нагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нагрэць.
2. у знач. прым. Які нагрэўся, гарачы або цёплы. Нагрэтае паветра. Нагрэтая зямля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаквасіць.
2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку недастатковай закваскі. Недаквашаная аўчына. Недаквашанае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакудлаціць, пакудлачыць.
2. у знач. прым. Растрапаны, узлахмачаны. Пакудлачаныя валасы рассыпаліся па падушцы. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераадзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераадзець.
2. у знач. прым. Адзеты ў іншае адзенне з мэтай маскіроўкі. Пераадзеты разведчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перанасяліць.
2. у знач. прым. Населены густа, звыш меры, з лішнім насельніцтвам. Перанаселены раён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад праверыць.
2. у знач. прым. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; выпрабаваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагумава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прагумаваць.
2. у знач. прым. Насыпаны, пакрыты гумавай сумессю, з гумавай праслойкай. Прагумаваны плашч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разжа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжаліць.
2. у знач. прым. Які паддаўся жалю, чуллівасці; расчулены. Разжалены бацька пашкадаваў сына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расклёшаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расклёшыць.
2. у знач. прым. Расшыраны ўнізе; з расшыраным нізам. Расклёшаная спадніца. Расклёшаныя штаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад садзіць (у 6 знач.).
2. у знач. прым. Які вырас з саджанцаў. Саджаны лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)