будаўнічыя работы па вырабе і ўстаноўцы драўляных канструкцый і дэталей. Характарызуюцца менш дакладнай (уадрозненнеадсталярных работ) апрацоўкай вырабаў з драўніны.
Да Ц.р. адносяцца работы па ўзвядзенні драўляных фундаментаў (паляў), сцен, перагародак, падлог, элементаў каркасаў і перакрыццяў будынкаў, дахаў, а таксама па вырабе драўляных канструкцый інж. збудаванняў (мастоў, плацін, эстакад, горных мацаванняў), дапаможных прыстасаванняў (буд. рыштаванняў, апалубкі і інш.), па зборцы шчытавых дамоў і г.д. Пры Ц.р. выкарыстоўваюць дыскавыя электрапілы, электрасвердлы, інш.дрэварэзальны інструмент, ручныя машыны (гл.Сталярна-цяслярскі інструмент). Элементы канструкцый злучаюць паміж сабой пераважна ўрубкамі, спец. стрыжнямі (нагелямі), цвікамі і водатрывалымі кляямі. Даўгавечнасць драўляных вырабаў і канструкцый павышаюць апрацоўкай антысептычнымі сродкамі і інсектыцыдамі, нанясеннем вогнеахоўных пакрыццяў.
Літ.:
Крейндлин Л.Н. Плотничные работы. 4 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕДРЫ́Н,
арганічнае рэчыва з групы алкалоідаў, якое атрымліваюць з розных відаў эфедры; лек. сродак, што ўзбуджае ц. н. с. Ужываюць Э. гідрахларыд.
Бясколерныя ігольчастыя крышталі або белы крышт. парашок. Прыродны Э. — L-ізамер, сінт. — рацэмат. Горкага смаку, без паху, растваральны ў вадзе, мал. м. 201.7, tпл 216—220 °C. Па дзеянні блізкі да адрэналіну (павялічвае сілу і частату сардэчных скарачэнняў, павышае артэрыяльны ціск, расшырае бронхі і інш.), але эфект Э. развіваецца больш павольна і захоўваецца працяглы час.Уадрозненнеад адрэналіну мацней узбуджае ц. н. с. і не разбураецца пры прыёме ўнутр. Часткова дэзамінуецца ў печані, каля 40% выводзіцца ў нязменным выглядзе з мачой. Ужываюць пры рыніце. артэрыяльнай гіпатаніі. алергічных працэсах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЙКА, паянне,
тэхналагічны працэс атрымання нераздымнага злучэння цвёрдых матэрыялаў расплаўленым прыпоем. Пры П. адбываецца ўзаемнае растварэнне і пранікненне асн. матэрыялу і вадкага прыпою, які запаўняе прамежак паміж злучанымі часткамі вырабу і пасля ахаладжэння цвярдзее з утварэннем суцэльнага паянага шва. П. злучаюць вырабы з металаў і іх сплаваў, радзей шкла, керамікі, графіту і інш. матэрыялаў у аўтамабіле- і прыладабудаванні, электроніцы, радыётэхніцы і інш.
