цэ́ра, ‑ы, ж.
Уст. Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў, На цэру высек іскру красівом, Падзьмуў, і ўміг ахоплены агнём Лом разгарэўся. Танк. Коля знайшоў ля рэчкі блішчасты востры каменьчык, выняў з кішэні крэсіва і цэру, пачаў высякаць іскру. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́бен, ‑бна; Р мн. ‑аў; м.
1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны. Лынькоў. [Дачка:] — Чуеш, коні па шляху бягуць, Чуеш, як музыкі ў бубны б’юць? Танк.
2. Тое, што і барабан.
•••
Голы як бубен гл. голы.
Даць бубна каму гл. даць.
Як у бубен біць гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Абл. Курган, у якім, паводле народных уяўленняў беларусаў, пахаваны легендарныя асілкі-волаты. На магілцы-валатоўцы Зарунеюць кветак руні. Зайдзе сонца, узыдзе сонца... Сні, таварыш, аб Камуне! Купала. Я часта прыпыняюся каля сталоў, Дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, Сабраныя з усіх лугоў, палёў, на скрыжаваннях і на валатоўках. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́яць 1, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
1. Засыпаць, занесці (пра снег, пясок). Снег завеяў вуліцы. □ Сляды пясок завеяў. Танк. / у безас. ужыв. Завеяла дарогу, у некаторых мясцінах гурбы былі такія глыбокія, што снегу набіралася ажно ў халявы. Лось.
2. Аказацца засыпаным, занесеным чым‑н. Дровы завеялі снегам.
заве́яць 2, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.
Пачаць веяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закля́цце, ‑я, н.
Уст.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць — заклясці.
2. Тое, што і заклінанне (у 2 знач.). Мая дарагая матуля, Прывет і паклон мой табе, Тваё я закляцце ад кулі Заўсёды нашу пры сабе. Астрэйка.
3. Клятва, абяцанне, зарок. На гэтых завушніцах я напісаў закляцце — Усё, што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільдзі́на і льдзі́на, ‑ы, ж.
Кавалак, глыба лёду. // Крыга. Здаецца, яшчэ ўчора .. [Нёман] імкліва нёс кудысьці на хвалях апошнія льдзіны, а сёння — вербы, заглядваючыся ў яго празрыстую ваду, нібы ў люстэрка, ужо любуюцца сваімі бледна-зялёнымі завушніцамі. Данілевіч. Ён [снежань] ахінуў стагі лугоў, Як верацёны снежнай воўнай; З-пад Налібок, з балот, лясоў Плыты ільдзін пагнаў па Нёмну. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ган, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 1 знач.).
2. Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка. Тамаш перавёў позірк на выган, там Лукаш пасвіў кароў, якія разбрыліся па пашы. Гурскі. // Палоса зямлі для прагону жывёлы на пашу. Гнаць каровы на папас праз выган. □ Зялёным выганам-дарогай Пад берасцяны гул трубы Пляцецца статак крутарогіх. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі. Танк.
2. Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бічава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.
Біць, хвастаць бізуном, бічом. / Аб падобным уздзеянні чым‑н. на што‑н. Да крыві мне грудзі, твар Шторм бічаваў балюча. Танк. // перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць. З агідай бічаваў паэт духоўнае ўбоства ў вершах «Званковы валет», «На шашы». Лойка. Гаруе Насця і бічуе Сама сябе за свой парыў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́відны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца прывідам. Прывідны вобраз. Прывідны малюнак. // Няясны, невыразны; зменлівы. Сыры асфальт агні рэклам адсвечваў І прывідныя цені мокрых дрэў. Лойка. Ён [месяц] столькі срэбных водсветаў раскінуў, Што аж да дня іх прывідны агонь Перасыпала хваля хвалі сіняй, Як нейкі скарб, з далоні на далонь. Танк.
2. Які існуе ва ўяўленні; нерэальны. Прывіднае шчасце. Прывідныя надзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)