Багамо́л1, багамаленне, багамолле. Рус.богомо́л, богомо́лье, укр.богоміл і г. д. Відавочна, агульная калька кніжна-царкоўнага паходжання адносна новага часу (гэтых слоў няма ў Садніка–Айцэтмюлера, Handwört.; Старасл. сл.; у Бярынды). Багамолле ’яўрэйскае малітоўнае ўбранне’ (насмешл. ’адзенне’ (Шат.) — гэта метафара. Параўн. укр.дыял.багаме́л ’кій’ (мабыць, ад богомол, гл. Манжура).
Багамо́л2 ’насякомае’. Рус.богомо́л, богомо́лка ’тс’. Да багамо́л1 па знешняму падабенству. Параўн. у Даля: «насекомое Mantis, сидящее недвижимо в чинном положении и внезапно выкидывающее необыкновенной длины клешни, для поимки добычи». Параўн. ням.Gottesanbeterin ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бра́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да брата (у 2 знач.). Брацкая сям’я народаў. Брацкі саюз. □ Яшчэ мацнейшымі сталі маральна-палітычнае адзінства савецкага грамадства, брацкая дружба ўсіх народаў нашай краіны.Брэжнеў.Дарагая Прыбалтыка, Землі родныя, брацкія! Годы лепшыя бацькавы Там палеглі за працаю.Панчанка.
3. Які адносіцца да брацтва (у 2 знач.). Брацкія школы.
•••
Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую‑н. адзіную справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царква́, ‑ы; мн. цэрквы, ‑аў; ж.
1. Рэлігійнае аб’яднанне духавенства і веруючых на аснове агульнасці веры, вучэння і абрадаў набажэнства. Праваслаўная царква. Каталіцкая царква. Будыйская царква. □ Царква ў Расіі была неад’емнай часткай дзяржавы, адным з яе ведамстваў.«Звязда».
2. Будынак, у якім адбываецца праваслаўнае набажэнства. [Надзя:] А куды вы цяпер маліцца хадзіць будзеце: у царкву ці ў касцёл?Козел.
•••
Евангелічная царква — агульная назва рада пратэстанцкіх (галоўным чынам лютэранскіх) цэркваў.
Адлучыць ад царквыгл. адлучыць.
Адлучэнне ад царквыгл. адлучэнне.
[Ад грэч. kyriakē літаральна — божы дом.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субстра́т
(лац. substratum)
1) аснова, на якой размешчана што-н. (напр. базальтавы с. зямной кары);
2) філас.агульная адзіная аснова якіх-н. з’яў;
3) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННА-ПРЫКЛАДНЫ́Я ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
агульная назва практыкаванняў і іх комплексаў, якія выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы воінаў па розных вайсковых спецыяльнасцях. Уключаюць элементы з розных відаў спорту (лёгкая атлетыка, плаванне, лыжныя гонкі і інш.). Да ваенна-прыкладных відаў спорту адносяць ваенна-спарт. мнагабор’і, пераадоленне палос перашкод, марш-кідкі, кросы з арыентаваннем на мясцовасці, лыжныя гонкі са стральбой, плаванне ў абмундзіраванні і са зброяй, фігурнае ваджэнне аўтамабіля і інш. Практыкаванні выконваюцца ў абмундзіраванні з рыштункам і зброяй на спец. палосах перашкод і снарадах індывідуальна або ў складзе каманды (вайск. падраздзялення). Па ваенна-прыкладных відах спорту існуюць адпаведныя нарматывы, спарт. класіфікацыя, праводзяцца спаборніцтвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЗКЁЙ (Boğazköy),
рэшткі стараж. сталіцы Хецкай дзяржавы г. Хатусас на тэр. сучаснага г. Багазкёй (Цэнтр. Анатолія, Турцыя). Заснаваны на паселішчы эпохі энеаліту каля 1500 да нашай эры. Агульнаяпл. больш за 121 га. Быў абкружаны сцяной з каменю і сырцовай цэглы, меў 3 брамы, упрыгожаныя рэльефнымі выявамі воінаў, ільвоў і сфінксаў. Раскопкі выявілі рэшткі 4 храмаў, некалькіх свецкіх будынкаў, сховішча гліняных таблічак з надпісам (больш за 10 тыс.). За сценамі горада размяшчаліся скальнае свяцілішча Язылыкая з выявамі хурыцкіх багоў, іх служак і іерагліфічнымі надпісамі, могільнік з вял. колькасцю трупаспаленняў. Разбураны каля 1200 да нашай эры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць),
падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульнаяпл. пастаяннага апвелінгу складае 1 млн.км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУСТЫ́НЬВАННЕ,
страта мясцовасцю суцэльнай расліннасці пры немагчымасці яе ўзнаўлення без удзелу чалавека. Адбываецца ў выніку прыродных змен, часцей у выніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду: высечка лясоў у сумежных з пустынямі рэгіёнах і празмерны выпас жывёлы. Назіраецца ў засушлівых (не абавязкова гарачых) абласцях.
Адрозніваюць 2 формы апустыньвання: дэзертыфікацыю — пашырэнне арэала пустыні — і дэзертызацыю — паглыбленне працэсаў апустыньвання на месцы. Агульная плошча пустыняў і паўпустыняў свету складае каля 43% усёй сушы, плошча антрапагенных — каля 6,7%. Мяркуюць, што працэс апустыньвання ідзе са скорасцю 7—24 км² у гадзіну. Пад пагрозай апустыньвання знаходзіцца яшчэ 30 млн.км² — 19% сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РГУСЫ,
агульная назва 2 блізкіх родаў птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды: аргус чубаты (Rheinartia ocellata) жыве ў горных лясах Лаоса, В’етнама і Малакі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП; аргус вялікі (Argusianus argus) насяляе сухія лясы паўд.ч. Бірмы, Малакі, Суматры і Калімантана, скрытныя птушкі.
Даўж. самца аргуса вялікага 1,7—2 м (з іх 1,2 м сярэднія рулявыя пёры хваста), самкі — 0,75 м. Афарбоўка рыжавата-шэрая, у самца падоўжаныя другарадныя пёры з буйнымі плямамі ў вочкі. Самка нясе 2 яйцы, наседжвае 25 сут. Добра пераносіць няволю, размнажаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙ-БІЕ́НКА (Рыгор Якаўлевіч) (7.2.1903, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 3.11.1971),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1953). Засл. дз. н. Расіі (1963). Скончыў Омскі с.-г.Ін-т (1925). З 1929 у навук. установах Ленінграда. Навук. працы па экалогіі і сістэматыцы насякомых, тэорыі аховы раслін. Праводзіў даследаванні на Беларусі (Белавежская пушча і інш.). Аўтар падручнікаў («Агульная энтамалогія», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Насекомые таракановые. М.; Л., 1950;
Кузнечиковые. М.; Л., 1954;
Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Ч. 1—2. М.; Л., 1951 (разам з Л.Л.Мішчанка).