажытны ткацкі тэрмін, уаснове якога значэнне рытмічнага руху, параўн. славен.potóćiti, potäkati ’круціць, сукаць’, славац.роїакаґ sa ’ківацца’: апошняе, на думку Махэка₂ (174), ’інтэнсіўная форма” ад leci ’рухацца’ < *іекіі. Іншы варыянт кораня з чаргаваннем прадстаўлены ў чэш.polać ’верацяно з навітымі ніткамі’, в.-луж.polać ’тс’, н.-луж.раюе ’верацяно, шпулька’ < */ < х77/, ітэратыў ’ pot асой (Шустар-Шэўц, 2, 1139–1140; Бязлай, 3, 95), што дае падставы рэканструяваць дзве зыходныя формы *роіакь і *potač (ЕСУМ, 4, 539).
По́так2 ’воз для перавозкі сена’ (маст., Сцяшк. Сл.), нотак ’воз для гною аднаконны’ (свісл., Арх. Федар.). Параўн. славен.polać ’кола’, што дае падставы бачыць уаснове дзеяслоў руху, які ўзыходзіць да * teki і ’рухацца, каціцца’ (Бязлай, 3, 95). Гл. патакі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТЭНАГРА́ФІЯ (ад стэна... + ...графія),
спосаб хуткага запісу вуснай мовы з дапамогай спец. сістэмы знакаў, скарачэння слоў і іх спалучэнняў; скарапіснае пісьмо. Хуткасць стэнаграфічнага пісьма перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.
С вядома са стараж. часоў (Стараж. Грэцыя — 4 ст. да н.э., Стараж. Рым — 1 ст. да н.э.). У С. адрозніваюць курсіўныя (графічныя) і геаметральныя сістэмы (склаліся ў Англіі; тэрмін «С.» ўвёў у 1602 Дж.Уіліс укн. «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія»), Знакі курсіўных сістэм складаюцца з элементаў звычайнага пісьма, якія злучаюцца валасяной лініяй, а геаметральных сістэм (для моў з адносна кароткімі словамі) — з геам. фігур і іх частак у спалучэнні з прамой рознага нахілу, злучэнне непасрэднае, без валасяной лініі. Сістэмы С. адрозніваюцца і прыёмамі скарачэння. Умарфал. (каранёвай) сістэме С. прытрымліваюцца арфаграфіі звычайнага пісьма, словы скарачаюць пач. літарамі. Уфанет. (слыхавой) сістэме пры скарачэнні выкідваюць невыразныя гукі. У Расіі ў 1933 на аснове параўнання 7 лепшых сістэм С. прынята адзіная дзярж. сістэма С., уаснове якой сістэма М.М.Сакалова. Яна была прынята і ва ўсіх рэспубліках СССР (для рус. мовы). З некат. ўдакладненнямі яна выкарыстоўваецца ў наш час. Існуе і запіс на стэнаграфічных машынах.