пазапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.
П. свае думкі.
2. што. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.
П. песні на плёнку.
3. каго-што. Унесці ў спіс, рэестр і пад. ўсіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.
П. у сведкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРЫЁННЫ ЗАРА́Д, барыённы лік,
унутраная характарыстыка барыёнаў, звязаная з асаблівасцямі іх распаду і абумоўленая ўстойлівасцю пратона. Абазначаецца B. Для барыёнаў B = +1, для іх антычасціц B = −1, для кваркаў B = 1/3, для ўсіх астатніх часціц B = 0. Пры розных узаемадзеяннях элементарных часціц мае месца закон захавання барыённага зараду: алгебраічная сума барыённага зараду сістэмы часціц застаецца пастаяннай. Мяркуецца, што ў некаторых працэсах барыённы зарад можа і не захоўвацца, аднак іх імавернасць мізэрна малая.
т. 2, с. 325
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЭ́ЛКА»,
бел. нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але патрэбны няцотны лік) становяцца парамі ў адну калону. Хто застаўся без пары — вядучы. Ён ідзе ўперадзе калоны і прыгаворвае: «Гары, гары масла, каб не згасла. Званы звіняць, птушкі ляцяць. Апошнія ўздагон!». Пры слове «ўздагон» апошняя пара павінна выбегчы ўперад і ўзяцца за рукі. Вядучы стараецца іх апярэдзіць і схапіць каго-н. за руку. Хто застаецца адзін (без пары), становіцца вядучым, і гульня працягваецца.
Я.Р.Вількін.
т. 5, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДА́ТАК,
грашовая сума, якая выдаецца адным з бакоў дагавору другому боку ў лік належачых плацяжоў. З’яўляецца доказам заключэння дагавору і сродкам забеспячэння яго выканання. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у выпадку, калі дагавор застаецца невыкананым па віне боку, які даў З., ён застаецца ў другога боку. Калі ў невыкананні павінен бок, які атрымаў З., апошні павінен вярнуць яго ў двайным памеры. Бок, адказны за невыкананне дагавору, абавязаны кампенсаваць другому боку страты з залікам сумы З.
т. 6, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна),
назва некаторых раўнінных тэрыторый у раёнах ісп. каланізацыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд. Амерыцы). Таксама тып высакатраўнай саванны на раўнінах у бас. р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева пальма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месцамі — пад земляробства.
т. 9, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШЫ (ням., адзіночны лік Marsch),
нізінныя палосы раўніннага марскога ўзбярэжжа, якія заліваюцца вадой у час высокіх прыліваў або нагонаў марской вады. Размяшчаюцца вышэй ватаў, часта абмежаваныя паласой дзюн. Складзены звычайна з ілістых або пясчана-ілістых наносаў, на якіх фарміруюцца багатыя гумусам глебы, пакрытыя лугамі і балотамі. Асушаныя і апрацаваныя ўчасткі маршаў наз. польдэрамі. Характэрны для ўзбярэжжаў Паўночнага м. (Нідэрланды, Германія), Атлантычнага ўзбярэжжа ЗША. Падобныя на М. ландшафты (лайды) пашыраны на берагах Паўн. Ледавітага ак.
т. 10, с. 154
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лык 1 ’лік’ (Булг.) з тыповым для цэнтральнага Палесся пераходам і > ы. Да лік (гл.)
Лык 2 ’глыток’ (Нас., Гарэц., Дразд.; трок., Сл. ПЗБ), лык‑лык‑лык ’пра піццё нагбом’ (мсцісл., Нар. лекс.), лык‑лык — перадача гуку пры глытанні (трок., шальч., Сл. ПЗБ), лыку і лыку (гарэлачку) — пра папіванне гарэлкі (Нас.). Укр. лик, польск. łyk, серб.-харв. чарнагорск. lik ’імгненне, момант’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні. Да лы́каць (гл.). Параўн. таксама драг. клыка́тэ ’глытаць’. Кюнэ (74) памылкова адносіць лексему лык да ліку запазычанняў з польск. мовы.
Лык 3 ’палоска лубу з карой’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да лыка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ава́нс, ‑у, м.
Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі і зноў выйшаў на дарогу. Кулакоўскі.
[Фр. avance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Злыя вочы.. [Бары] паменшыліся, пачырванелі, павекі прыпухлі. Дуброўскі. Паменшыўся лік шаўцоў і краўцоў у мястэчку. Лынькоў. // Стаць меншым па ступені праяўлення; аслабець. Хваляванне паменшылася. □ Кашаль .. [дзяўчынкі] паменшыўся, а неўзабаве і зусім сціх. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́рак, сарака, ліч. кольк.
Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.
•••
Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)