бел. палітычна-літ. часопіс. Выдадзены ў кастр. 1918 у Вільні на бел. мове (лацініцай). Выйшаў 1 нумар. Рэдактар-выдавец В.Ластоўскі. Меў на мэце тэарэт. распрацоўку бел.нац. пытання і яго папулярызацыі сярод грамадзянства. Увага акцэнтавалася на эканам. аспекце пазнання Беларусі і духоўнай сферы, у т. л. прыгожага пісьменства і мастацтва. Апублікаваў арт. «Нацыянальнае пытанне», гіст. нарыс «Тураўскае княства», стат. агляд тэр. і насельніцтва Беларусі ў яе этнагр. межах, кароткі аналіз этнічнай сітуацыі на Віленшчыне, маст. творы (прытчу Ластоўскага «Прыповесць аб старым мужу і гожай дзеве», ананімную паэму «Энеіда навыварат», апавяданне «Русалкі» З.Бядулі, «Санет» М.Багдановіча і яго пераклад оды Гарацыя «Помнік»), Змясціў аналіт. разбор легенды «Жалезны воўк» пра заснаванне Вільні і нататак пра герб «Пагоня», пра наданне ў 1274 на 2-м Ліёнскім саборы імя патронкі Беларусі Праксэдзе-Ефрасінні Полацкай. Апублікаваў інфарм. матэрыял пра заснаванне ў Вільні арг-цыі «Сувязі культурна-нацыянальнага адраджэння беларускага народу», пра з’езд каталіцкіх святароў Дзісенскага дэканата. На вокладцы час. змешчаны графічны і тэкставы план эвакуацыі з У ад Бярэзіны герм.акупац. войск паводле Брэсцкага міру 1918. «К.» — правобраз час.«Крывіч».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1856,
дагавор, які завяршыў Крымскую вайну 1853—56. Падпісаны ў Парыжы 30 сак. на заключным пасяджэнні міжнар. кангрэса прадстаўнікамі краін—удзельніц вайны (з аднаго боку пераможанай Расіі, з другога — Вялікабрытаніі, Францыі, Турцыі і Сардзінскага каралеўства), а таксама Аўстрыі і Прусіі. Расія вяртала Турцыі г. Карс у абмен на Севастопаль і інш. гарады Крыма, захопленыя саюзнікамі, Малд. княству (васал Турцыі) — вусце р. Дунай і ч.Паўд. Бесарабіі. Чорнае м. абвяшчалася нейтральным, Расія і Турцыя не маглі трымаць там ваен. флот і арсеналы. Дзяржавы гарантавалі аўтаномію Сербіі, Малд. княства і Валахіі, што выключала прэтэнзіі Расіі на яе асобую апеку над правасл. насельніцтвам Асманскай імперыі. Да дагавора прыкладаліся 3 канвенцыі: 1-я пацвярджала Лонданскую канвенцыю 1841 аб закрыцці Чарнаморскіх праліваў для ваен. суднаў, 2-я вызначала колькасць лёгкіх вартавых суднаў Расіі і Турцыі на Чорным м., 3-я абавязвала Расію не будаваць ваен. умацаванняў на Аландскіх астравах у Балтыйскім моры. П.м.д. аслабіў пазіцыі Расіі ў Еўропе і на Б. Усходзе, абвастрыў Усх.пытанне. Абмежаванні суверэнітэту Расіі на Чорным м. ліквідаваны паводле Лонданскай канвенцыі 1871. Пасля перамогі Расіі ў рус.-тур. вайне 1877—78 П.м.д. заменены трактатам, прынятым на Берлінскім кангрэсе 1878.
не рассмотре́л впотьма́х не разгле́дзеў (не разглядзе́ў) упо́цемку;
рассмотре́ть лист в микроско́п разглядзе́ць ліст у мікраско́п;
2.(разобрать, обсудить) разгле́дзець;
рассмотре́ть вопро́с разгле́дзець пыта́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запыта́нне, ‑я, н.
1.Пытанне, зварот да каго‑н., які патрабуе адказу, тлумачэння. Андрэй безнадзейна махнуў рукой і, не чакаючы адказу на сваё запытанне, пайшоў з хаты.Зарэцкі.Бацька быў негаваркі чалавек і на запытанні Антона адказваў з неахвотаю.Васілёнак.
2. Афіцыйны дакумент з просьбай або патрабаванням даць пэўныя звесткі, тлумачэнне і пад.; запыт. Паслаць запытанне. □ Гэта быў адказ па пісьмовае запытанне старшыні калгаса Сушкевіча, калі будзе складзены праект асушэння балот.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.). Рацыянальная філасофія.
2. Разумны, мэтазгодны. Рацыянальнае выкарыстанне часу. Рацыянальная арганізацыя гандлю. Рацыянальная прапанова. □ Прынцыпова ставіць партыя пытанні рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў.«Звязда».На сходзе абмяркоўвалі пытанне Аб якасці кармоў І іх рацыянальным скарыстанні.Корбан.
3. У матэматыцы — суразмерны з адзінкай ці з часткаю адзінкі; проціл. ірацыянальны. Нацыянальны лік.// Які не мае знаку здабывання кораня (радыкала) (пра алгебраічны выраз).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спорту, звязаны з ім. Спартыўнае спаборніцтва. Спартыўныя гульні. □ Сёння мы слухалі пытанне аб пастаноўцы спартыўнай работы ў калгасах раёна.Пянкрат.// Прызначаны для заняткаў спортам. Спартыўная пляцоўка. Спартыўная форма. □ Скуратаў быў ужо не ў белым гарнітуры, а ў шэрым спартыўным касцюме.Шашкоў.Пры клубе павінна быць і спартыўная зала. Лыжы, гарнітуры, валейбольная сетка, мячы.Ваданосаў.
2.Разм. Які мае якасці, знешні выгляд спартсмена. Спартыўны хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)