1) астр. пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка, найбольш аддалены ад цэнтра Зямлі (проціл.перыгей);
2) перан. самая высокая ступень развіцця, росквіт чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
час, часіна, пара / з абмежаваннем: тэрмін / прамежак часу, які паўтараецца: перыяд / найбольш зручны для чаго-небудзь: сезон / працяглы прамежак: эпоха, эра, дзень
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
каратэ́
(яп. karate = літар. голымі рукамі)
спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, што заснаваны на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела саперніка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
highlight
[ˈhaɪlaɪt]1.
v.t.
1) асьвятля́ць, кіда́ць я́ркае сьвятло́ на што
2) падкрэ́сьліваць, высо́ўваць на пе́ршы плян, надава́ць вялі́кае зна́чаньне
3) рабі́ць выда́тным
2.
n.
1) сьветлавы́ эфэ́кт у жы́вапісе, фатагра́фіі
2) найбо́льш ціка́вая ці ва́жная ча́стка чаго́-н., падзе́я, сцэ́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
На- — часц. для ўтварэння вышэйшай ступені параўнання: набольш ’найбольш’ (Нас., ТС), на́болі, на́боля ’больш за ўсё’ (Рам.), намилейший ’самы мілы’ (Карскі 2–3, 50; віцебск.), ст.-бел.напервей ’спачатку’, наболей ’найбольш’, наболший (Скарына); параўн. рус.на́больший, польск.nalepszy, nawyszszy, кашуб.nólepši, чэш.nálepší, návyšší, náprvé, славен.námlajši. Прасл.*na‑ > якое Зубаты (I, 1, 52) атаясамлівае з выклічнікам *na (гл. на2), што ўзыходзіць да ўказальнай часціцы; Фасмер (3, 33) лічыць яго ідэнтычным прыназоўніку *na (гл. на1) і ўсх.-слав. узмацняльнаму na‑ (рус.на́крепко, на́скоро). Ва ўсіх слав. мовах мае архаічны характар, актыўна выцясняецца паходзячай ад яе больш новай формай наі‑ (гл. най-); у прыватнасці, на польскай тэрыторыі формы з наі‑ распаўсюджваюцца з боку Беларусу гл. Дэйна, Atlas polskich innowacji dialektalnych. Warszawa, 1981, к. 77. Гл. таксама Карскі 2–3, 50; ESSJ SG, 2, 433–435.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
метатэ́за
(фр. metathese, ад гр. metathesis = перастаноўка)
перастаноўка суседніх гукаў у сярэдзіне слова з мэтай змяніць яго агульнапрынятае гучанне; найбольш пашырана ў вусна-паэтычнай народнай творчасці, асабліва ў дзіцячых жанрах (напр. «талерка — тарэлка»).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАРАЖБА́,
магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадказвалі будучыню і расказвалі пра былое. Узнікла ў першабытным грамадстве разам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральныя сілы, добрых і злых духаў, у лёс. Яшчэ стараж. земляробы прадказвалі надвор’е па зорках і сонцы; вавіланяне, этрускі, рымляне варажылі па печані ахвярнай жывёлы. У многіх народаў вядома варажба на касцях, бобе, арэхах, кававай гушчы, а таксама па лініях далоні, па картах і інш. Калі ў варажбе па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (прыродныя назіранні), дык іншыя яе віды грунтуюцца на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці (напр., бачыць у сне ягады — слёзы, чыстую ваду — радасць, мутную ваду — смутак). Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была прадвызначыць надыходзячы год: з-пад каляднага абруса сена паказвала на даўжыню будучага лёну; перавага пэўнага віду зерня ў трыбуху заколатага парсюка — якое збожжа найбольш уродзіць. Дзяўчаты варажылі пра замужжа (упоцемку ў хляве зловіць баранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны і інш.). Гл. таксама Магія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСПЕ́ЧНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
умоўная назва аўтамабіля, канструкцыйныя асаблівасці якога найбольш спрыяюць прадухіленню, аварый, траўматызму вадзіцеля, пасажыраў і пешаходаў у выпадку дарожна-трансп. здарэння. Аснашчаны элементамі «актыўнай» і «пасіўнай» бяспекі. Першыя ўзоры створаны ў ЗША (1957) і ў Італіі (1963). Бяспечны аўтамабіль з поўным камплектам элементаў бяспекі выпускаюцца аўтамаб. фірмамі на заказ.
