УЧЭ́ЛА [Uccello; сапр. ды Дона

(di Dono)] Паала (1397, г. Фларэнцыя, Італія — 10.12.1465),

італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы. Вучыўся ў майстэрні Л.​Гіберці (1407—14). Працаваў у Фларэнцыі, Венецыі (1425—30), у Падуі (каля 1447) і Урбіна (1465—68). У ранні перыяд звяртаўся да гатычных традыцый. Пад уплывам Данатэла, Ф.​Брунелескі і Мазачыо далучыўся да рэнесансавага руху. Першы італьян. баталіст. Аўтар фрэсак у саборы (конны партрэт кандацьера Дж.​Акута, 1434) і ў царкве Санта-Марыя Навела. (сярэдзіна 1430-х г. і каля 1450), саборы Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (1436) у Фларэнцыі; трох карцін з эпізодамі бітвы пры Сан-Рамана (сярэдзіна 1450-х г.) і інш. Творы вылучаюцца дынамічнасцю, смелымі перспектыўнымі пабудовамі, ураўнаважанасцю кампазіцый, гучнасцю вытанчанага каларыту.

П.Учэла. Конны помнік кандацьеру Хаўквуду. Фрэска сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі. 1436.

т. 16, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)