асобы орган краін, адзінай або гал. функцыяй якога з’яўляецца ажыццяўленне канстытуцыйнага нагляду. Упершыню засн. ў Аўстрыі ў 1920. З таго часу атрымаў распаўсюджанне ў Еўропе, некат. краінах Азіі, Амерыкі і Афрыкі. Уадрозненнеад звычайных вярх. судоў К.с. не ўваходзіць у сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі. У адных краінах (напр., Расія) К.с. лічыцца судом асобай катэгорыі і ўваходзіць адпаведна ў суд. сістэму; у іншых (ФРГ, Італія, Румынія, Балгарыя, Манголія) — асобым органам кантролю, які не адносіцца да суд. улады. Члены К.с. выбіраюцца парламентам або назначаюцца кіраўніком дзяржавы, часам назначаюцца парламентамі і інш. органамі ўлады і юстыцыі. Поруч з ажыццяўленнем канстытуцыйнага нагляду К.с. у розных краінах мае права тлумачэння канстытуцыі. вырашае пытанне пра адпаведнасць канстытуцыі дзейнасці паліт. партый, разглядае спрэчкі аб кампетэнтнасці і інш.Гл. таксама Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.
вылучэнне рэчыва з вадкай або цвёрдай сумесі з дапамогай арган. растваральнікаў (экстрагентаў). Э. вадкасная ў адрозненнеад Э. з цвёрдага цела працякае ў гетэрагеннай сістэме вадкасць — вадкасць і з’яўляецца самаадвольным працэсам выраўноўвання хім. патэнцыялаў рэчываў у фазах, якія кантактуюць (гл.Раўнавага тэрмадынамічная).
Э. з цвёрдага цела ў вадкую фазу кінетычна падпарадкоўваецца законам масаабмену, дыфузіі, пераносу рэчыва, якое вылучаецца з цвёрдай фазы ў вадкую (гл.Пераносу з’явы). Экстрагент падбіраюць так, каб у ім добра раствараўся кампанент, які трэба вылучыць з сумесі, і не раствараліся (ці мала раствараліся) інш. кампаненты і зыходны растваральнік. Э. — адзін з найважн. метадаў раздзялення рэчываў, ачысткі іх ад дамешкаў. Выкарыстоўваецца для вылучэння арган. злучэнняў з расл. сыравіны, у гідраметалургіі (напр., для вылучэння медзі), для раздзялення рэдкіх элементаў, уаналіт. хіміі, вытв-сці порыстых пластмас, у радыёхіміі і інш.Гл. таксама Вышчалочванне.
Літ.:
Основы жидкостной экстракции. М., 1981;
Романков П.Г., Курочкина М.И. Экстрагирование из твёрдых материалов. Л., 1983;
Романков П.Г., Фролов В.Ф. Массообменные процессы химической технологии. Л., 1990.
жывёльныя і раслінныя арганізмы, здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду ў асяроддзі. Пашыраны ўсюды, дзе адбываецца распад арган. рэчываў без доступу паветра (у глебе, вадзе, донных адкладах, кампоставых кучах, у ранах, у кішэчніку чалавека і жывёл і інш.). Тэрмін увёў франц. вучоны Л.Пастэр (1861), які адкрыў бактэрыі маслянакіслага браджэння. Неабходную для жыццядзейнасці энергію анаэробныя арганізмы ў адрозненнеад аэробаў атрымліваюць за кошт акіслення арган., радзей мінер. злучэнняў у бескіслародным асяроддзі. Падзяляюцца на аблігатныя, або строгія (жывуць пры поўнай адсутнасці кіслароду, напр., маслянакіслыя, хваробатворныя бактэрыі: палачкі слупняку, газавай гангрэны, некат. стрэптакокі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, Анаэробныя арганізмы (здольныя жыць і развівацца ў прысутнасці кіслароду і без яго, напр., дражджавыя грыбкі, малочнакіслыя бактэрыі, палачкі брушнога тыфу, інфузорыі, плоскія і круглыя чэрві). Некат. анаэробныя арганізмы выкарыстоўваюцца ў прам-сці, сельскай гаспадарцы, побыце (напр., бактэрыі спіртавога, малочнакіслага браджэння, дражджавыя грыбкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБО́РНА-ДРУКАВА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой паслядоўна набіраюцца і друкуюцца літара за літарай (літарадрукавальная машына) або радок за радком (радковадрукавальная машына) тэкставыя арыгіналы і фотаформы. Даюць высокую якасць узнаўлення шрыфту, выкарыстоўваюцца ў аператыўнай паліграфіі (для хуткага і простага размнажэння тэкставага арыгінала) і ў звычайных відах друку.
