лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, абчым і без дап.
1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь.Шамякін.// Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні.Грамовіч.// Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды.Сіўцоў.
2.перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́й, ‑ю, м.
1. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам.Ваданосаў.[Бацька] выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак.Караткевіч.// Зарад шроту, карцечы і пад. Дзік ходу, а паляўнічыя яшчэ па набат ў бакі ўсадзілі яму.Пальчэўскі.
2.Уст. Баявы снарад, патрон і пад. — Трос акопы, ірваў целы Гарматы набой.Куляшоў.Сярод .. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і здадан.сказам.
1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. □ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш.Колас.//Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага.Кулакоўскі.
2.Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустапа́сам, прысл.
Разм.
1. Без пастуха. Каровы ходзяць пустапасам.
2. Без дагляду, без нагляду; сам (сама) па сабе (пра дзяцей). — У вайну загінулі абое [бацькі], дык пры цётцы і гадуецца. А ў той сваіх пяцёра... Вось і паспрабуй за ўсімі прыгледзець. Ну і жыве, небарака, пустапасам.Ляўданскі.// Без сям’і, халасцяком. — Ды не цягаліся б вы гэтак доўга пустапасам, — гудзеў за сцяною дзед. — Знайшоў адзін з другім добрую дзеўку і жаніся, чаго ж...Брыль.
3. Без справы, без занятку. Пустапасам труцень жыў, Неяк з пчоламі здружыў...Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак. і незак., каго-што.
1. Нанесці (наносіць) рану (раны). Дзед .. падышоў да стала, схапіў нож і глыбока раніў сабе руку.Зуб.— Супрончыку плячо ранілі... — Андрыян уздыхнуў. — Па маёй віне прастрэлілі...Марціновіч./убезас.ужыв.У апошнія дні вайны Мішу раніла, летам ён выпісаўся са шпіталя, прыехаў у родны горад і не застаў ні бацькоў, ні знаёмых.Карпюк.
2.перан. Прычыніць (прычыняць) каму‑н. душэўны боль, пакуты. У хаце настала тая жалобная хвіліна, якая раніць болем кожнае чулае сэрца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Разумны, кемлівы; дзелавіты. [Апейка:] — Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра.Мележ.І калгасныя справы .. [Васіль] павёў так, што хутка стаў вядомы як здольны, талковы рахункавод.Васілевіч.— Канечне, — гаварыў дзед Нічыпар, — старшынёй трэба выбраць чалавека пісьменнага, талковага.П. Ткачоў.// Змястоўны, разумны, дзелавы. Талковы даклад. □ [Тарасевіч:] — А як трэба нашай прамысловасці разумная, удумлівая парада вучонага-эканаміста, талковая рэкамендацыя.Арабей.
2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы (пра думкі, словы і пад.). Звычайна паліцэйскія былі альбо п’янчугі, альбо людзі тупыя, не здольныя вымавіць ніводнага талковага слова.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРЧУ́К (Георгій Васілевіч) (н. 1.1.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). З 1970 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—82 заг.літ. часткі, рэдактар-кансультант Т-ра-студыі кінаакцёра, з 1996 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1966. Дылогія «Крык на хутары» (1981), «Прызнанне ў забойстве» (1985) пра падзеі ў б.Зах. Беларусі. Раманы «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон», «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (абодва 1990) на маральна-этычную праблематыку. У кнізе навел «Хаос» (1997) роздум пра хаос і гармонію, дзень сённяшні і Вечнасць, прызначэнне чалавека. Даследаванне бел.нац. характару ў аповесці «Паляшук» (1987), рамане «Без ангелаў» (1993). Аўтар рамана «Год дэманаў» (1995), камедый «Люцікі-кветачкі» (паст. 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (паст. 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя», «Альдона, Анета, Анфіса» (абедзве паст. 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве паст. 1990), «Варвара і яе блудны муж» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1998), аднаактовых п’ес, апавяданняў, сцэнарыяў тэле- («Вясковы эрудзіт», 1985; «Запрашэнне», 1988) і кіна- («Кветкі правінцыі», 1994) фільмаў, дакумент. фільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (1990, у сааўт.) і інш. Творам М. ўласцівы псіхалагізм, філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння. Піша для дзяцей: кн. казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1987), п’есы-казкі «Чаканне сабакі Тэафіла» (паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі, 1979), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1984), «Чужое багацце» (паст. 1999) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аджы́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад аджыць (у 1 знач.).
2.узнач.прым. Мінулы, пражыты. Спявае дзед песню, а дзедавы думкі сваю песню спяваюць, невясёлую песню, песню аджытага жыцця.Колас.
3.узнач.прым. Які аджыў сваё; не адпавядае сучаснасці; аджылы. Былі і іншыя вар’яты, Што неслі цемру ў свет і жах. А дзе сягоння тыя каты?.. Не ад зямлі, не ад народу, Не ў іх імя ішлі яны, Аджытай цемры звестуны. Такім няма, не будзе ходу.Колас.
4.узнач.наз.аджы́тае, ‑ага, н. Тое, што аджыло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўту́н, ‑а, м.
1.толькіадз. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца. Галава .. [пані Даміцэлі] з прычыны каўтуна абкручана палатнянай наміткаю.Колас.// Хвароба скуры ў коней (звычайна пад грывай).
2. Зблытаны, збіты пук валасоў, поўсці і пад. [Міхаська] успомніў, як калісьці дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы.Рылько.
3.толькімн. (каўтуны́, ‑оў). Разм.пагард. Валасы. — Давялося пайсці на грэх: тузануў я .. [гаспадыню] за кудлы, ды так з тымі каўтунамі, што асталіся ў руцэ, і падаўся ў вішняк.Кулакоўскі.
[Ад казах. калтук — пучок валасоў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́р, ‑а, м.(ужыв.толькіўВіТскл.).
Спосаб дзеяння, лад, узор. Андрэй дастае .. шчарбаты чайнік, налівае яго вадою з тэндэра і.. прымайстроўвае чайнік да топкі.. Такім жа манерам, як чайнік, прымайстроўваецца патэльня з салам.Лынькоў.На працу .. [даяркі] ішлі ў добрым, пашытым на сучасны манер адзенні.Хведаровіч./узнач.прыназ.успалуч.з «на». — Як ты мяркуеш, Мартыне, — парушыў маўклівасць дзед Талаш, пачаўшы трохі здалёку, — ці можна падабраць добрых хлопцаў... ну, на манер невялічкага войска?Колас.
•••
На адзін манер — аднолькавы, падобны; аднолькава, падобна.
На свой манер — па-свойму, не так, як іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)