архітэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. У архітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, музыцы і кіно — будова мастацкага твора, арганічная ўзаемасувязь яго галоўных і другарадных элементаў; кампазіцыя.

2. Агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання або знаходжання горных народ той або іншай мясцовасці.

[Ад грэч. architektonik — будаўнічае майстэрства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. Аснацкая песня. □ І долечку сірочую хрысціла бабка з вокан, каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асяло́к, ‑лка, м.

1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.

2. Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для аховы жывёлы на пашы, для каравульнай службы. Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі цэлую гайню здаравенных раз’юшаных аўчарак. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гарадзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Выдзеліцца агароджай з чаго‑н., адгарадзіцца. [Сымон:] — Думаю, выгараджуся ад гіцля, а то ён [Халуста] і глыбей палезе, дык ён бачыш што! Кажа, што яго зямлю заняў. Чарнышэвіч.

2. перан. Ухіліцца ад адказнасці за недазволеныя ўчынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.

2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, зак.

Разм.

1. што. Прачытаць што‑н.; кончыць чытаць. Адчытаць лекцыі ў інстытуце.

2. каго. Зрабіць каму‑н. строгую заўвагу, вымову; прабраць. [Ярмоленка:] — А ты яго здорава адчытаў. Цяпер Післяка і на парог канцылярыі не зацягнеш! Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

Адняць, адпусціць прышпіленае. Адшпіліць медаль. // Разняць часткі зашпількі. — А вось паглядзім! — упарта сказаў Мірон, адшпіліў рэмень і ўзяўся за жалезную спражку. Маўр. [Сцяпан] адшпіліў спражку, зняў ашыйнік і, усміхнуўшыся, кінуў яго сыну пад ногі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акры́цца, акрыюся, акрыешся, акрыецца; зак.

1. Накрыцца, ахінуцца чым‑н. Акрыцца посцілкай. □ Агонь прыграваў яго збоку, воўчая [ш]кура, якою акрыўся дзед, зверху. Колас.

2. перан. Пакрыцца; ахутацца, завалачыся. Быццам хусцінай вясельнаю, вішанька цветам акрылася. Бураўкін. [Зосін] твар.. збялеў, смуткам акрыліся вочы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)