2) найвышэ́йшая ступе́нь (у значэнні абсалютна высокай ступені якасці)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
znaczny
znaczn|y
значны; важкі;
w ~ej mierze — у значнай меры;
w ~ym stopniu — у значнай ступені
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Най- — прыстаўка найвышэйшай ступені параўнання, рус.наи‑, укр.най‑, польск.naj‑, чэш.nej‑, славац.naj‑, славен.naj‑, серб.-харв.нај‑, балг.най‑, макед.нај‑. Прасл.*nai‑ з na‑1 пры дапамозе ўзмацняльнай часціцы ‑j (i̯) (ESSJ, SG, 2, 433–435; Фасмер, 3, 33, 39; Шустар-Шэўц, 13, 982; Бязлай, 2, 213). Гл. на-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус.поколе́ние, укр.поколі́ння, ст.-рус.поколѣние (XVII ст.), польск.pokolenie, чэш.pokolení, серб.-харв.поколе́ње, славен.pokolȇhje, балг.поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рве ’раней, спачатку’ (Бяльк.; Сл. ПЗБ). З первей (< ст.-бел.первее, первѣи) — формы параўнальнай ступені н. р. прыметніка *рыуь — *pьrvęje (Карскі 2–3, 71), або прыслоўе на ‑ё‑ ад таго ж прыметніка, якія ўзніклі, паводле Карскага (2–3, 76), пад польскім або ўкраінскім уплывам. Да Сцервы (гл.). Параўн. таксама польск.pienviej ’раней’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням.Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск.rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ.roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АТАКСІ́Я (ад грэч. ataxia беспарадак),
расстройства каардынацыі адвольнага руху (тэмпу, хуткасці, дакладнасці, суразмернасці) пры нармальнай сіле адпаведных мышцаў. Адрозніваюць атаксію статычную (парушэнне раўнавагі, калі чалавек стаіць або сядзіць), дынамічную (немагчымасць выконваць адвольныя рухі рукамі, нагамі) і статычна-дынамічную (хістанне пры хадзе, немагчымасць захаваць цэнтр цяжару пры раптоўным спыненні). У залежнасці ад лакалізацыі пашкоджання нерв. сістэмы атаксія бывае мазжачковая, вестыбулярная, коркавая, сенсітыўная. Атаксія можа ўзнікаць і пры істэрыі. Лячэнне залежыць ад прычыны ўзнікнення і ступені неўралгічнага расстройства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІНАМІЯ́ЛЬНЫ ШЭ́РАГ,
бесканечны ступенны шэраг, які з’яўляецца абагульненнем Ньютана бінома на выпадак дробавых і адмоўных паказчыкаў ступені:
, дзе — бінаміяльныя каэфіцыенты. Бінаміяльны шэраг збежны: пры , калі ; пры , калі ; пры , калі . Лічаць, што ўпершыню бінаміяльны шэраг уведзены І.Ньютанам (1664—65). Даследаванне збежнасці бінаміяльнага шэрагу праведзена Н.Абелем (1826).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АВАНГА́РД»
(Vanguard),
серыя амерыканскіх штучных спадарожнікаў Зямлі (ШСЗ) для вывучэння каляземнай прасторы і іх ракет-носьбітаў. Першы амер.ШСЗ належаў да тыпу «Авангард» (снеж. 1957). З 11 запушчаных «Авангардаў» на арбіту выйшлі 3(1959).
Маса ШСЗ 1,5 — 23 кг. 1-я і 2-я ступені ракеты-носьбіта «Авангард» вадкасныя, 3-я — цвердапаліўная; макс. карысны груз каля 11 кг пры вывадзе на арбіту выш. да 500 км; стартавая маса 10,2 т, даўжыня 22,4 м, дыяметр корпуса 1,14 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́ЧНАЙ ПРАДУКЦЫ́ЙНАСЦІ І КАПІТА́ЛУ ТЭО́РЫЯ,
эканамічная тэорыя, паводле якой новае нарошчванне выдаткаў працы пры пэўным памеры капіталу дае больш нізкую прадукцыйнасць у параўнанні з папярэдняй, а кожнае новае павелічэнне капіталу пры нязменнай колькасці рабочых дае меншыя вынікі, чым папярэдняе. Узнікла ў канцы 19 ст. Яе заснавальнік Дж.Б.Кларк. Паводле гэтай тэорыі ў стварэнні прадукту ўдзельнічаюць 3 асн. фактары — праца, капітал і зямля, кожны з якіх у пэўнай ступені стварае вартасць; размеркаванне грамадскага прадукту ажыццяўляецца прапарцыянальна долі кожнага фактару.