1.Дзяржаўны лад, дзяржаўная арганізацыя. Палессе выявіла ў сабе многа людзей, якія ў гады вайны сталі народнымі героямі ў справе змагання беларускага парода за сваю волю і незалежнасць, за сваю нацыянальную дзяржаўнасць.Чорны.
2. Уласцівасць дзяржаўнага. — Тут нават, калі ўжо так гаварыць, справа не ў грашах, а ў справядлівасці, у дзяржаўнасці нашай лініі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шліна, ‑ы, ж.
Дзяржаўны грашовы збор за тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца. Гандлёвая пошліна. Транзітная пошліна.// Грашовы збор за некаторыя аперацыі, паслугі. Успамін пра тое, як .. [Саша і Пётр] колькі дзён назад пайшлі ў сельсавет запісацца і як у іх не аказалася трох рублёў заплаціць пошліну, заўсёды смяшыў іх.Шамякін.
•••
Забаронныя пошліны (тарыфы) — высокія таможныя пошліны, якія перашкаджаюць прывозу якіх‑н. тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыно́ўнік, ‑а, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі і буржуазных краінах — дзяржаўны служачы. Я падаў чыноўніку свой дакумент — чорную кніжку з гербам Савецкага Саюза на вокладцы і залацістымі літарамі: «Службовы пашпарт».Новікаў.
2.перан. Асоба, служачы, які выконвае сваю работу фармальна, раўнадушна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі. [Ладынін:] — Малады чалавек, а такі... чыноўнік. Нічога яго не хвалюе, не радуе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
purse
[pɜ:rs]
n.
1) жано́чая то́рбачка
2) кашалёк -лька́m.
3) гро́шы pl. only; бага́цьце n.
4) скарб -у m.
the nation’s purse — дзяржа́ўны скарб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ГОМЕЛЬБУДПРАЕ́КТ», Дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут «Гомельбудпраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Гомелі як «Дзіпрабуд» (Гомельскі філіял «Белдзіпрабуда»). З 1994 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне буд-ва, расшырэння і тэхнал., перааснашчэння збудаванняў і прадпрыемстваў будіндустрыі і інш. прызначэння.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Намібіі. Адзін са стваральнікаў Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), яе прэзідэнт (з 1960). З 1961 у эміграцыі, адкуль кіраваў узбр. барацьбой СВАПО супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі ў Намібіі. З 1990 першы прэзідэнт Намібіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыва́тны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.
П. вывад.
Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.). П. факт.
2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.
Прыватная тэлеграма.
Прыватная справа.
3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.
Прыватная ўласнасць.
П. заказ.
4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.
Прыватнае жыццё.
○
Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанні, што не падлягае яго кампетэнцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РО́ТЭНБЕРГ (Аляксандр Іосіфавіч) (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧКБССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж.паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯС СА́НЧЭС ((Arias Sanchez) Оскар) (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),
костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗІПРАЖЫЎМА́Ш», Дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Гомелі як філіял Кіеўскага ін-та «Дзіпрасельмаш». З 1978 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прамысл. прадпрыемстваў і збудаванняў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, экалагічных (ачышчальныя збудаванні, сан.-ахоўныя зоны), распрацоўка праектаў гранічна дапушчальных выкідаў.