Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр.пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус.пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск.pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск.pustować ’жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг.пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
camp
[kæmp]1.
n.
1) ля́гер -у m.
2) намёт, бу́дка для часо́вага жыцьця́
3) жыцьцё ў намёце, шалашы́
4) ля́гер -у m. (грама́дзка-паліты́чны)
2.
v.I
стая́ць, разьмяшча́цца ля́герам
3.
v.t.
разьмяшча́ць у ля́геры
4.
adj.
ля́герны
•
- be in the same camp
- break camp
- camp out
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
apart
[əˈpɑ:rt]
adv.
асо́бна; паасо́бку; збо́ку
Keep the dogs apart — Трыма́й саба́к паасо́бку
to stand apart from the others — стая́ць наўздалёк ад і́ншых
to live apart from one's family — жыць асо́бна ад сям’і́
•
- All joking apart!
- apart from that
- fall apart
- set some money apart for
- take apart
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
во́ддаль,
1.прысл. На некаторай адлегласці. Крыху воддаль працавала група моладзі.Шамякін.Падыходзім да прыгожага вялікага дома, які стаіць воддаль ад вёскі.Бялевіч.
2.прыназ.зР. Разм. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, пункта і пад., у адносінах да якога вызначаецца месца знаходжання, становішча каго‑, чаго‑н. А воддаль зямлянкі, акопы і дзоты. Тырчаць кулямёты, зеніткі стаяць.Машара.
3.узнач.наз.во́ддаль, ‑і, ж. Далечыня, далеч. Адны з галасоў гучалі слабей, прыглушаныя воддаллю, другія, бліжэйшыя, усё мацней і выразней.В. Вольскі.Скрытыя воддаллю рысы твару несупынна мяняліся, прымаючы разнастайныя міны.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца, разыходзіцца (звычайна на дзве часткі). [Бусел] аблюбаваў зручную развілку метраў на пятнаццаць ад зямлі, пачаў цягнуць туды галлё і рабіць гняздо.Самусенка.Мы ляжалі на зялёнай мураве непадалёку ад развілкі дарог, дзе стаяць слупы з указальнікамі.Навуменка.Вёска ляжала ў развілцы дзвюх гразкіх і балотных рачулак.Танк.
2. Месца, дзе разыходзяцца дарогі, вуліцы і пад. Па Маскоўскай вуліцы аўтобус нырнуў пад Заходні мост, затрымаўся на развілцы і рушыў прама.Новікаў.— Дойдзеш да развілкі на Ружанскай шашы, чакай.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струме́ніць, ‑ніць; незак., што і без дап.
Цячы струменем, струменямі. Вясна-красна Прыйшла да нас, Са стрэх вада струменіць.Хведаровіч.Тапурыя дапамог .. [Тарыелу] ўстаць і амаль непрытомнага давёў да маленькага ручая, што струменіў з-пад каранёў дрэў.Самуйлёнак.Ёсць лажок сярод жыта, Дзе струменіць крыніца.Калачынскі.//перан. Вылучаць, пашыраць струменем (пах, святло і пад.). І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні, А сосны сочаць і струменяць Густы, духмяны пах смалы.Колас.Незлічоныя стагі цямнелі на росна-шызым абшары, струменілі той асаблівы водар, які бывае ў сена, не кранутага дажджом.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уздрыгнуць; здрыгануцца; задрыжаць. Вусцішна Зосі адной паміж лесу. Гатоў яшчэ воўк высунуцца ці ліхі чалавек. Дзе што шасне, яна ўздрыгнецца.Крапіва.Язэп Крушынскі ўздрыгнуўся праз сон.Бядуля.// Хутка і рэзка змяніцца на момант (пра голас, выраз твару і пад.). Голас дзяўчыны ўздрыгнуўся ад хвалявання.//перан. Затрымцець. Ад болю ўздрыгнуцца бары. Зямлю цень засцеле.Смагаровіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Скалануцца, страсянуцца; задрыжаць. Пушка вытыркнулася .. з-за куста і, уздрыгнуўшыся, грымнула.М. Ткачоў.Стаяць нерухомыя дрэвы, ні адна галінка на іх не ўздрыгнецца.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)