паёк, пайка, м.
Ежа або прадукты, якія выдаюцца ў пэўнай колькасці і на пэўны час. Сухі паёк. □ Хлопцы аддалі.. [аленю] рэшту свайго хлебнага пайка, а самі вячэралі без хлеба. Шамякін. Салдаты частавалі адзін аднаго небагатым сваім пайком. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
1. Завярнуць, павярнуць куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаварочваць машыны назад.
2. Разм. Заваліць, закідаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазаварочваць ямы камянямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазя́бліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Узараць пад зябліва ўсё, многае. Я прыкідваў у думках: калі ўдасца купіць каня, то яшчэ і жыта засеем і пазяблім на зіму. Якімовіч.
2. і без дап. Зябліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазяме́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй. Пазямельная ўласнасць. Пазямельная рэнта. □ У рэвалюцыі .. змяшчаліся патрабаванне дабівацца зямлі без выкупу для мясцовага сялянства, .. забраць ад памешчыкаў і капіталістаў 700 млн. злотых пазямельнага падатку. Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., над чым і без дап.
Разм. Мудрагеліць некаторы час. Сядзелі [члены сельскагаспадарчай арцелі] яшчэ доўга: вырашалі, што дзе сеяць і колькі? Трэба было памудрагеліць, каб нарабіць хлеба і да хлеба: азімых жа не было. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паназіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., за кім-чым і без дап.
Пазіраць некаторы час. Паназіраць за хворай. □ Данік і Анатоль, косячы траву, павінны паназіраць за вартай, разведаць подступы. Шамякін. Павел пастаяў, паназіраў — усё ішло сваім парадкам. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папялі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае колер попелу. Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. Хомчанка. Усе з пашанаю глянулі на гэтыя сціплыя, невысокія кусты, якія папялістым колерам сваіх лісточкаў крыху нагадвалі адзін з нашых вербалозаў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паражня́к, ‑у, м.
Разм. Чыгуначны састаў без грузу; пустыя вагоны, ваганеткі, вазы. Важна было толькі дазнацца, што за эшалон: магчыма, паражняк куды пераганяўся, а можа і з грузам, ды нязначным. Кулакоўскі. Насустрач нагружаным фурманкам спяшаліся паражнякі. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што і без дап.
Разм. Слібізаваць некаторы час. — Склады чытаць ты пойдзеш скора, Абы каб літары нам знаць, А на склады ўжо — напляваць. Паслібізуеш і нічога — Не трэба розуму тут многа. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераба́віцца 1, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
Разм. Сяк-так пражыць, абысціся некаторы час без чаго‑н.; перабіцца (у 2 знач.).
пераба́віцца 2, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіцца ў іншае месца. Перабавіцца праз лінію фронту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)