(di Dono)] Паала (1397, г. Фларэнцыя, Італія — 10.12.1465),
італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы. Вучыўся ў майстэрні Л.Гіберці (1407—14). Працаваў у Фларэнцыі, Венецыі (1425—30), у Падуі (каля 1447) і Урбіна (1465—68). У ранні перыяд звяртаўся да гатычных традыцый. Пад уплывам Данатэла, Ф.Брунелескі і Мазачыо далучыўся да рэнесансавага руху. Першы італьян. баталіст. Аўтар фрэсак у саборы (конны партрэт кандацьера Дж.Акута, 1434) і ў царкве Санта-Марыя Навела. (сярэдзіна 1430-х г. і каля 1450), саборы Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (1436) у Фларэнцыі; трох карцін з эпізодамі бітвы пры Сан-Рамана (сярэдзіна 1450-х г.) і інш. Творы вылучаюцца дынамічнасцю, смелымі перспектыўнымі пабудовамі, ураўнаважанасцю кампазіцый, гучнасцю вытанчанага каларыту.
П.Учэла. Конны помнік кандацьеру Хаўквуду. Фрэска сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі. 1436.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кадо́н
(ад код)
адзінка генетычнага кода, набор з трохнуклеатыдаў у інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаце, які вызначае месца дадзенай амінакіслаты ў бялковай малекуле (параўн.антыкадон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нотаге́я
(н.-лац. notogea, ад гр. notos = поўдзень + ge = зямля)
адно з трох асноўных зоагеаграфічных падраздзяленняў сушы, якое ўключае Аўстралію (параўн.неагея і арктагея).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тры́ба
(лац. tribus)
1) кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Стараж. Рыма;
2) біял. таксанамічная катэгорыя, якая займае прамежкавае становішча паміж падсямействам і родам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыклі́ній
(лац. triclinium, ад гр. triklinon)
абедзенны стол з ложамі з трох бакоў для ляжання ў час яды, а таксама сталовая ў старажытнарымскім доме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыто́н2
(фр. triton, ад гр. tritonos = складзены з трох тонаў)
муз.інтэрвал, які мае аб’ём у тры тоны (павялічаная кварта або паменшаная квінта).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Трохкра́тны ‘трохразовы, патроены’ (ТСБМ). Запазычана з рус.трёхкратный ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-слав.три краты ‘тры разы, тройчы’, параўн. ст.-бел.трикраты ‘тс’ (ГСБМ). Формы трыкро́тна ‘ўтрая’ (Ласт.), ст.-бел.трыкротный ‘трохразовы’, як і трыкроть ‘тройчы’, запазычаны з польск.trzykrotnie, trzykrotny, trzykroć, гл. Фасмер, 2, 368. Формы з трох- (гл.) з’яўляюцца наватворамі на фоне складаных слоў з тры‑ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́рка1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. парыць (у 1, 2, 4, 5, 6 і 7 знач.).
Адна з трох рымскіх багінь лёсу, якія пачыналі прасці, калі чалавек нараджаўся, пралі і пераразалі яго «ніць жыцця».
[Лац. Parca.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярпо́к, ‑пка, м.
Памянш.-ласк.да серп. [Сільчанка:] — Не ўсё ж лета, Ніна, мы будзем .. сядзець. Трэба будзе ўзяцца і за касу і за сярпок.Мележ.На дварэ сцямнела. Сярпок месяца заблішчаў на небе, весела заміргалі зоркі.Чарнышэвіч.
•••
Сярпкі Гіпакрата — крывалінейная фігура, абмежаваная дугамі дзвюх акружнасцей, апісаных на трох баках прамавугольнага трохвугольніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыло́гія
(гр. trilogia, ад tri- = трох- + logos = слова)
тры творы аднаго аўтара (у літаратуры, музыцы, кіно), звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта (параўн.дылогія, тэтралогія).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)