горная асадачная парода чырвонага, зялёнага, шэрага, белага або чорнага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і ў мастацкіх вырабах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абсідыя́н
[лац. obsidianus (lapis) = камень Абсідыя, ад Obsidius = імя рымляніна, які прывёз гэты камень з Эфіопіі]
шклопадобная вулканічная горная парода чырвонага, чорнага або шэрага колеру; выкарыстоўваецца ў будаўніцтве і ювелірнай справе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гранадыяры́т
(ад лац. granum = зерне + дыярыт)
магматычная горная парода, якая складаецца ў асноўным з палявых шпатаў і кварцу, а таксама з рагавой субстанцыі, біятыту і інш.; выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пегматы́т
(фр. pegmatite, ад гр. pegma, -atos = моцная сувязь)
буйназярністая магматычная горная парода, якая залягае ў выглядзе жыл, лінзаў, гнёздаў і з’яўляецца крыніцай здабывання палявых шпатаў, слюды, рэдкіх элементаў і каштоўных камянёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІСА́РА-АЛА́Й,
горная сістэма на Пд Сярэдняй Азіі, паміж Памірам і Ферганскай катлавінай, у Кіргізіі, Таджыкістане і Узбекістане. На Пд абмежавана Каршынскім стэпам, Таджыкскай дэпрэсіяй і Алайскай далінай. Працягласць з З на У каля 900 км, шыр. да 150 км. Яго зах. і сярэднюю часткі складаюць Туркестанскі, Зераўшанскі хр. і Гісарскі хрыбет, усх.ч. — Алайскі хр. з паўн. перадавымі ланцугамі. Пераважаюць выш. каля 5000 м, макс.выш. да 5621 м (пік Ігла). Гал. грабяні хрыбтоў маюць тыповы альпійскі рэльеф; пашыраны карст. У паўн. ланцугах Алтайскага і Туркестанскага хр. і інш. — плоскія выраўнаваныя паверхні. Развіты лёсавыя перадгор’і (адыры). Вечныя снягі і ледавікі (найб. ледавік Зераўшанскі даўж. 25 км у горным вузле Матча). Гісара-Алай — складкавае ўтварэнне герцынскага ўзросту, складзенае з асадкавых і метамарфічных парод з уключэннямі гранітаў, дыярытаў. З інтрузіямі звязаны радовішчы вальфраму, малібдэну, мыш’яку, золата, ртуці, сурмы; ёсць радовішчы вугалю. Асаблівасці клімату абумоўлены вышыннай пояснасцю і нераўнамерным размеркаваннем ападкаў. Рэкі адносяцца пераважна да бас. Зераўшана і Амудар’і. Азёры: Маргузор, Іскандэркуль і інш. Па схілах гор знізу ўверх паўпустыні пераходзяць, у сярэднягорную леса-лугава-стэпавую зону, вышэй — высакагорныя лугі і гляцыяльна-нівальная зона вечных снягоў, ледавікоў і скал. Запаведнікі: Заамінскі і Раміт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВА́ДА (Nevada),
штат на З ЗША. Пл. 286,4 тыс.км². Нас. 1746,9 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — Карсан-Сіці, найб. гарады Лас-Вегас і Рына. Большая ч. штата ў горнай бяссцёкавай вобласці Вялікага Басейна; на З — адгор’і хр. Сьера-Невада. Клімат умераны, кантынентальны, вельмі сухі. Сярэдняя т-растудз. ў катлавінах 0—2 °C, ліп. 20—22 °C. Ападкаў каля 200 мм за год (каля падножжа Сьера-Невады 100 мм). Рэк мала, яны малаводныя, на ПдУ — р. Каларада. Расліннасць паўпустынь і пустынь. Гал. галіны гаспадаркі — абслугоўванне турыстаў і горнаяпрам-сць. Развіты індустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, турызм, курортная справа (кліматычныя курорты); 42,6% працоўных занята ў сферы абслугоўвання. Вытв-сць электраэнергіі 26,6 млрд.