гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Шэр, Эндр, часткова Алье. Пл. 14,3 тыс.км². Нас. каля 600 тыс.чал. (1990). Гал. горад Бурж. Рэльеф узгорысты і нізкагорны. Клімат умераны. Ападкаў каля 800 мм за год. Развіта маш.-буд. (у т. л.с.-г.), авіябуд., харч., хім., тэкст. (шарсцяная), шкларобчая, керамічная прам-сць. Гал.прамысл. цэнтры Бурж, Шатару, В’ерзон, Ісудзён. У сельскай гаспадарцы пераважае вырошчванне збожжавых, садоўніцтва, вінаградарства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС Максім Фёдаравіч
(н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛЕЧНІК,
1) буйнаабломкавая горная парода, складзеная з галькі з дамешкамі жвіру, пяску, дробных валуноў. Прамежкі паміж цвёрдымі часцінкамі могуць быць запоўнены гліністым або карбанатным матэрыялам. Пласты галечніку звязаны з прыбярэжна-марскімі, водна-ледавіковымі, рачнымі адкладамі. Галечнік з антрапагенавых адкладаў шырока выкарыстоўваецца для дарожнага буд-ва, баластавання чыгункі, фільтрацыйных збудаванняў і інш. 2) Спецыяльная расчышчаная ў лесе пляцоўка з падсыпаным буйназярністым пяском у месцах зімовага знаходжання глушцоў, рабчыкаў, цецерукоў (неабходная птушкам для лепшага засваення грубага зімовага корму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
schnüren
1.
vt
1) зашнуро́ўваць, завя́зваць
éinen Gefángenen ~ — звяза́ць пало́ннага
das schnürt éinem das Herz zusámmen — гэ́та бярэ́ за слю́ца [засмуча́е]
2) нані́зваць, налы́гваць (жэмчуг і да т.п.)
3) буд. адбіва́ць шнуро́м
2.
(sich) зашнурава́цца, зацягну́цца
(у гарсэт)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уклада́цьII
1. (пакласці) légen vt;
уклада́ць спаць zu Bett bríngen*, schláfen légen;
2. (рэчы) (éin)pácken vt;
3. (кабельі г. д.) légen vt, verlégen vt;
4. (складваць) lágern vt, stápeln vt;
5. (валасы) éinlegen vt;
6.буд (выкладаць) áuslegen vt, bedécken vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАРАНІ́ХІН Андрэй Нічыпаравіч
(28.10.1759, с. Новае Усолле Пермскай вобл., Расія — 5.3.1814),
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Да 1785 прыгонны графа А.С.Строганава. З 1777 вучыўся ў Маскве жывапісу, а таксама архітэктуры ў В.Бажэнава і М.Казакова. З 1779 у Пецярбургу. Праф. Пецярбургскай АМ (1811—14). Асн. работы ў Пецярбургу: Казанскі сабор (1801—11) і Горны ін-т (1806—11). Прымаў удзел у стварэнні арх. ансамбляў у Паўлаўску і Пецяргофе (цяпер Петрадварэц). Выкарыстоўваў аблегчаныя канструкцыі, натуральныя буд. матэрыялы. Майстар інтэр’ера і малых арх. формаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАЦО́ЎЧАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
уключае галіны вытв-сці па перапрацоўцы прамысл. і с.-г. сыравіны. Да яе адносяцца прадпрыемствы па вытв-сці чорных і каляровых металаў, пракату, хім. і нафтахім. прадуктаў, машын і абсталявання, вырабаў дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, цэменту і інш.буд. матэрыялаў, прадпрыемствы па рамонце прамысл. вырабаў, цеплаэлектрастанцыі, тэкстыльная, мясная, цукр.прам-сць і інш. Доля апрацоўчай прамысловасці ва ўсёй прамысл. прадукцыі адлюстроўвае ступень індустр. развіцця краін і прагрэсіўнасць галіновай структуры прам-сці. У структуры прам-сці Беларусі пераважае апрацоўчая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДІэнергапрам) Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1973 у Мінску на базе Мінскага аддзялення Прамэнергапраекта (з 1952). Да 1992 Бел. аддзяленне Усесаюзнага дзярж.н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та энергет. прам-сці.
Асн. кірункі работы: выкананне комплексных праектна-вышукальных работ па буд-ве новых, расшырэнні, рэканструкцыі і тэхн. пераўзбраенні дзеючых цеплаэнергакрыніц і цеплавых сетак, праектаванне схем цеплазабеспячэння гарадоў і прамысл. вузлоў, выкананне н.-д. распрацовак у цепла- і электраэнергетыцы, энергазабеспячэнні і экалогіі энергетыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРАБІДЖА́Н,
горад у Расійскай Федэрацыі, на р. Біра, цэнтр Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. 84,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (збожжа- і сіласаўборачныя камбайны, сілавыя трансфарматары), лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), дрэваапр., харч.прам-сць. Пед.ін-т. Краязнаўчы музей. Драм. і муз. т-ры.
Засн. ў 1928 на месцы чыг. ст. Ціханькая (узнікла ў 1912 пры буд-ве Транссібірскай магістралі). Назва ад рэк Біра і Біджан. З 1931 рабочы пасёлак, з 1934 цэнтр Яўр.аўт. вобласці, з 1937 горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОК-СЕ́КЦЫЯ, закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання. Найб. пашырана ў жыллёвым, выкарыстоўваецца ў прамысл. і грамадскім буд-ве. Аўтаномна забяспечана ўсімі інж. сістэмамі, выкарыстоўваецца самастойна і ў спалучэнні з інш. элементамі. Бываюць рáдавыя, тарцовыя, вуглавыя, паваротныя. Даюць магчымасць ствараць эстэтычна выразныя арх. формы і горадабуд. кампазіцыі масавай забудовы, дыферэнцыраваць тыпавыя праекты будынкаў. На Беларусі прыкладам выкарыстання блок-секцыйнага метаду з’яўляюцца дамы жылых раёнаў Усход, Зялёны Луг, Серабранка ў Мінску, Форты ў Гродне, Маскоўскі праспект у Віцебску і інш.