пупініза́цыя

[ад англ. M. Pupin = прозвішча амер. фізіка (1858—1935)]

спосаб павелічэння дальнасці перадач па правадных лініях сувязі штучным узмацненнем іх індуктыўнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рауво́льфія

(н.-лац. rauwolfia, ад L. Rauwolf = прозвішча ням. батаніка 16 ст.)

вечназялёная кустовая расліна сям. кутравых, пашыраная ў тропіках; змяшчае алкалоіды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ры́дберг

[шв. J. Rydberg = прозвішча шв. фізіка (1854—1919)]

адзінка энергіі, роўная 13,6 электрон-вольт, якая прымяняецца ў атамнай фізіцы і оптыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэгла́н

(англ. raglan, ад Raglan = прозвішча англ. генерала 19 ст.)

фасон верхняга адзення, скроенага так, што рукавы з плячом складаюць адно цэлае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэнтгена-

[ням. W. Roentgen = прозвішча ням. фізіка (1845—1923)]

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сальмане́лы

[н.-лац. salmonella, ад D. Salmon = прозвішча амер. патолага (1850—1914)]

кішачныя бактэрыі сям. энтэрабактэрый; узбуджальнікі брушнога тыфу, паратыфаў і сальманелёзаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

страдыва́рый

[іт. A. Stradivari = прозвішча іт. скрыпічнага майстра (1644—1737)]

скрыпка дасканалай формы і прыгажосці руху, зробленая вядомым італьянскім майстрам А. Страдывары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тарберні́т

[ад шв. Torbern Olaf Bergman = прозвішча шв. хіміка (памёр у 1784 г.)]

мінерал групы уранавых слюдак ізумрудна-зялёнага колеру; руда урану.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ферміён

[ад іт. E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]

элементарная часціца (электрон, пратон, нейтрон і інш.) або квазічасціца з паўцэлым спінам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

форд

[ад англ. Н. Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863—1947)]

марка легкавых і грузавых аўтамабіляў, якія выпускаюць заводы амерыканскай фірмы «Форд».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)