Адрозніваюць П. цвёрдымі прыпоямі на аснове серабра, медзі і інш. (т-ра плаўлення 550—1100 °C) і мяккімі прыпоямі на аснове волава, свінцу і інш. (да 400 °C). Уадрозненнеадзваркі канцы вырабаў, злучаных П., не аплаўляюцца. Для ачысткі паверхні металаў ад аксідных ці інш. плёнак выкарыстоўваюць флюсы. Для аблягчэння працэсу П. паверхні вырабаў часам папярэдне лудзяць (гл.Луджэнне). Неметалічныя матэрыялы злучаюць прыпоямі з актыўнымі металамі (напр., тытан, цырконій, хром) ці звычайнымі прыпоямі пасля металізацыі. Пры П. вырабы разам з прыпоем награюць уэл.печах, паяльнікамі, паяльнымі лямпамі, газавымі гарэлкамі, інфрачырвонымі і лазернымі прамянямі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПО́ЛЬНАСЦЬ,
сукупнасць індывідаў, аб’яднаных гістарычна складзенымі ўстойлівымі сац. сувязямі і адносінамі, наяўнасцю агульных рыс, якія надаюць ёй пэўную адметнасць. Уадрозненнеад арг-цый і ін-таў, што ствараюцца людзьмі свядома, С. узнікае пад уплывам аб’ектыўных прычын (характар гаспадаркі і ладу жыцця, падзел працы, спосаб вытв-сці і інш.). Кожная С. мае свае адметныя, уласцівыя толькі ёй рысы і захоўвае іх на працягу свайго існавання. Гістарычна першымі відамі С. былі сям’я, род, племя, абшчына. Яны ўзніклі на аснове кроўнароднаснага адзінства, сумеснай вытв. дзейнасці, агульных этнічных прыкмет. З пераходам ад першабытнаабшчыннага ладу да новых больш складаных форм грамадскай арг-цыі пашырыліся крытэрыі С. і найперш за кошт агульнасці тэрыторыі і мовы, у выніку чаго ўзніклі народнасці, пазней нацыі. Нац. С. на працягу доўгага часу адыгрывае ролю гал. суб’екта грамадскіх адносін. Есць і інш. віды С., што ствараюцца на розных уласцівых ім аб’ектыўных асновах. У якасці сац. С. можна разглядаць працоўныя калектывы, прафес. групы і інш. элементы сац. структуры грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАПРАЙГРАВА́ЛЬНІК,
электратэхнічны апарат для прайгравання грампласцінак. Уадрозненнеадэлектрафона не мае ўласнага ўзмацняльніка гукавой частаты і гучнагаварыцеля. Найпрасцейшы Э. складаецца з гуказдымальніка і электрарухавіка, які прыводзіць у вярчальны рух дыск з грампласцінкай. Частата вярчэння 78, 45, 33 1/3 і 16 2/3аб/мін.
Пры аднаўленні гуказапісу электрарухавік Э. падключаюць да крыніцы электрасілкавання (асвятляльная сетка ці эл. батарэя), а гуказдымальнік — да радыёпрыёмніка, тэлевізара ці інш. апарата, што мае ўзмацняльнік эл. ваганняў гукавой частаты і гучнагаварыцель. Радыёпрыёмнік з Э. наз.радыёлай. У Э. для стэрэафанічнага ўзнаўлення гуку з стэрэафанічных пласцінак іголка гуказдымальніка вагаецца ў 2 узаемаперпендыкулярных плоскасцях; ваганні раздзяляюцца і перадаюцца па 2 каналах, узмацняюцца 2 узмацняльнікамі і ўзнаўляюцца 2 гучнагаварыцелямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЯННЕ,
дыскрэтная або безупынная праява якой-н. прадметна-матэрыяльнай ці разумовай актыўнасці; і як адзінка дзейнасці. Адрозніваюць Дз. фіз., біял., псіхічнае, лагічнае, дзеянне сацыяльнае. У якасці філас. катэгорыі Дз. суадносіцца з перажываннем ці пакутамі (Платон, Арыстоцель); разглядаецца як момант руху разам з супрацьдзеяннем (І.Ньютан, Ф.Энгельс); трактуецца як прычына, вынік (Б.Спіноза, І.Кант, Г.Гегель); у супастаўленні з інертным матэрыяльным быццём тлумачыцца як праява творча-дзейнага духу ці самасвядомасці суб’екта (Аўгусцін, Г.Лейбніц, І.Фіхтэ, М.А.Бярдзяеў). Паняццем «Дз.» выяўляецца наяўная актыўнасць (сапраўднасць) якой-н. сілы ў адрозненнеад магчымасці (патэнцыяльнасці) яе праяўлення.
Літ.:
Григорьев В., Мякишев Г. Силы в природе. 7 изд. М., 1988. Петровский А.В., Ярошевский М.Г. История и теория психологии. Т. 2. Ростов н/Д, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННАЕ ЛІЦЦЁ,
базальтавае ліццё, шлакавае ліццё, атрыманне з расплаўленых горных парод (базальту, дыябазу і інш.) або металургічных шлакаў фасонных вырабаў (адлівак), якія маюць уласцівасці прыроднага каменю. Літыя вырабы маюць высокую трываласць, зноса- і кіслотаўстойлівасць. Выкарыстоўваюцца пры вырабе труб, кіслотаўстойлівай апаратуры, матэрыялу для бруку, эл. ізалятараў, абліцовачных плітак, арх.-маст. вырабаў і інш.