Да элементаў «актыўнай» бяспекі адносяць павышэнне ўстойлівасці і кіроўнасці аўтамабіля, эфектыўнасці тармазоў, паляпшэнне агляднасці і інш. Элементы «пасіўнай» бяспекі змяншаюць траўматызм кожнага пасажыра (у выпадку аварыі забеспячэнне зручнага выхаду з аўтамабіля, абмежаванне перамяшчэння адносна сядзення, змяншэнне імавернасці траўмаў ад унутр. паверхняў кузава і інш.). Рулявая калонка бяспечнага аўтамабіля лётка дэфармуецца (пры аварыі) або яе няма зусім (кіраванне ажыццяўляецца рычагамі), рухавік перамяшчаецца пры аварыі пад пасажырскі салон і інш. Сучасныя канструкцыі бяспечных аўтамабіляў абсалютную бяспеку гарантаваць не здольныя.
А.С.Рукцяшэль.
Бяспечны аўтамабіль: 1 — падвойная проціпажарная пераборка; 2 — кола з магніевага сплаву; 3, 9 — бамперы; 4 — ветравое шкло, якое не дае скажэнняў; 5 — перыскоп люстэрка; 6, 10 — арачныя стойкі кузава; 7 — мяккая абіўка салона; 8 — падгалоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМАРШЭ́ (Beaumarchais) П’ер Агюстэн Карон дэ
(24.1.1732, Парыж — 18.5.1799),
французскі драматург. Першыя п’есы «Яўгенія» (1767) і «Два сябры» (1770) напісаны ў традыцыях «мяшчанскай драмы». Бліскучы ўзор асветніцкай публіцыстыкі — «Мемуары» (1773—74), скіраваныя супраць каралеўскай юстыцыі. Вяршыня творчасці Бамаршэ — п’есы з трылогіі пра Фігаро «Севільскі цырульнік» (1775) і «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» (1785; пер. на бел. мову А.Дудар, 1936), у якіх адлюстраваны канфлікт паміж трэцім саслоўем і дваранствам напярэдадні Франц. рэвалюцыі 1789—94, адноўлены традыцыі сатыр. камедый Мальера і А.Р.Лесажа, найбольш яскрава выяўлены тэндэнцыі асветніцкага рэалізму. У заключнай частцы трылогіі «Злачынная маці» (1794) на першы план выходзяць маральныя праблемы і традыцыі драмы сентыменталізму. Аўтар лібрэта оперы «Тартар» (1787). Выдаў поўны збор твораў Вальтэра (1784—89). На сюжэты камедый Бамаршэ напісаны оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта (1786) і «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1816).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произведения Т. 1—2. М., 1966;
Драматические произведения;
Мемуары М., 1971.
Літ.:
Грандель Ф. Бомарше: Пер. с фр. 2 изд. М., 1985;
Пьер Огюстен Карон де Бомарше: Биобиблиогр. указ. М., 1980.
раннехрысціянскія творы пра жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста. Узніклі на мяжы 1—2 ст.н.э., аўтарамі Е. лічаць апосталаў або іх вучняў. Е. падзяляюцца на кананічныя — ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана (уваходзяць у Новы Запавет) і апакрыфічныя (гл.Апокрыфы). На Беларусі Е. бытуюць з 10 ст.Найбольшстараж. Е., якія дайшлі да нас, — Тураўскае (11 ст.), Аршанскае (13 ст.), Полацкія (12—14 ст.), Мсціжскае (13—14 ст.), Друцкае, Лаўрышаўскае (14 ст.), Жыровіцкае (15 ст.), Шарашоўскае (16 ст.; гл. адпаведныя артыкулы). Евангельскія сюжэты, вобразы, прытчы, сімвалы шырока выкарыстоўвалі ў літ. і асветніцкай дзейнасці Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ф.Скарына, В.Цяпінскі (першы надрукаваў Е. на старабел. мове), С.Будны, Л. і С.Зізаніі, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і інш. Сюжэты, змест і вобразы Е. выкарыстоўвалі майстры скульптуры, жывапісу, кніжнай графікі, пісьменнікі (Сімяон Полацкі, М.Багдановіч, Я.Колас, К.Крапіва, У.Караткевіч і інш.).
Літ.:
Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989.
Да арт.Евангеллі. «Евангелле вучыцельнае» Каліста. Еўе. 1616.