СІЛІКА́ТНЫ БЕТО́Н,

сумесь вапнава-крэменязёмістага вяжучага рэчыва, неарган. запаўняльнікаў і вады; тып бетону. Атрымліваюць тэрмаапрацоўкай у аўтаклаве пры т-ры 175—200 °C. Па ўласцівасцях набліжаны да бетону на партландцэменце (гідраўл. вяжучае рэчыва, найб. распаўсюджаны від цэменту).

У якасці вяжучага рэчыва ў С.б. выкарыстоўваюць танкамолатыя сумесі паветр. (гідраўл.) вапны з матэрыяламі, што маюць крэменязём; запаўняльнікі — прыродныя або штучныя пяскі. Адрозніваюць цяжкія С.б. (шчыльнасць 1800—2200 кг/м³) для вырабу сценавых панэлей і блокаў, элементаў перакрыццяў, лесвічных маршаў і лёгкія (шчыльнасць 300—1800 кг/м³) для буд-ва агараджальных канструкцый, у якасці ўцяпляльніка.

І.​І.​Леановіч.

т. 14, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУБАЛЬПІ́ЙСКАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,

тып высакагорнай расліннасці, пашыранай у субальпійскім поясе горных абласцей умераных і субтрапічных шырот. Развіваецца ва ўмовах магутнага снегавога покрыва, раўнамернай і высокай вільготнасці паветра і глебы пры добрым дрэнажы паверхні (напр., Альпы, Каўказ). Пераважаюць згуртаванні субальпійскіх лугоў (травастой выш. да 1,5—2,5 м, суцэльнае задзернаванне злакамі і разнатраўем), нізкарослых хмызнякоў і кусцікаў (хваёвы і кедравы сланікі, рададэндраны), травяністых пустэльных лугоў (нізкарослыя травы), асветленых лясоў паркавага тыпу (субальпійскае крывалессе і рэдкалессе). Характар С.р. мяняецца ў залежнасці ад геагр. становішча горнай сістэмы, экспазіцыі і стромкасці схілаў, а таксама ад антрапагеннага ўздзеяння.

А.​Я.​Яротаў.

т. 15, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКУЛЕ́НТЫ (ад лац. succulentus сакавіты),

шматгадовыя расліны з сакавітым, мясістым лісцем (агавы, алоэ) або сцёбламі (кактусавыя, некат. малачаі); тып ксерафітаў. Пашыраны ў пустынях Цэнтр., Паўн., Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Пераносяць высокія т-ры паветра, але не вытрымліваюць абязводжвання. На Беларусі С. пераважна з сям. таўсцянкавых (напр., расходнік, скочкі). У працэсе эвалюцыі ў С. выпрацавалася здольнасць назапашваць ваду ў лісці або сцёблах з моцна развітой ваданоснай парэнхімаю. Некат. кактусы канцэнтруюць у сцёблах 1—3 т вады, а спец. прыстасаванні (тоўсты кутынізаваны эпідэрміс, валаскі, невял. колькасць вусцейкаў і інш.) дазваляюць эканомна расходаваць яе. Святлолюбівыя расліны.

т. 15, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́ЛЬКА-ГРЫНЦЭ́ВІЧ Юльян Дамінікавіч (18.8.1850, б. маёнтак Рукшаны, Каўнаскі пав., Літва — 26.4.1936),

антраполаг, этнограф. Чл. Польскай акадэміі навук у Кракаве. Скончыў Кіеўскі ун-т (1876). У 1878—91 працаваў урачом на Украіне. У 1894—1908 узначальваў музей Троіцка-Кяхцінскага аддз. Рус. геагр. т-ва. З 1908 праф. антрапалогіі Ягелонскага ун-та ў Кракаве. У 1911 арганізаваў кафедру антрапалогіі ў Віленскім ун-це. Аўтар прац па гігіене, антрапалогіі, этнаграфіі і археалогіі. Вывучаў фізічны тып стараж.-ўсх. славян, у т. л. беларусаў.

Тв.:

К антропологии народностей Литвы и Белоруссии. СПб., 1894;

К антропологии великороссов. Томск, 1898.

Л.​І.​Цягака.

