Камча́тская о́бласть уст. Камча́цкая во́бласць; см. Камча́тский край.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Чимке́нтская о́бласть ист. Чымке́нцкая во́бласць; см. Шымке́нтская о́бласть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

файл

(англ. file)

пайменаваная вобласць даных у ЭВМ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

А́рктыка

(гр. arktikos = паўночны)

паўночная палярная вобласць зямнога шара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяпазо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Інтэрвал паміж самым нізкім і самым высокім гукамі пеўчага голасу, мелодыі або музычнага інструмента (спец.).

2. Вобласць, у межах якой ажыццяўляюцца якія-н. вымярэнні (спец.).

Д. радыёчастот.

3. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

Дыяпазон вучонага.

|| прым. дыяпазо́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Семипала́тинская о́бласть ист. Сяміпала́цінская во́бласць; см. Восто́чно-Казахста́нская о́бласть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

domain [dəˈmeɪn] n.

1. улада́нне, маёнтак

2. сфе́ра, во́бласць (перан.); галіна́;

These matters are in his domain. Гэтыя справы ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

3. comput. даме́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЫЯПАЗО́Н [ад грэч. dia pasōn (chordōn) праз усе (струны)],

1) у музыцы — гукавы аб’ём пеўчага голасу ці муз. інструмента, гукарада, мелодыі, вак. ці інстр. партыі ў муз. творы і інш. Вызначаецца інтэрвалам паміж самым нізкім і самым высокім гукамі.

2) У фізіцывобласць змены якой-н. велічыні, аб’ём чаго-н. Напр., Д. вымярэнняўвобласць значэнняў вымеранай велічыні, для якой вызначаны хібнасці сродкаў вымярэнняў; Д. паказанняў вымяральнай прыладывобласць значэнняў шкалы, абмежаваных яе канцавым і пач. паказчыкамі; Д. радыёчастот (радыёхваль) — участкі, на якія ўмоўна падзелена ўся вобласць радыёчастот.

3) У пераносным сэнсе — аб’ём ведаў, здольнасцей, шырыня інтарэсаў, кругагляду, размаху дзейнасці.

т. 6, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сфе́ра, -ы, мн. -ы, сфер, ж.

1. Вобласць, межы распаўсюджання чаго-н.

С. вытворчасці.

С. абслугоўвання.

2. Грамадскае акружэнне, асяроддзе.

Навуковая с.

Вышэйшыя сферы (пра кіруючыя, арыстакратычныя колы грамадства).

3. Замкнутая паверхня, усе пункты якой аднолькава аддалены ад цэнтра; паверхня і ўнутраная прастора шара (спец.).

|| прым. сферы́чны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біясфе́ра

(ад бія- + сфера)

вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)