старадаўняя канструкцыя страхі сял. хат і гасп. пабудоў на Беларусі. Бярвёны тарцовай сцяны вышэй верхняга вянка зруба паступова ўкарочваліся, сцяна набывала выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступы клалі падстрэшныя жэрдкі-латы, якія служылі асновай страхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТО́Е ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ,
залогавыя каштоўнасці ў выглядзе залатога запасу, якія выкарыстоўваюцца цэнтр. банкамі для забеспячэння выканання ўзятых абавязацельстваў і пакрыцця банкнот. У сувязі з ліквідацыяй функцыі золата як грошай эканам. значэнне З.з. змяншаецца, яно адыгрывае пераважна ролю часткі золатавалютных рэзерваў краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЖЫНЕ́РНЫЯ ЗБУДАВА́ННІваенныя,
фартыфікацыйныя збудаванні, ваен. дарогі, масты, аэрадромы, макеты несапраўдных (падманных) аб’ектаў і інш., якія ўзводзяцца пры інж. абсталяванні мясцовасці ў розных відах бою (аперацыі). Бываюць жалезабетонныя (маналітныя і зборныя), дрэва-земляныя, бранявыя і інш.Гл. таксама Загароды ваенныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРЫЯЛЕ́Т (франц. cabriolet),
кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным мяккім тэнтам. Верхняя частка кузава жорсткая, з вокнамі, якія можна апускаць. Мае 2 разнавіднасці: К.-купэ з 2 бакавымі дзвярамі і 4-дзверны К.-седан. Найб. пашыраны ў месцах з гарачым кліматам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЗЫРЫ́»,
бел. сцэнічны танец. Створаны ў 1962 балетмайстрам В.Гаўрылавым, у 1967 паст. балетмайстрам І.Цюрыным у Дзярж. ансамблі танца Беларусі. Выконваецца мужчынамі, якія «выхваляюцца» адзін перад адным сваімі зухаватасцю і спрытам. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЧА́К,
група з трох ці больш кольцападобна размешчаных лістоў, галін, кветак, частак кветкі і інш. органаў раслін, якія адыходзяць на адным узроўні ад восевага органа. Напр., рудыментарнае лісце хвашчу, сабранае вакол сучляненняў сцябла; лісце расянкі ў прыкаранёвай разетцы, кветкі шышняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГРУЭ́НТНАСЦЬ [ад лац. congruens (congruentis) адпаведны, узгоднены],
паняцце элементарнай геаметрыі, якое азначае роўнасць адрэзкаў, вуглоў, фігур, цел. 2 фігуры наз. кангруэнтнымі, калі адна з іх пераводзіцца ў другую з дапамогай руху (гл.Рух у геаметрыі), напр., трохвугольнікі, якія сумяшчаюцца накладаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕПТАМА́НІЯ (ад грэч. kleptō краду + манія),
хваравітая цяга да крадзяжоў без матэрыяльнай выгады і патрэбы; сімптом псіхічнага расстройства. Бывае (вельмі рэдка) у людзей, якія перанеслі хваробы ц. н. с. (энцэфаліт, прагрэсіруючы параліч, шызафрэнію і інш.). Пазбаўленне ад К. — лячэнне асн. хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКНО́,
старажытная мера (адзінка) масы мёду. Упамінаецца ў бел. пісьмовых помніках да 17 ст. У розных крыніцах прыводзяцца розныя лікавыя значэнні Л.: 10 пудоў або 50 фунтаў, якія адрозніваюцца прыкладна ў 10 разоў. Л. было таксама адзінкай штогадовай мядовай даніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКГАДЫКГА́ДЗІ (Makgadikgadi),
Макарыкары, бяссцёкавая ўпадзіна ў Паўд. Афрыцы, на Пн Калахары, у Батсване, на выш. каля 900 м. Большая ч. занята салёнымі азёрамі Нтветве і Соа, якія ў сухі час года ператвараюцца ў саланчакі. Злакавыя саванны, шыракалістыя лясы. Аднайменны заказнік.