1. Якому менш год у параўнанні з кім‑н.; самы малады сярод іншых. Іх было дзве сястры: Марынка і малодшая Ніна.Шыцік.
2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу. Малодшы персанал. □ [Вейс] успомніў, што да гэтага часу не з’явіліся ў камендатуру яго два малодшыя афіцэры.Лынькоў.
3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.). [Андрэй:] — У малодшых класах я марыў вывучыць мовы ўсіх народаў зямлі.Шамякін.
•••
Малодшы лейтэнантгл. лейтэнант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
1. Дабавіцца, далучыцца ў дадатак да чаго‑н. Сёння.. [Галя] нібы імянінніца, ды гады яе лічацца цяпер па класах, скончыла клас — год прыбавіўся.Якімовіч.
2. Павялічыцца, стаць большым (у памеры, сіле і пад.). Дзень прыбавіўся. Прыбавіцца ў вазе. □ — Цяпер у нас штат прыбавіўся. Тры даглядчыцы маем...Ракітны./убезас.ужыв.За тры дні ягад прыбавілася.Шашкоў.Пад восень працы ў людзей прыбавілася.П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэвалюцыі, звязаны з ёю. Рэвалюцыйнае свята. Рэвалюцыйныя песні. Рэвалюцыйны сцяг.// Які стаіць на баку рэвалюцыі, прасякнуты духам рэвалюцыі, яе ідэямі. Рэвалюцыйны клас. Рэвалюцыйны пісьменнік.// Накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі. Рэвалюцыйная барацьба. Рэвалюцыйны рух.// Устаноўлены рэвалюцыяй, у выніку рэвалюцыі. Рэвалюцыйная дыктатура рабочага класа. Рэвалюцыйны ўрад.
2. Які ўносіць карэнныя змены, пераўтварэнні ў якую‑н. галіну (навуку, тэхніку, мастацтва). Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умудры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Ухітрыцца зрабіць, ажыццявіць што‑н., выйсці з цяжкага становішча. Бацька мой, Карн Яўстратавіч, неяк умудрыўся навучыцца чытаць, трошкі пісаць і слыў на вёсцы за грамацея.Сабаленка.Ходзячы ў дзесяты клас, Пятрок умудрыўся адначасова скончыць курсы трактарыстаў.Хадановіч.//Разм.іран. Зрабіць што‑н. непажаданае, тое, чаго лёгка можна было б пазбегнуць. — Як вы ўмудрыліся ўвесці машыну ў штопар? — задумліва, нібы сам з сабою разважаючы, запытаўся [у Макарава] Дым.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзу́нм.
1. (прадзяцей) Krábbelkind n -(e)s, -er, Kléinkind n;
2.тэх. (дэталь) Gléitstück n -(e)s, -e, Gléitkopf m -(e)s, -köpfe;
3.заал. (класпазваночных) Reptíl n -s, -e і -i¦en, Kríechtier n -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разра́дIм.
1. (катэгорыя, клас) Kategoríe f -, -í¦en; Klásse f -, -n; Rang m -(e)s, Ränge; Stúfe f -, -n;
2.матэм.Órdnung f -, -en; Stélle f -, -n;
4. (ступень кваліфікацыі) Léistungsklasse f -, -n (спартыўны); Lóhngruppe f -, -n (рабочага)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
асцы́дыі
(н.-лац. ascidiae, ад гр. askidion = мяшочак)
1) клас марскіх хордавых жывёл падтыпу тунікатаў вядуць сядзячы спосаб жыцця;
2) лісты некаторых раслін, якія маюць форму мяшочкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
беняты́ты
[н.-лац. bennettitopsida, ад I. Bennett = прозвішча англ. батаніка (1801—1876)]
клас вымерлых дрэвападобных раслін аддзела голанасенных, блізкіх да сучасных сагаўнікавых, якія існавалі ў пермі — меле.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акантацэфа́лы
(ад гр. acantha = калючка + kephale = галава)
класнематгельмінтаў, чэрві з вераценападобным целам даўжынёй ад 1 да 65 см, якія з’яўляюцца паразітамі рыб, птушак і млекакормячых; скрэбні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна),
язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычны гармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец.муз.навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-камуз. інструментаў.
Літ.:
Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987.