Плаўку сыравіны вядуць у ваграначных або ал. пячах пры т-ры 1380—1420 °C, формы для адлівак (керамічныя, метал. ці з фармовачнай зямлі) заліваюць пры 1280—1320 °C, працэс крышталізацыі адбываецца пры 980—1050 °C. Уадрозненнеад чорнакаменнага ліцця (з базальту, дыябазу) белакаменнае атрымліваюць з кварцавага пяску і даламіту з дабаўкай плавіковага шпату (адліўкі маюць светлую афарбоўку, вял. трываласць, цвёрдасць і ўстойлівасць; выкарыстоўваюцца ў машына- і прыладабудаванні). Гл. таксама Петрургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
навука пра заканамернасці, паходжанне, развіццё псіхікі жывёл і чалавека, пра падабенства і адрозненне ў іх псіхічнай дзейнасці. Фарміраванне П.п. звязана з працамі Ж.Б.Ламарка, Ч.Дарвіна, У.А.Вагнера. Параўнальна-псіхал. аналіз будуецца на звестках зоапсіхалогіі, псіхалогіі чалавека і накіраваны на выяўленне ў анта- і філагенезе зыходных псіхічных працэсаў жывёл і чалавека і якасных адрозненняў чалавечай псіхікі ад псіхікі жывёл. Асаблівае значэнне мае ўлік сац.-гіст. фактараў, якія вызначылі ўзнікненне і развіццё чалавечай свядомасці (прац. дзейнасць, грамадскае жыццё, членараздзельная мова). Даныя П.п. маюць вял. значэнне для вырашэння розных праблем псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, медыцыны, педагогікі (генет. аснова развіцця дзіцячай псіхікі) і інш. Параўнанне паводзін і псіхікі як неад’емная частка праблематыкі розных дысцыплін, у т. л. эталогіі, сацыябіялогіі, кагнітыўнай эталогіі і антрапалогіі, ператварылася ў міждысцыплінарную галіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМІ́Р’Еў міжнародным праве,
прыпыненне або спыненне ваен. дзеянняў паводле пагаднення паміж краінамі, якія знаходзяцца ў стане вайны, або па патрабаванні Савета Бяспекі ААН. Бывае агульнае, пашыранае на ўсе ўзбр. сілы, і мясцовае, або частковае, якое ўстанаўліваецца на асобных участках фронту (для накіравання парламенцёраў, правядзення перагавораў пра спыненне канфліктаў, захавання помнікаў культуры і інш. мэт). Адрозніваюцца таксама П. часовае і канчатковае. Часовае можа быць спынена са сканчэннем устаноўленага ў ім тэрміну, наступленнем абумоўленай у пагадненні аб П. падзеі або прыняццем варагуючымі бакамі дэкларацыі пра спыненне П. Канчатковае П. дзейнічае да ўступлення ў сілу мірнага дагавора або інш. акта, які афармляе канчатковае ўрэгуляванне ўзбр. канфлікту. Уадрозненнеад мірнага дагавора П. спыняе толькі ваенныя дзеянні, а не становішча вайны паміж дзяржавамі, бакамі. Найб. простая разнастайнасць П. — спыненне агню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Га́птка ’пятля’ (Сцяшк. МГ), га́птачка (Сцяшк. МГ, Шат.), га́фтка. Бел.га́фтка (засведчана з XVI ст., Булыка, Запазыч., 80), укр.га́фтка (вядомае з XVIII ст.) запазычаны, паводле Слаўскага (1, 390), з польск.haftka ’тс’, а гэта з с.-в.-ням.haft (ням.Haft); памяншальную форму польск. слова Корбут (PF, IV, 485) тлумачыў запазычаннем з ням. памяншальнага haftchen ’тс’. Форму га́птка (як і га́пка, гл.) можна тлумачыць непасрэдным адлюстраваннем польск.дыял.haptka < ням. (так Сцяц. Нар., 125), але тут (уадрозненнеадга́пка) поўнасцю захоўваецца кансанантная група ‑ptk‑.