У Н.-Д.М. выкарыстоўваюць шрыфтавыя знакі друкарскага тыпу з рэльефным вочкам. У залежнасці ад спосабу набору і друкавання адрозніваюць індывідуальныя шрыфтаносьбіты, на якіх ёсць вочка аднаго ці некалькіх знакаў, і групавыя шрыфтаносьбіты, дзе размешчаны ўсе знакі аднаго камплекта шрыфту. Знакі размяшчаюцца на шрыфтавых калодках (рычагах), па акружнасці дыска, цыліндра, сферычнай паверхні шрыфтаносьбіта і інш.Уадрозненнеад пішучых машынак у шрыфце Н.-Д.М. ёсць літары рознай шырыні (па сваім абрысе ён набліжаецца да друкарскага). Друкарскія формы вырабляюцца на спец. формных матэрыялах (фользе, васкоўках, паперах, плёнках і інш.).
Схемы наборна-друкавальных машын: 1 — аднашрыфтавой рычажнага тыпу; 2—3 хутказменнымі шрыфтаносьбітамі сферычнага тыпу; 3 — з хутказменнымі групавымі шрыфтаносьбітамі сегментнага тыпу; 4 — з шрыфтаносьбітамі пялёсткавага тыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІФА́ГІ [ад палі... + ...фаг(і)],
арганізмы, якія выкарыстоўваюць (уадрозненнеад усёедных) разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны). Напр., вусені лугавога матылька (Pyrausta sticticalis) кормяцца прыкладна на 160 відах раслін; рыжыя лясныя мурашкі (Formica rufa) паядаюць сотні відаў насякомых і інш. беспазваночных, а таксама некат. расліны. Мнагаедныя жабы, яшчаркі, некат. драпежныя птушкі (канюкі, каршуны), большасць млекакормячых. У П. пэўныя анат., фізіял. і біяхім. адаптацыі стрававальнай сістэмы (састаў стрававальных ферментаў значна шырэйшы, чым устэнафагаў). П. могуць станавіцца стэнафагамі (манафагамі) пры адаптацыі да аднаго ці нямногіх відаў корму. У чалавека паліфагія выяўляецца пры празмерным спажыванні ежы. Можа быць абумоўлена павышанай патрэбнасцю здаровага арганізма ў энергіі і бялках (напр., пасля галадання, цяжкай фіз. працы) або пры некат захворваннях (напр., валляк дыфузны таксічны, дыябет цукровы) і інш.Гл. таксама Алігафагі, Пантафагі, Эўрыфагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫ́НКТ (адлац. instinctus намер, натхненне),
сукупнасць складаных наследаваных актаў паводзін, характэрных для асобін дадзенага віду пры пэўных умовах. Навукова абгрунтаваны рус. фізіёлагам І.П.Паўлавым. Звычайна І. называюць складаныя безумоўныя рэфлексы (харч., ахоўны і інш.) уадрозненнеад простых (міганне, чханне). Уяўляе сабой комплекс паслядоўных рэакцый, у якіх канец аднаго звяна з’яўляецца пачаткам другога. Адрозніваюць палавыя, бацькоўскія, дзіцячыя і іншыя. Ёсць спецыфічныя, уласцівыя некат. відам жывёл (міграцыя пералётных птушак, будаўніцтва ў баброў), групавыя, якія складаюць аснову ўзаемаадносін членаў статка, зграі, рою, сям’і (будаўніцтва гнязда, сумесная абарона ад ворагаў, агульны клопат пра патомства). У чалавека І. пераважна падпарадкоўваюцца яго свядомай дзейнасці, але апіраюцца на біял. фундамент найгалоўнейшых І., на аснове якіх развіваюцца важныя функцыі арганізма (палавая цяга, мацярынскі І. і інш.). Сучасныя даследчыкі ўжываюць тэрмін «інстынктыўнае» як сінонім паняццяў: «генетычна фіксаваныя», «спадчынна замацаваныя», «прыроджаныя» паводзіны, дзеянні і г.д.
