ніткаватая зялёная водарасць сям. трэнтэполіевых, якая трапляецца на кары дрэў, сцёблах і лісці кустоў і травяністых раслін, на вільготных валунах і скалах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хламідамана́да
(ад гр. chlamys, -ydos = плашч + monas, -ados = адзінка)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідамападавых, якая пашырана пераважна ў стаячых прэсных вадаёмах з вялікай колькасцю арганічных рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хлорасарцы́на
(н.-лац. chlorosarcina)
аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў стаячых і ціхаплынных прэсных водах, у складзе слаявіны лішайнікаў і ў глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Варо́паўка ’зялёная жаба’ (Сцяшк. МГ); ’каравая земляная жаба’ (Мядзв.); ’жаба; слабы, непаваротлівы чалавек’ (Бір. Дзярж.), варопаўка, вярэпаўка (Інстр. II). Назва дадзена па маршчыністай скуры. Для гэтага слова дакладвай адпаведнасці ва ўсх.-слав. мовах няма, але параўн, чэш.vrap, vrapa ’зморшчка, маршчына’, в.-луж.(w)ropa, н.-луж.ropa, славен.vrapa, якія Махэк₂ (698) выводзіць з прасл.*vorpъ. Можна было зыходзіць з *voropavъka < *vorp‑avъka ’жаба’ (літаральна «маршчыністая»), але, здаецца, няма рэфлексаў *vorp‑ ’маршчына’ ў іншых усх.-слав. мовах. Беларускі архаізм? Можна таксама зыходзіць з усх.-слав.*vorop‑ (< *vorp‑): ст.-рус.воропъ ’аграбленне, напад’ (аб гэтым слове Фасмер, 1, 354; таксама Махэк₂, 698); тады варо́паўка — гэта драпежная жаба, якая нападае на сваю дабычу. Іншая магчымасць: Параўн. укр.ро́па́вка ’жаба’, польск.ropucha ’тс’, укр.ропу́ха, бел.рапу́ха (гл. Фасмер, 3, 502–503 і Трубачоў, Дополн., 503). Варо́паўка можа паходзіць ад ро́паўка з пратэтычным гукам: *ро́паўка > аро́паўка > варо́паўка. Гл. варапаха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГІЛЁЎСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст., якую выраблялі цаніннікі з г. Магілёў. Кафля канца 15—16 ст. гаршковая, з круглым вусцем, некаторыя вырабы пакрыты знутры зялёнай палівай. Кафля канца 16—20 ст. каробчатая (тэракотавая, зялёная паліваная, паліхромная). У аздабленні паліхромнай кафлі 17 ст. выкарыстоўвалі белую, зялёную, блакітную, карычневую, жоўтую паліву. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. выраблялі кафлю з двухпрыступкавай рамкай на вонкавай пласціне. Паводле тыпаў і прызначэння М.к. падзяляецца на сценавую, карнізную (простую, складаную і інш.), паясную, вуглавую, кафлі-перамычкі, гарадкі (каронкі). У аздабленні пашыраны расл. (выява букета кветак у вазе, дубовыя і лаўровыя лісты, бутон хмелю і інш.) і геам. (зігзагі, сетка, «рыбіна луска» і інш.) арнаменты, сюжэтныя, зааморфныя, геральдычныя, міфалагічныя выявы (ільвы, арлы, грыфоны, анёлы, коннікі, гербы і інш.). У трактоўцы расл. арнаменту, які часта спалучаўся з геам., адметны ўплыў маньерызму (вырабы канца 16—1-й пал. 17 ст.), барока (сярэдзіна — 2-я пал. 17 ст.). Некаторыя кафлі датаваныя. Кафлю канца 17 — пач. 18 ст. часта аздаблялі т.зв. дывановым арнаментам, рэльефнымі выявамі. Кафля канца 18—19 ст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрытую пераважна зялёнай палівай. У канцы 19 — пач. 20 ст. паверхню вонкавай пласціны аздаблялі складаным рэльефным малюнкам.
Літ.:
Володько Р.Ф. Белорусские изразцы. Мн., 1978;
Трусаў А.А., Чарняўскі І.М., Кукуня В.Р. Архітэктурна-археалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 5.
А.А.Трусаў, І.М.Чарняўскі.
Магілёўская кафля. Паліваная кафля з выявай картуша. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
далі́на
1. Падоўжаная прырэчная ўпадзіна; нізіна (БРС). Тое ж даліна́ (Гом., Кап., Слаўг.).
2. Ніз (Жытк., Палессе Талст.).
3. Нізкае месца на полі, дзе стаіць вада (Стол.), 4. Доўгі сухадольны яр, які выходзіць да ракі (Гродз., Панямонне).
□ ур. Далі́на (луг) каля в. Бабры Лід., ур. Зялёная даліна (яр) Гродз. (Зап., 224).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
батры́дыум
(н.-лац. botrydium)
аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. батрыдыевых, якая трапляецца на глініста-глеістых адкладах берагоў розных вадаёмаў, на дне сажалак, якія высыхаюць, на вільготных глебах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вало́нія
(н.-лац. valonia)
1) зялёная водарасць класа сіфонавых, якая пашырана ў трапічных морах;
2) від наземных бруханогіх малюскаў, якія пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плеўрака́пса
(н.-лац. pleurocapsa)
ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. плеўракапсавых; якая пашырана ў марскіх і прэсных водах; расце на падводных прадметах, раслінах, малюсках, часам на берагавых камянях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Умясціцца куды‑н. Усе рэчы ўклаліся ў чамадан. □ На нашы санкі ўклалася [елка] Зялёная, купчастая.Астрэйка.//перан. Падысці пад якую‑н. катэгорыю, класіфікацыю, разрад. Укласціся ў інструкцыю.
2.перан. Зрабіць, выканаць што‑н. у пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызначанага. Укласціся ў рэгламент. Укласціся ў каштарыс. Укласціся ў адпушчаныя сродкі. □ [Крэмез:] — Укладзёмся [з мантажом станка] да трыццатага. От пабачыш!.. Хлопцы ў мяне цяпер, як шалёных, працуюць.Шынклер.
3.Разм. Легчы спаць; улегчыся. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць.Хомчанка.Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі, не ўклаліся яшчэ на ноч.Пташнікаў.
•••
Укласціся ў галаве (у свядомасці) — стаць зразумелым, трывала засвоіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)