кВт∙гадз (1998). Працуюць электрастанцыі на каменным вугалі і прыродным газе. Буйная ГЭС Гувер на р. Каларада. Здабыча руд золата, медзі, серабра, вальфраму, жалеза, марганцу, малібдэну і поліметалаў, барыту, дыятаміту. Прадпрыемствы выпускаюць каляровыя металы, харч. прадукты, адзенне, пластмасы, асобныя віды абсталявання (аэракасмічнае, ірыгацыйнае, сейсмічнага кантролю і інш.). Гал. галіна сельскай гаспадаркі — экстэнсіўная мясная жывёлагадоўля. Гадуюць (1999, тыс. галоў): буйн. раг. жывёлу — 510, авечак — 85, свіней, птушку. На арашальных землях вырошчваюць сеяныя травы, бульбу, цыбулю, часнок, ячмень, пшаніцу. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лагчы́на, лахчы́на, лахчы́начка, лагчы́нка, лагчы́начка ’даліна, нізіна, яр, прадаўгаватае, нізкае месца сярод адхонных схілаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш., Гарэц., КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.; навагр., КЭС), лахчы́на ’тс’, лашчына ’тс’, ’нізкае месца на полі’ (Сл. паўн.-зах., Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС), ельск. ’колішняе рэчышча ракі’ (ЛАПП), укр.лощи́на, рус.лощи́на ’нізіна, лагчына’, балг.лъхчина ’нізкае, роўнае месца, акружанае з усіх бакоў узгоркамі’, ’горная седлавіна’, ’нізкая мясціна ля дарогі’, ’нізіна’, ’паглыбленне ў зямлі’. Апошняя лексема — вынік змешвання ў слав. дыялектах з луг, балг.лъг (< lǫgъ); павінна было б быць лохчина, як і балг., макед.логор, логур. Усходнеславянска-балгарскае ўтварэнне ад памяншальнай формы (лексемы lǫgъ) logъkъ і logьkъ і пеяратыўнага суф. ‑ina > logъkъ + ina > logъčina > лагчына; logьkъ + ina > ložъčina > лашчына. Да лог (гл.). Сюды ж ложчына ’нізіна’ (ТС), лажчына ’лагчына’ (Мат. Гом.), лагчыністы, лагчынны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руча́й ’невялікі вадзяны паток’ (ТСБМ, ТС), руча́й, ручэ́й ’тс’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Сюды ж ручаі́на ’невялікі ручай’ (ТСБМ), ст.-бел.ручавина ’невялікі ручай, раўчук’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.руча́й ’ручай’, рус.руче́й ’тс’, польск.ruczaj ’тс’, чэш. паэтычнае ručej ’горная ручаіна, ручай’ (пры звычайным potok ’ручай’), славац.ručej, ručaj ’ручай’, в.-луж.ručej ’тс’, балг.ру́чей ’тс’. Стараж.-рус.ручаи (Аповесць мінулых гадоў), ручии, ручьи > ручей (Сразн., 3, 199–200). Прасл.*rečajь < *rukējь, дзе ‑ēj(ь) — суфікс (як у *lišajь, *obyčajь і інш.) і той жа корань, што ў прасл.*rykati/*ryčati ’рыкаць’. Параўн. славен.rukati (пра аленя) ’раўці ў час цечкі’; славац.ručať ’мычаць’, в.-луж.ryčeč ’рыкаць’ (Чарных, 2, 129) і асабліва балг.руча́ ’бурчаць, булькатаць’, ру́квам ’раптоўна пацячы’ < прасл.*ruk‑ (гл. БЕР, 6, 341, 357; Фасмер, 3, 524).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трэ́пел
(ням. Tripel, ад Tripoli = назва горада ў Лівіі)
асадачная горная парода белага, светла-шэрага або светла-жоўтага колеру, якая складаецца пераважна з апалу і панцыраў дыятамей; выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, у нафтавай прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
road[rəʊd]n.
1. даро́га, гасці́нец;
a major/minor road гало́ўная/другара́дная даро́га;
a country/mountain road прасёлачная/го́рная даро́га;
along the road уздо́ўж даро́гі;
up/down the road уве́рх/уні́з па даро́зе;
Your road lies straight before you. Вам ісці прама.
2. шлях (да чаго-н.), спо́саб (дасягнення чаго-н.);
be on the road to smth. быць на шляху́ да чаго́-н.
♦
any road ва ўся́кім ра́зе, прына́мсі;
one for the roadinfml развіта́льная ча́рка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)