Літ.:
Павлов И.П. Двадцатилетний опыт объективного изучения высшей нервной деятельности (поведения) животных. М., 1973;
Анохин П.К. Биология и нейрофизиология условного рефлекса. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФВДЭРА́ЦЫЯ (ад позналац. foederatio аб’яднанне, саюз),
форма дзярж. ўладкавання, пры якой федэральныя адзінкі, што ўваходзяць у склад дзяржавы, валодаюць пэўнай юрыд. і паліт. самастойнасцю. Састаўныя дзярж. ўтварэнні Ф. (штаты, землі, аўт. рэспублікі) з’яўляюцца суб’ектамі Ф., маюць свой уласны адм.-тэр. падзел, канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Уадрозненнеадунітарнай дзяржавы Ф. мае 2 сістэмы вышэйшых органаў улады: федэральныя органы і адпаведныя органы членаў Ф. Федэральныя органы ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на ўсёй тэр. краіны. Дзярж. ўтварэнні Ф. не з’яўляюцца дзяржавамі ва ўласным сэнсе слова; яны не валодаюць суверэнітэтам, правам аднабаковага выхаду з саюза, юрыдычна пазбаўлены права ўдзелу ў міжнар. адносінах. У выпадку парушэння саюзнай канстытуцыі або заканадаўства цэнтр. ўлада мае права ўжыць прымусовыя меры да суб’екта Ф. Адзін з абавязковых элементаў Ф. — двухпалатная структура федэральнага парламента. У залежнасці ад ролі нац. фактара ў вызначэнні структуры Ф. адрозніваюць Ф. на тэр. аснове (Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бразілія, Венесуэла, ЗША, Мексіка, ФРГ), на нац. аснове (Бельгія, Індыя, Нігерыя, Пакістан) і на змешанай нац.-тэр. аснове (Канада, Расія, Швейцарыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стацыяна́р
(лац. stationarius = нерухомы)
1) установа з пастаянным месцам знаходжання (напр. бібліятэка-с.);
2) лячэбная ўстанова, якая мае пастаянныя ложкі для хворых;
3) дзённае аддзяленне ў ВНУ уадрозненнеад вячэрняга і завочнага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖАКА́РДА МАШЫ́НА,
механізм ткацкага станка, які ўтварае прамежкі (зевы) паміж ніткамі асновы і дазваляе вырабляць тканіну з буйнаўзорыстым (жакардавым) перапляценнем нітак. Створана ў 1804—08 франц. ткачом і вынаходнікам Ж.М.Жакарам.
Складаецца з прыстасавання пад’ёму і апускання нітак і прыстасавання, што стварае ўзор. Уадрозненнеад рэмізных зеваўтваральных механізмаў, якія кіруюць вял. групай нітак асновы, Ж.м. кіруе асобна кожнай ніткай асновы ці невялікай іх групай. Гэта дае магчымасць вырабляць тканіны такіх перапляценняў, паўторны элемент якіх мае мноства нітак па аснове і па ўтку. З дапамогай Ж.м. вырабляюць дэкар. тканіны, дываны з выразнымі маляўнічымі, часам вельмі складанымі малюнкамі (пейзажы, партрэты і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́Н (Equus hemionus),
няпарнакапытнае млекакормячае сям. коневых. 8 падвідаў. Пашыраны ў пустынях і паўпустынях Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Жыве табунамі (да 100 і больш жывёл). Трапляецца ў высакагор’ях да выш. 5000 м. 2 падвіды: К. індыйскі (E.h. khur) і К. сірыйскі (E.h. hemippus) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 2,6 м, выш. ў карку да 1,5 м, маса да 350 кг. Афарбоўка пясчана-жоўтая, уздоўж хрыбта цёмная паласа, ніз цела і ногі белыя. Уадрозненнеад каня мае большую галаву, вушы даўжэйшыя, ногі танчэйшыя з вузкімі капытамі. Грыва кароткая, стаячая. На канцы хваста доўгія грубыя валасы ўтвараюць кутас. Кормяцца травой і хмызняком, могуць піць марскую ваду. Хутка бегаюць (да 75 км/гадз), плаваюць.