т. 15, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІМО́ШКАВІЧЫ,

геалагічнае агаленне стараж. адкладаў; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Размешчаны ў рове на левабярэжжы р. Нёўда, паміж вёскамі Баранавічы (б.в. Цімошкавічы), Лукашын і Волца Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Адклады муравінскага міжледавікоўя ў выглядзе лінзы (магутнасць 8 м, даўж. 300 м), складзенай з торфу, азёрных супескаў і мергелю, багатыя рэшткамі выкапнёвых раслін, малюскаў, насякомых, дробных млекакормячых і земнаводных. Даследуюцца з 1903. Выяўлена каля 120 відаў раслін, 74 віды жывёл, у т. л. 63 прадстаўнікі энтамафауны, што адлюстроўваюць зах.-бел. тып лясных ландшафтаў і дробных відаў жывёл, якія існавалі каля 150—100 тыс. г. назад.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 17, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНАЗЁМЫ,

тып глеб, які фарміруецца ў лесастэпавай і стэпавай зонах умераных паясоў пад шматгадовай травяністай расліннасцю. Развіваюцца пераважна на карбанатных пародах пры недахопе ўвільгатнення, ва ўмовах непрамыўнога ці перыядычна прамыўнога воднага рэжыму. Для Ч. характэрны нейтральная ці слабакіслая рэакцыя глебавага раствору, зярністая ці камякавата-зярністая структура, назапашванне арган. рэчываў у моцным (да 1 м) гумусавым слоі, высокая патэнцыяльная ўрадлівасць. Плошча Ч. у свеце каля 240 млн. га. Пашыраны ў Еўразіі (Аўстрыя, Венгрыя, Балгарыя, Малдова, Паўд. Украіна, Расія, Манголія, Кітай), Паўн. (зах. штаты ЗША, паўд. правінцыі Канады) і Паўд. Амерыцы (Паўд. Аргенціна і Чылі). На Беларусі адсутнічаюць.

т. 17, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШЧУ́ПАЛЬЦАВЫЯ (Tentaculata), лафафоравыя (Lophophorata),

падаксоніі (Podaxonia), празапігіі (Prosopygia), тып беспазваночных жывёл. 3 кл.: імшанкі, плечаногія, фараніды; некат. даследчыкі адносяць іх да самаст. тыпаў. Каля 30 тыс. відаў, з іх сучасных каля 4,3 тыс. Пашыраны ў морах і прэсных вадаёмах. На Беларусі трапляюцца імшанкі.

Маюць другасную поласць цела (цэлом), расчлянёную на 2 або 3 сегменты. Добра развіты апарат каляротавых шчупальцаў (адсюль першая назва), размешчаны на падковападобным шчупальцаносцы — лафафоры (адсюль другая назва). Кішэчнік петлепадобны, са спінным анусам. Ёсць крывяносная сістэма і 1—2 пары метанефрыдыяў. Планктонная лічынка нагадвае трахафору. Іл. гл. да арт. Імшанкі, Плечаногія, Фараніды.

т. 17, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

normal

[ˈnɔrməl]

1.

adj.

1) нарма́льны; звыча́йны; рэгуля́рны

2) Geom. пэрпэндыкуля́рны

2.

n.

1) нарма́льны стан, тып або́ ўзо́р

two pounds above normal — два фу́нты вышэ́й за нарма́льную вагу́

2) пэрпэндыкуля́р -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Будава́ць (з XV ст., Булыка, Запазыч; БРС, Інстр. III, Гарэц., Бяльк., Інстр. I), будова́ты (Бесар., Булг.). Укр. будува́ти, рус. (ст., XVII ст.) будова́ть. Запазычанне з польск. budować (якое з с.-в.-ням. būden, гл. Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (= Studia, 181–183); Слаўскі, 1, 48; Фасмер, 1, 230; Агіенка, РФВ, 66, 361; Рыхардт, Poln., 37; Шалудзька, Нім., 23. Але Рудніцкі (1, 238) лічыць дзеяслоў будава́ць (укр. будува́ти) вытворным ад бу́да́. Неверагодна Махэк₂, 61–62: budovati — гэта зах.-слав. скарачэнне старога дзеяслова тыпу *oborudovati (рус. обору́довать). Простыя фармальна будо́ва (БРС, Касп.; здавалася б, ад будава́ць), укр. будо́ва, польск. budowa не маюць, аднак, словаўтваральнай матывацыі (бо тып будо́ва < будава́ць не існуе ў слав. мовах). Як думае Лер-Сплавінскі, Studia, 184–185, зыходным быў (польскі) тып dobudówka, przybudówka, адкуль другаснае dobudowa… і, нарэшце, budowa. Таму будо́ва, мабыць, таксама з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сло́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лексіка, сукупнасць слоў той ці іншай мовы, дыялекту, якой-н. сацыяльнай групы, асобнага пісьменніка і пад.

2. Даведачна-інфармацыйнае выданне, якое змяшчае словы (або марфемы, словазлучэнні, ідыёмы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іншую мову або паведамляе звесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.

Тлумачальны с.

Беларуска-рускі с.

Дыялектны с.

С. мовы Якуба Коласа.

Энцыклапедычны с.

Этымалагічны с.

Гістарычны с. беларускай мовы.

3. Спіс слоў для слоўніка; рэестр.

○

Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой-н. мове.

|| прым. сло́ўнікавы, -ая, -ае.

Слоўнікавая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)