«МИ́НСКИЕ ЕПАРХИА́ЛЬНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,

часопіс Мінскай праваслаўнай епархіі. Выдаваўся ў 1869—1917 у Мінску на рус. мове 2 разы на месяц (у 1871—72 штотыднёва). Меў афіц. і неафіц. часткі. У афіц. частцы змяшчаліся паведамленні аб рабоце Сінода, распараджэнні па епархіі, справаздачы епархіяльнага кіраўніцтва аб рабоце сваіх структур, жыцці манастыроў і царк. прыходаў, некралогі. У неафіц. публікаваліся творы дзеячаў правасл. царквы, артыкулы па царк. гісторыі і археалогіі, паведамленні пра дзейнасць царк. брацтваў і сястрынстваў, духоўных асветных і дабрачынных устаноў. Вял. ўвага надавалася місіянерскай дзейнасці сярод старавераў і сектантаў, змяшчалася рэклама пра новыя кнігі, работу рэстаўрацыйных майстэрняў. У 1989 выданне адноўлена.

Л.​У.​Салодкіна.

т. 10, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НО́ВОЕ ВАРША́ВСКОЕ У́ТРО»,

газета. Выдавалася ў 1915—17 у Мінску на рус. мове штодзённа, акрамя панядзелка. Належала М.​Дворжацу. Да Лют. рэв. мела інфарм.-камерцыйны характар, з сак. 1917 набыла паліт. афарбоўку. Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясц. улад. Асвятляла падзеі гар. жыцця (рубрыка «Мінск»), навіны з франтоў, пісала пра ўсталяванне нов. ладу, фарміраванне і дзейнасць нац. рухаў, партыйных, грамадска-паліт., прафесійных і інш. арг-цый, пра найб. важныя падзеі грамадска-паліт. жыцця Расіі. Праграмай сваёй дзейнасці абвясціла платформу Петраградскага Савета. На выбарах у гар. думу выступала ў падтрымку сацыял-дэмакратаў. Да Кастр. рэвалюцыі паставілася варожа. Спыніла існаванне ў снеж. 1917.

М.​Я.​Сяменчык.

т. 11, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́БАЛЬСКАГА КАМСАМО́ЛЬСКАГА ПАДПО́ЛЛЯ МУЗЕ́Й.

Адкрыты ў 1965 у г.п. Обаль Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. як музей камсам. славы; да 1989 філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, з 1985 сучасная назва. Пл. экспазіцыі 150 м², 1019 адзінак асн. фонду, 4 залы (2000). Сярод экспанатаў асабістыя рэчы, дакументы, фотаздымкі з даваен. жыцця членаў Обальскага камсамольскага падполля, матэрыялы пра яго стварэнне і дзейнасць, карта-схема развіцця партыз. руху, схема дыверсій, інтэр’ер кватэры кіраўніка падполля Е.С.Зяньковай, карціна А.​Каржанеўскага «Обальскія падпольшчыкі», літаграфіі Ю.​Пучынскага «Мініраванне шашы», «Узрыў вадакачкі», матэрыялы пра ўвекавечанне памяці обальскіх падпольшчыкаў, бюсты Герояў Сав. Саюза Зяньковай і З.М.Партновай.

Н.​А.​Азаліна.

т. 11, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАПІСНЫ́Я КНІ́ГІ,

1) зводныя дакументы пра колькасць насельніцтва Рас. дзяржавы ў сярэдзіне 17—1-й пал. 18 ст. З’явіліся ў сувязі з заменай пасошнага падаткаабкладання падворным. У сярэдзіне 17 — пач. 18 ст. падворныя П.к. складаліся пры правядзенні як усеагульных перапісаў цяглага (абкладзенага падаткамі) насельніцтва (1646—48, 1676—78, 1710 і 1716), так і перапісаў насельніцтва асобных раёнаў або катэгорый. П.к. 1720-х і 1740-х г. адлюстроўвалі вынікі падушнага перапісу (гл. Падушны падатак).

2) У канцы 16 — пач. 17 ст. назва «апісных кніг» (апісанні гарадоў, сёл, манастыроў) і «глядзенных кніг» (звесткі пра месцазнаходжанне населеных пунктаў, адлегласці і дарогі паміж імі) Рас. дзяржавы.

т. 12, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПОЛЕ́ССКАЯ ЖИЗНЬ»,

грамадска-паліт. і літ. газета ліберальнага памяркоўна-апазіц. кірунку. Выдавалася з 17(30).Ю. 1909 да 27.12.1911 (9.1.1912) [з 11(24).1 да 27.6(10.7).1910 не выходзіла] у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала праграму газ. «Полесская мысль». Змяшчала інфармацыю пра дзейнасць урада і Дзярж. думы, асвятляла побыт гар. «дна», надзвычайныя падзеі ў краі. Публікавала артыкулы пра жыццё і творчасць М.​Чарнышэўскага, М.​Скабічэўскага, П.​Якубовіча, мастака А.​Куінджы, знаёміла з творамі Л.​Андрэева, Шолам-Алейхема, прапагандавала этычную філасофію Л.​Талстога. Друкавала нарысы сакратара рэдакцыі М.​Л.​Бахціна (псеўд. Міхаіл Хмуры), вершы і апавяданні-замалёўкі мясц. аўтараў, асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць Гомельскага музычна-драматычнага таварыства.

У.​М.​Конан.

т. 12, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РО́ДНАЯ СТРАХА́»,

часопіс, які выдаваўся ў жн. 1921 — крас. 1922 у Вільні на бел. мове. Закранаў некат. актуальныя пытанні зах.-бел. рэчаіснасці (арт. «Аб формах дзяржаўнасці» Умястоўскага і інш.), пісаў пра паліт. лёс Віленшчыны, т.зв. Сярэдняй Літвы. Асвятляў стан бел. школьнай асветы (арт. «Беларуская школа і беларускія настаўнікі» пад крыптанімам «К.У.», «Наша справа» пад крыптанімам «С.» і інш). Інфармаваў пра публічныя выступленні Б.​Тарашкевіча, зняволенне ў віленскую турму Лукішкі М.​Гарэцкага, змясціў некралог на смерць А.​Лявіцкага (Ядвігіна Ш). Друкаваў апавяданні Я.​Піліпава, В.​Пупко, вершы Старога Уласа, Хв.Тартака (Чарнышэвіча), нар. творы, запісаныя на Вілейшчыне. Выйшла 7 нумароў.

А.​С.​Ліс.

т. 13, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нізкапро́бны

1. (пра метал) gernghaltig;

2. разм. (дрэнны) mnderwertig; von schlchter Qualität (пра тавар);

нізкапро́бная літарату́ра Schndlitaratur f -;

нізкапро́бная кні́жачка Schmöcker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гню́сны

1. (пра паводзіны) schändlich, nederträchtig, gemin;

гню́сная здра́да geminer Verrt;

гню́сны паклёп gemine [nederträchtige] Verlumdung;

2. (пра выгляд чалавека) grstig, bscheulich, schußlich, bstoßend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

грунто́ўны

1. (пра чалавека) gründlich; sold(e);

2. (пра кнігу, веды і г. д.) gründlich, usführlich; nhalt(s)voll, nhalt(s)reich (змястоўны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

джгаць разм.

1. stchen* vt (пра насякомых); bißen* vt (пра змяю);

2. перан. разм. (шпарка ісці) marscheren vi (s, h), lufen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)